Акадэмічныя абмены

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый праграмы Фулбрайта і Нацыянальнага ўпраўлення архіваў у галіне захавання спадчыны на 2022-2023 акадэмічны год.

Гэтая праграма, якая з’яўляецца часткай праграмы Фулбрайта для навукоўцаў, прапануе беларускім навукоўцам і даследчыкам магчымасць наладзіць кантакты з экспертамі Нацыянальнага архіва ЗША падчас правядзення даследаванняў у яго найноўшай лабараторыі па навуковых даследаваннях і выпрабаваннях у галіне захавання спадчыны ў г. Каледж-Парк, штат Мэрылэнд. Праграма з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША і Нацыянальнага ўпраўлення архіваў і дакументацыі ЗША. Яна была заснаваная для падтрымкі адукацыі і даследаванняў у галіне архіўнай справы.

Зацікаўленыя кандыдаты могуць падаць заяўку анлайн па спасылцы: https://apply.iie.org/fvsp2022 (пасля таго, як вы пачнеце запаўненне заяўкі, калі ласка, пераканайцеся, што вы абралі “Fulbright-National Archive” у выпадальным меню “Award” на старонцы “Country Information”). Дадатковую інфармацыю аб праграме можна знайсці тут: https://cies.org/fulbrightnationalarchives.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 кастрычніка 2021 года.

Праца ў рамках праграмы

Пераможца конкурснага адбору будзе працаваць у Лабараторыі навуковых даследаванняў і выпрабаванняў у галіне спадчыны Нацыянальнага архіва ЗША – сучаснай установе, якая займаецца навуковымі даследаваннямі для аказання дапамогі ў захаванні, кансервацыі і забеспячэнні пастаяннай даступнасці для грамадскасці культурных і гістарычных артэфактаў, запісаў і дакументаў.

Стыпендыят будзе працаваць з групай экспертаў у галіне захавання спадчыны і атрымае практычны досвед працы ў лабараторыі. Спецыялісты лабараторыі сумесна з рознымі падраздзяленнямі архіва, а таксама з іншымі універсітэтамі, размешчанымі побач з г. Вашынгтон, акруга Калумбія, і партнёрамі з дзяржаўных устаноў працуюць над разнастайнымі праектамі, у якіх выкарыстоўваюць свае веды ў галіне аналітычнай хіміі, фізікі, вылічальнага мадэлявання і матэрыялазнаўства. Калекцыя Нацыянальнага архіва ЗША ўключае разнастайныя матэрыялы – ад папер i пэргамэнтаў да фатаграфій, сучасных кінастужак, магнітных аўдыё/візуальных носьбітаў і лічбавых файлаў. Пашырэнне ведаў аб калекцыях і пра тое, як знізіць рызыку іх пашкоджання і страты, з’яўляецца крыніцай натхнення для даследчых праектаў.

Месцазнаходжанне

Лабараторыя навуковых даследаванняў і выпрабаванняў у галіне спадчыны Нацыянальнага архіва ЗША размешчана недалёка ад г. Вашынгтон, акруга Калумбія, у г. Каледж-Парк, штат Мэрылэнд. Лабараторыя забяспечыць стыпендыята (-ку) неабходнай офіснай і працоўнай прасторай, а таксама доступам да расходных матэрыялаў і сродкаў абароны для працы ў эксперыментальнай лабараторыі, а таксама спецыяльным абсталяваннем, уключаючы настольны кампутар. У лабараторыі таксама маецца некалькі аналітычных прыбораў, уключаючы рэнтгенафлуарысцэнтныя спектрометры, Фур’е-спектрометры інфрачырвонага дыяпазону і храмата-мас-спектрометры. У лабараторыі таксама ёсць некалькі печаў з кантролем тэмпературы і вільготнасці, а таксама мікрафадометр, які часта выкарыстоўваецца для эксперыментаў па старэнні матэрыялаў.

Нацыянальнае ўпраўленне архіваў і дакументацыі (National Archives and Records Administration, NARA) – гэта незалежнае агенцтва ўрада Злучаных Штатаў, якое адказвае за захаванне і дакументаванне дзяржаўных і гістарычных дакументаў ЗША. У той час як асноўныя офісы NARA знаходзяцца ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, агенцтва ўяўляе сабой сетку з больш чым 40 офісамі па ўсёй краіне, уключаючы прэзідэнцкія бібліятэкі.

