Акадэмічныя абмены

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс для беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і іншых некамерцыйных арганізацый на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі.

Праграма імя сенатара Фулбрайта па абмене спецыялістамі (The Fulbright Specialist Program) дае беларускім установам вышэйшай адукацыі, урадавым установам (міністэрствам), установам культуры (музеі, тэатры), няўрадавым арганізацыям (НДА, навукова-даследчыцкім цэнтрам), і арганізацыям аховы здароўя магчымасць запрасіць высокакваліфікаваных амерыканскіх навукоўцаў або спецыялістаў на тэрмін ад двух да шасці тыдняў для абмену вопытам, рэалізацыі сумесных праектаў і развіцця прафесійных кантактаў з арганізацыямi ЗША.

Амерыканскія эксперты, якія прадстаўляюць шырокі спектр навуковых і прафесійных дысцыплін, супрацоўнічаюць з беларускімі ўстановамі для рэалізацыі мерапрыемстваў у падтрымку прыярытэтаў і мэтаў прымаючага боку.

Праекты могуць ўключаць:

  • Правядзенне семінараў і майстар-класаў;
  • Кансультацыі па пытаннях павышэння прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў, развіцця працоўных рэсурсаў;
  • Ацэнку і распрацоўку навучальных праграм і матэрыялаў;
  • Чытанне лекцый для розных аудыторый слухачоў;
  • Вызначэнне патрэбаў устаноў або ацэнка якасці іх праграм;
  • Удзел у акадэмічных праграмах, канферэнцыях, семінарах;
  • Арганізацыю праграм для падрыхтоўкі выкладчыкаў.

 

Звычайна, беларускія ўніверсітэты, зацікаўленыя ў прыёме амерыканскіх спецыялістаў, бяруць на сябе наступныя выдаткі: пераезды ў межах Беларусі, харчаванне і пражыванне. Праграма Фулбрайта забяспечвае ганарары амерыканскаму эксперту, а таксама яго міжнародныя пералёты.

Дадатковая інфармацыя аб Праграме Фулбрайта па абмене спецыялістамі (на англійскай мове): http://fulbrightspecialist.worldlearning.org/

Host Institution Project Proposal Form 

Дадатковыя тлумачэнні можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Мінску, звярнуўшыся па электроннай пошце belarusprogram@state.gov.

 

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе.

 

Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн не пазней за 15 жніўня 2018 года.

Праграма Х’юберта Хамфры

Праграма Х’юберта Хамфры прапануе магчымасць маладым і дасведчаным спецыялістам з Беларусі прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, каб павысіць свой прафесійны ўзровень праз удзел у спецыялізаванай дзесяцімесячнай праграме на базе аднаго з амерыканскіх універсітэтаў. Гэтая праграма спецыяльна распрацавана для вузкіх груп удзельнікаў і не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.

Праграма была распачатая ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

Мэты праграмы

Падчас стажыроўкі ў прымаючым універсітэце ўдзельнікам праграмы прапануюцца разнастайныя навучальныя курсы, якія адпавядаюць іх прафесійным інтарэсам. Тым не менш, у сувязі з тым, што Праграма Х’юберта Хамфры не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені, значную частку свайго часу ўдзельнікі прысвячаюць павышэнню сваёй кваліфікацыі: кансультацыям з амерыканскімі выкладчыкамі, прафесійным экскурсіям і семінарам, навукова-даследчыцкім праектам, а таксама выпрацоўцы карысных практычных стратэгій для сваіх краін.

Агульная інфармацыя

Конкурсныя дысцыпліны

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША прапануе кандыдатам, якія адпавядаюць неабходным умовам, магчымасць удзелу ў конкурсным адборы ў наступных галінах ведаў:

Устойлівае развіццё

  • Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
  • Эканамічнае развіццё/Фінансы і банкаўская справа;
  • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
  • Гарадское і рэгіянальнае планаванне.

Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў

  • Камунікацыя і журналістыка;
  • Заканадаўства і правы чалавека;
  • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне;
  • Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі;
  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій;
  • Кіраванне чалавечымі рэсурсамі.

Адукацыя

  • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі;
  • Кіраванне вышэйшай адукацыяй;
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай.

Ахова здароўя

  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя;
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІД;
  • Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі.

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • Кандыдаты павінны мець дыплом аб атрыманні вышэйшай адукацыі (як мінімум ступень бакалаўра ці эквівалент);
  • Кандыдаты павінны добра валодаць англійскай мовай (трэба будзе здаць экзамен TOEFL не менш чым на 71 бал у інтэрнэт-фармаце ці 525 балаў у папяровым фармаце);
  • Удзельнікі павінны дэманстраваць ініцыятыўнасць і здольнасць пераадольваць складаныя сітуацыі. Заяўкі мусяць паказваць, якую карысць удзел кандыдатаў у праграме можа прынесці іх краінам.

