Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”.  Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.

У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Заяукі неабходна дасылаць згодна з 9 часткай наступных інструкцый, на электронны адрас MinskAFCP@state.gov з пазнакай “AFCP” не пазней за 30 лістапада 2018 года. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША  па тэлефоне (017) 210-12-83 (5604).