Патрабаванні да кандыдатаў

Кандыдатамі могуць быць даследчыкі або спецыялісты ў галіне навукі аб спадчыне або сумежных тэхнічных абласцях. Патрабуецца ступень магістра, але больш пажадана мець ступень PhD (кандыдата навук) або эквівалентны прафесійны вопыт. Суіскальнікі доктарскай ступені, якія працуюць над дысертацыйнымі праектамі, звязанымі з навукай аб спадчыне, таксама могуць прэтэндаваць на ўдзел у праграме.

Дысцыпліны

Спадчына / Навука аб захаванні спадчыны;

Прафілактычная кансервацыя;

Хімія;

Фізіка;

Матэрыялазнаўства і інжынерыя;

Мікрабіялогія;

Статыстыка.

Вобласці інтарэсаў

Захаванне і кансервацыя культурнай спадчыны;

Прымяненне тэхналогій для вырашэння складаных пытанняў у галіне захавання спадчыны і кіравання рызыкамі;

Аналіз і візуалізацыя дадзеных.

Праграма прапануе

Удзельнік(-ца) праграмы зможа атрымаць візу J-1. Яму/ёй таксама будзе прадастаўлена адпаведная медыцынская страхоўка і аплочаны міжнародны пералёт у ЗША і назад. Акрамя таго, будзе прадастаўлена стыпендыя для пакрыцця выдаткаў на пражыванне, добраўпарадкаванне і прафесійнае развіццё, а таксама, пры неабходнасці, невялікая стыпендыя на членаў сям’і, якія будуць суправаджаць удзельніка(-цу). Адказнасць за медыцынскае страхаванне і выдаткі на праезд членаў сям’і нясе сам(-а) удзельнік(-ца). Акрамя таго, стыпендыяты праграмы змогуць прыняць удзел у дадатковых мерапрыемствах праграмы Фулбрайт, а таксама прэтэндаваць на стыпендыі, якія дазваляюць наведваць універсітэты і іншыя арганізацыі ў ЗША. Стыпендыяты праграмы стануць часткай разнастайнай і актыўнай сусветнай сеткі выпускнікоў, якія адчуваюць ўплыў свайго вопыту ўдзелу ў пограмме Фулбрайта на працягу доўгага часу пасля заканчэння самой праграмы.

Працягласць і тэрміны праграмы

Мінімум 5 месяцаў, максімум 12 месяцаў

Пачатак – верасень 2022 года

Апошні тэрмін падачы заяўкі

15 кастрычніка 2021 года

Як падаць заяўку

Падаць заяўку можна анлайн тут: https://apply.iie.org/fvsp2022.

Важныя заўвагі:

Пасля таго, як вы пачнеце запаўненне сваёй заяўкі, калі ласка, пераканайцеся, што вы абралі “Fulbright-National Archive” у выпадальным меню “Award” на старонцы “Country Information”.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па імэйле belarusprogram@state.gov ці па тэлефоне +375 17 210-1283 (дадатковы нумар 5612).

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс для беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і іншых некамерцыйных арганізацый на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі.

Праграма імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі (The Fulbright Specialist Program) дае беларускім установам вышэйшай адукацыі, урадавым установам (міністэрствам), установам культуры (музеі, тэатры), няўрадавым арганізацыям (НДА, навукова-даследчыцкім цэнтрам), і арганізацыям аховы здароўя магчымасць запрасіць высокакваліфікаваных амерыканскіх навукоўцаў або спецыялістаў на тэрмін ад двух да шасці тыдняў для абмену вопытам, рэалізацыі сумесных праектаў і развіцця прафесійных кантактаў з арганізацыямi ЗША.

Амерыканскія эксперты, якія прадстаўляюць шырокі спектр навуковых і прафесійных дысцыплін, супрацоўнічаюць з беларускімі ўстановамі для рэалізацыі мерапрыемстваў у падтрымку прыярытэтаў і мэтаў прымаючага боку.

Праекты могуць ўключаць:

  • Правядзенне семінараў і майстар-класаў;
  • Кансультацыі па пытаннях павышэння прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў, развіцця працоўных рэсурсаў;
  • Ацэнку і распрацоўку навучальных праграм і матэрыялаў;
  • Чытанне лекцый для розных аудыторый слухачоў;
  • Вызначэнне патрэбаў устаноў або ацэнка якасці іх праграм;
  • Удзел у акадэмічных праграмах, канферэнцыях, семінарах;
  • Арганізацыю праграм для падрыхтоўкі выкладчыкаў.

