Поўны спектр вiзавых паслуг для ўсіх грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску мае гонар паведаміць аб пачатку аказання поўнага спектру неіміграцыйных візавых паслуг для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі. З 1 лютага 2018 г. грамадзяне і рэзідэнты Беларусі любога ўзросту могуць звяртацца ў Мінску па неіміграцыйную візу ЗША любой катэгорыі. Працэдура прызначэння інтэрв’ю застаецца нязменнай.