Звычайна, беларускія ўніверсітэты, зацікаўленыя ў прыёме амерыканскіх спецыялістаў, бяруць на сябе наступныя выдаткі: пераезды ў межах Беларусі, харчаванне і пражыванне. Праграма Фулбрайта забяспечвае ганарары амерыканскаму эксперту, а таксама яго міжнародныя пералёты.

Дадатковая інфармацыя аб Праграме Фулбрайта па абмене спецыялістамі (на англійскай мове): http://fulbrightspecialist.worldlearning.org/

Host Institution Project Proposal Form 

Дадатковыя тлумачэнні можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Мінску, звярнуўшыся па электроннай пошце belarusprogram@state.gov.

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2022-2023 навучальным годзе. Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны вопыт і здольнасць у поўнай меры скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.

Праграма Х’юберта Хамфры прадстаўляе магчымасць дасведчаным спецыялістам з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША для правядзення навуковай працы і павышэння прафесійнага майстэрства. Праграма была распачата ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.

Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

Конкурсныя дысцыпліны на 2022-2023 навучальный год:

Чалавечы і інстытуцыянальны патэнцыял:

– Эканамічнае развіццё

– Фінансы і банкаўская справа

– Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне

– Тэхналагічная палітыка і кіраванне

– Кіраванне чалавечымі рэсурсамі

 

Правы і свабоды:

– Камунікацыі і журналістыка

– Міжнародная рэлігійная свабода

– Права і правы чалавека

– Палітыка ў галіне прадухілення гандлю людзьмі

Устойлівае землекарыстанне:

– Сельская гаспадарка і развіццё сельскіх раёнаў

– Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімата

– Гарадское і рэгіянальнае планаванне

Квітнеючыя супольнасці:

– Заразныя і інфекцыйныя захворванні

– Палітыка і кіраванне ў галіне аховы грамадзкага здароўя

– ВІЧ/СНІД, палітыка і прафілактыка

– Адукацыя, лячэнне і прафілактыка злоўжывання псіхаактыўных рэчываў

– Упраўленне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі

– Адміністраванне вышэйшай адукацыі

– Выкладанне англійскай мовы як замежнай

Удзел у конкурсе:

Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы. Заяўкі павінны быць пададзеныя не пазней за 23.59 (па мінскім часе) 15 жніўня 2021 года.

Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы: https://apply.iie.org/huberthhumphrey

Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША. Фіналісты праграмы будуць аб’яўлены ў лютым-сакавіку 2022 года.

Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • Быць грамадзянамі Беларусі;
  • Мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
  • Мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;
  • Дэманстраваць лідэрскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
  • Добра ведаць англійскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).

Умовы ўдзелу:

Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.

Каб даведацца больш аб Праграме Х’юберта Хамфры, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы па адрасе https://humphreyfellowship.org/

Вы таксама можаце наведаць старонкі праграмы ў сацсетках: FacebookInstagramTwitterYouTube і LinkedIn

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па імэйле belarusprogram@gmail.com

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2021-2022 навучальны год.

Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для навукоўцаў, даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў  Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/альбо лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.

Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў  Беларусі. Асаблівая перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ альбо лектарскай дзейнасці ў вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым вопытам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты вопыт павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта, з’яўляючыся праваднікамі сваёй культуры, павінны быць гатовыя прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.

Зацікаўленыя кандыдаты маюць:

  • быць грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у Беларусі;
  • мець навуковую ступень кандыдата навук або доктара навук;
  • добра валодаць англійскай мовай;
  • мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя.

Магчымыя галіны даследванняў:

  • Сельская гаспадарка
  • Амерыканістыка
  • Біялогія
  • Бізнес-адміністраванне
  • Хімія
  • Псіхалогія
  • Эканоміка
  • Адукацыя
  • Інжынірынг
  • Экалогія
  • Кіназнаўства
  • Гісторыя
  • Інфармацыйныя навукі
  • Журналістыка
  • Юрыспрудэнцыя
  • Бібліятэказнаўства
  • Матэматыка
  • Медыцына і ахова здароўя
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Дзяржаўнае кіраванне
  • Сацыяльная работа
  • Сацыялогія
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай
  • Тэатр
  • Горадабудаўніцтва

Фінансаванне праграмы

Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплачвае:

  • міжнародны пералёт;
  • штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі;
  • набыццё навуковай літаратуры;
  • дапамогу на ўладкаванне на новым месцы;
  • штомесячную выплату на членаў сям’і, якія суправаджаюць удзельніка праграмы;
  • медыцынскую страхоўку.

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку на:

https://apply.iie.org/fvsp2021/

Заяўка ўключае ў сябе наступнае:

  • дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці/тэматыкі лекцый у ЗША;
  • прафесійнае рэзюмэ;
  • тры рэкамендацыйныя лісты;
  • бібліяграфію (праграму даследаванняў) і /ці праграму курса лекцый;
  • ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, пры наяўнасці;
  • копіяю пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені;
  • копію пашпарта.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца па 15 снежня 2020 года.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца Аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў снежні.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83 /дад. 5612 альбо па электроннай пошце: belarusprogram@gmail.com

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для маладых (без ступені кандыдата навук) выкладчыкаў беларускіх ВНУ на 2021-2022 навучальны год. Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў не прадугледжвае атрыманне вучонай ступені, а дае магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку ў навучальнай установе ЗША з мэтай:

  • распрацоўкі новых курсаў і навучальных праграм у сваіх установах
  • павышэння прафесійнага майстэрства і авалодання новымі методыкамі выкладання
  • пашырэння інфармацыйнай базы ў сваёй галіне вывучэння
  • усталявання доўгатэрміновых прафесійных сувязяў і трывалых кантактаў паміж сваёй навучальнай установай і прымаючым універсітэтам

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць адпавядаць наступным крытэрыям:

  • быць грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у краіне
  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі
  • з’яўляцца выкладчыкамі адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на момант падачы заяўкі
  • мець вопыт выкладання ў адной з устаноў вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі
  • добра валодаць англійскай мовай (адабраныя фіналісты павінны будуць прайсці тэст TOEFL)

Прафесійная стажыроўка ў ЗША на працягу аднаго семестра дае магчымасць удзельнікам пазнаёміцца з праграмамі навучання ў амерыканскіх універсітэтах, узяць удзел у распрацоўцы курсаў, сабраць неабходныя матэрыялы для сваіх даследаванняў, а таксама усталяваць кантакты з амерыканскімі калегамі. Нягледзячы на тое, што гэтая праграма не прадугледжвае атрымання вучонай ступені, яна стварае добрыя магчымасці для прафесійнага росту ў любой галіне.

Фінансаванне праграмы

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША і прадугледжвае аплату міжнароднага і мясцовых пералётаў, медыцынскага страхавання, а таксама штомесячнай стыпендыі на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі.

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы https://apply.iie.org/ffsp2021/ да 10 лістапада 2020 года.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх выкладчыкаў ВНУ праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв’ю.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па электроннай пошце: belarusprogram@gmail.com

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў з мэтай атрымання ступені магістра на 2021-2022 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра.

Праграма дазваляе ўдзельнікам вучыцца і ажыццяўляць даследаванні на працягу двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША з мэтай атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных адносін, журналістыкі і масавых камунікацый, юрыспрудэнцыі, бібліятэчнай справы і некаторых іншых. Удзельнікі адбіраюцца ў выніку адкрытага конкурса.

Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсёй праграмы, а менавіта кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання.

У дадатак да гэтых стыпендый, на конкурснай аснове будуць даступныя стажыроўкі. Гэты конкурс будзе праходзіць у ЗША пасля таго, як удзельнікі прыступілі да заняткаў.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Кваліфікацыйныя патрабаванні:

  • Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў цяперашні час
  • Грунтоўнае веданне пісьмовай і размоўнай англійскай мовы
  • Завершаная вышэйшая адукацыя і ступень эквівалентная ступені бакалаўра

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку на старонцы: https://apply.iie.org/ffsp2021/ да 1 верасня 2020 года. Калі ласка, не дасылайце папяровыя копіі сваіх заявак. Усе заяўкі павінны быць запоўненыя ў электронным варыянце!

Для дадатковых пытанняў, калі ласка, пішыце  на адрас электроннай пошты belarusprogram@gmail.com

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў верасні 2020 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Коллекция книг по американистике была собрана дарственным фондом, созданным Конгрессом “для достижения более глубокого понимания США” за рубежом. Собранная специально для библиотек зарубежных университетов, данная коллекция, включающая в себя более 1300 экземпляров, является неполным, но авторитетным собранием материалов по гуманитарным наукам. Она дает возможность зарубежным студентам, преподавателям и ученым ознакомиться с прошлым и настоящим Америки. В коллекцию включены основные работы практически по всем дисциплинам, связанным с изучением американской цивилизации. Особенно обширна коллекция книг по истории, политике, правительственным учреждениям, юриспруденции, а также по литературной критике, современной американской художественной литературе, поэзии и беллетристике, изобразительному искусству, кино, театру, американским философам, религии, а также по другим аспектам жизни американского общества. 15 мая 1997 г. американский посол Кеннет Яловиц подарил коллекцию книг по американскому страноведению Европейскому Гуманитарному Университету. ЕГУ стал первым разработчиком программы по межкультурному и междисциплинарному изучению США. По соглашению с американским посольством, ЕГУ обязался предоставлять доступ к коллекции профессорам и студентам других учебных заведений Беларуси.

Материалы по обучению английскому языку

Из всех материалов по обучению английскому языку, издаваемых Информационным Агентством США (сейчас входит в Государственный Департамент), English Teaching Forum, ежеквартальное издание для учителей английского языка по всему миру, является наиболее популярным и часто используемым. Совместно с издательской компанией Macmillan Inc., Государственный Департамент финансировал разработку Family Album USA, основного американского мультимедийного проекта по обучению английскому языку посредством телепередач и классных сессий. Материалы по обучению английскому языку можно получить в Информационном Центре, заранее договорившись о встрече или во время часов открытого доступа.

Ассоциация американистики

Ассоциация была образована в декабре 1995 г. с целью объединения крупнейших специалистов Беларуси по американской истории, культуре, литературе и другим дисциплинам, связанным с американским обществом. Члены Ассоциации проводят специальные курсы обучения по страноведению США. Ассоциация издает информационный бюллетень, а также является организатором конференций по вопросам страноведения США с участием белорусских и международных ученых.

Летние институты

Госдепартамент США организует летние институты для преподавателей страноведения США и гражданского образования, работающих в средних школах (летние институты для преподавателей средних школ) и университетах (летние институты для зарубежных преподавателей университетов). Каждый летний институт представляет собой 4-недельные академические курсы плюс 2 недели путешествий по США для ознакомления участников с людьми и культурой данной страны.

Программа РFP (Professional Fellows Program) предоставляет возможность молодым специалистам из Беларуси повысить уровень профессионального развития, пройдя стажировку в организациях США, связанных с развитием инноваций и/или предпринимательства. Победители программы получат возможность познакомиться с ежедневной многосторонней деятельностью американских организаций, увидеть механизмы их работы иперенять профессиональный опыт. Программой предусматривается и вероятность ответного визита американских специалистов в Беларусь для реализации совместных краткосрочных проектов.

Программа предназначена для специалистов, занятых в инфраструктуре поддержки развития инноваций и/или предпринимательства, в том числе социального предпринимательства.

Целями программы являются:

  • профессиональное развитие участников рынка фрмирования инновационной экосистемы Беларуси,
  • создание партнерских отношений между американским и белорусскими инновационными сообществами,
  • обмен профессиональным опытом и лучшими практиками,
  • знакомство с американской культурой.

Программа полностью финансируется правительством США.

К участию в программе приглашаются граждане Беларуси:

  • проживающие на территории Беларуси;
  • в возрасте от 25 до 35 лет на момент программы;
  • владеющие английским языком, достаточным для общения на работе и в семье;
  • способные применить опыт, полученный на программе, в деятельности по развитию инноваций и/или предпринимательства в Беларуси.

Чтобы стать участником конкурса, необходимо до 30 марта 2018 года заполнить анкету на сайте
https://ais.americancouncils.org/pfp

На основе заполненных анкет будут отобраны полуфиналисты программы, которые должны будут пройти собеседование.

Есть вопросы? Свяжитесь с координатором программы Ольгой Ивановой по адресу: olga.ivanova.ba2014@gmail.com

Праграма ім. сенатара Фулбрайта для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2021-2022 навучальны год

Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2021-2022 навучальны год. Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ім. сенатара Фулбрайта (Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program, Fulbright TEA) – праект Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, які праводзіць Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX). Праграма Fulbright TEA дае магчымасць 177 настаўнікам сярэдніх школ з усяго свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай вобласці, палепшыць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца з ЗША. Прадстаўнікі розных краін наведаюць ЗША ў складзе двух груп зімой ці восенню 2022 году. Праграма ўключае інтэнсіўныя заняткі па методыцы, распрацоўцы вучэбных планаў і вызначэнні падыходаў для ўкаранення новых метадаў у сваіх школах, а таксама па выкарыстанні кампутараў у якасці сродкаў навучання. Удзельнікі пазнаёмяцца з краявiдамi ЗША і атрымаюць кансультацыі па вучэбных пытаннях. Шасцітыднёвая праграма ўключае двухтыднёвую стажыроўку ў амерыканскай школе, падчас якой удзельнікі актыўна працуюць з амерыканскімі настаўнікамі і вучнямі. У праграме могуць прымаць удзел настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах Беларусі наступныя дысцыпліны:

  • Матэматыку;
  • Прыродазнаўчыя навукі;
  • Грамадскія навукі (гісторыю, сацыялогію, грамадазнаўства, эканоміку і геаграфію);
  • Англійскую мову.

Праграма Fulbright TEA прадстаўляе поўнае фінансаванне і прадугледжвае:

  • Аплату тэставання па англійскай мове для паўфіналістаў праграмы і праезду да Мінска і назад на паўфінальныя інтэрв’ю і тэставанне;
  • Падтрымку ў атрыманні візы J-1;
  • Арыентацыю перад ад’ездам у ЗША для фіналістаў праграмы (у г. Мінску);
  • Аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і назад;
  • Аплату навучання ў ЗША;
  • Аплату пражывання;
  • Медыцынскую страхоўку;
  • Праезд да школы для праходжання практыкі (пры неабходнасці);
  • Стыпендыю на штодзённыя выдаткі (падчас універсітэцкай часткі праграмы);
  • Сродкі на набыццё кніг і прафесійнае развіццё;
  • Сродкі на правоз багажу;
  • Семінары ў Вашынгтоне на пачатку і ў канцы праграмы;
  • Малыя гранты для выпускнікоў праграмы для распаўсюджвання досведу і прымянення на практыцы атрыманых ведаў і навыкаў.

Патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел у праграме:

  • грамадзянства Беларусі;
  • праца на поўную стаўку ў сярэдняй школе Беларусі ;
  • не менш за 5 гадоў досведу ў выкладанні прадметаў, названых вышэй;
  • узровень англійскай мовы не менш за 450 балаў іспыту TOEFL (у папяровым варыянце);
  • намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання;
  • выкананне тэрміну падачы заяўкі на ўдзел у праграмме, уключна з усімі неабходнымі дакументамі.

* Для некаторых настаўнікаў-прадметнікаў з вынікамі экзамену TOEFL 425 – 450 балаў праграма будзе ўключаць дадатковыя заняткі па англійскай мове.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў праграмы TEA:

  • Гатоўнасць да інтэнсіўнай стажыроўкi ў ЗША;
  • Прафесійны і выкладчыцкі досвед і дасягненні;
  • Намер працягнуць выкладчыцкую кар’еру ў школе;
  • Лідэрскі патэнцыял;
  • Узровень англiйскаi мовы, дастатковы для самастойнага жыцця і ўдзелу ў прафесійнай стажыроўцы ў ЗША;
  • Патэнцыял для развіцця доўгатэрміновых сувязяў паміж сваёй школай і партнёрамі ў ЗША;
  • Жаданне і гатоўнасць працаваць сумесна з калегамі з іншых краін па развіцці выкладчыцкай супольнасці;
  • Уменне выказваць свае ідэі ясна і эфектыўна.
  • Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія не мелі або мелі абмежаваныя магчымасці знаёмства з досведам настаўнікаў у ЗША.

Анкета павінна быць запоўненая не пазней за 21 сакавіка 2021.

Спасылка на анкету:   www.fulbrightteacherexchanges.org ці https://www.irex.org/fulbright-tea

Амбасада ЗША абвяшчае аб пачатку конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2020-2021 навучальны год, якая прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША на працягу аднаго сяместра без атрымання акадэмічнай ступені. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 сакавiка 2021 года 5:00 pm EST.

Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння. Больш падрабязную інфармацыю аб праграме, а таксама спасылку на анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы:

https://webportalapp.com/sp/login/ugrad_student_application