Асаблівыя патрабаванні да кандыдатаў

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • Быць грамадзянамі Беларусі, пастаянна пражываць і працаваць у Беларусі;
  • Быць выпускнікамі афіцыйна акрэдытаваных вышэйшых навучальных устаноў і мець як мінімум ступень бакалаўра (ці эквівалент);
  • Мець пяць і болей гадоў прафесійнага стажу;
  • Дэманстраваць лідэрскі патэнцыял і імкненне прыносіць грамадскую карысць;

Быць гатовымі вярнуцца ў Беларусь пасля заканчэння праграмы.

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2019-2020 навучальны год.

Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў  Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/або лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.

Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў  Беларусі. Асаблівая перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарскай дзейнасці у вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым вопытам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты вопыт павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта, з’яўляючыся праваднікамі сваёй культуры, павінны быць гатовыя прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.

Зацікаўленыя кандыдаты маюць:

  • быць грамадзянамі Беларусі
  • мець навуковую ступень як мінімум кандыдата навук або доктара навук
  • добра валодаць англійскай мовай
  • мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

 Галіны даследванняў

  • Сельская гаспадарка
  • Амерыканістыка
  • Біялогія
  • Бізнес-адміністраванне
  • Хімія
  • Псіхалогія
  • Эканоміка
  • Адукацыя
  • Інжынірынг
  • Экалогія
  • Кіназнаўства
  • Гісторыя
  • Інфармацыйныя навукі
  • Журналістыка
  • Юрыспрудэнцыя
  • Бібліятэказнаўства
  • Матэматыка
  • Медыцына і ахова здароўя
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Дзяржаўнае кіраванне
  • Сацыяльная работа
  • Сацыялогія
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай
  • Тэатр
  • Горадабудаўніцтва

 Фінансаванне праграмы

Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплачвае:

  • міжнародны пералёт
  • штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі
  • набыццё навуковай літаратуры
  • дапамогу на ўладкаванне на новым месцы
  • штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы
  • медыцынскую страхоўку

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку на: https://iie.embark.com/apply/visitingscholars

Заяўка ўключае ў сябе наступнае:

  • Дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці /тэматыкі лекцый у ЗША
  • Прафесійнае рэзюмэ
  • Тры рэкамендацыйныя лісты
  • Бібліяграфія (праграма даследаванняў) і /ці праграма курса лекцый
  • Ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, пры наяўнасці
  • Копія пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені
  • Копія пашпарта

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 16 лістапада 2018 года.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў снежні.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для малодшых выкладчыкаў беларускіх ВНУ на 2019-2020 навучальны год.

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў не прадугледжвае атрыманне вучонай ступені, а дае магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку ў навучальнай установе ЗША з мэтай:

  • распрацоўкі новых курсаў і навучальных праграм у сваіх установах
  • павышэння прафесійнага майстэрства і авалодання новымі методыкамі выкладання
  • пашырэння інфармацыйнай базы ў сваёй галіне вывучэння
  • усталявання доўгатэрміновых прафесійных сувязяў і трывалых кантактаў паміж сваёй навучальнай установай і прымаючым універсітэтам.

Зацікаўленыя кандыдаты маюць:

  •  быць грамадзянаміБеларусі і пастаянна пражываць у краіне
  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі
  • з’яўляцца выкладчыкамі адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на момант падачы заяўкі
  • мець вопыт выкладання ў адной з устаноў вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі
  • добра валодаць англійскай мовай (адабраныя фіналісты павінны будуць прайсці тэст TOEFL).

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Прафесійная стажыроўка ў ЗША на працягу аднаго семестра дае магчымасць удзельнікам праграмы пазнаёміцца з праграмамі навучання ў амерыканскіх універсітэтах, узяць удзел у распрацоўцы курсаў, сабраць неабходныя матэрыялы для сваіх даследаванняў, а таксама усталяваць кантакты з амерыканскімі калегамі. Нягледзячы на тое, што гэтая праграма не прадугледжвае атрымання вучонай ступені, яна стварае добрыя магчымасці для прафесійнага росту ў любой галіне.

У большасці выпадкаў пошукам прымаючага ўніверсітэта ў ЗША прэтэндэнты займаюцца самастойна. Калі ласка, не абмяжоўвайце сябе найбольш вядомымі ўніверсітэтамі ў ЗША,  звяртайце сваю ўвагу таксама на іншыя установы. Нягледзячы на тое, што многія ўніверсітэты ў ЗША не маюць шырокай міжнароднай вядомасці, умовы для правядзення даследаванняў у такіх установах адпавядаюць усім неабходным патрабаванням. Навукоўцы, што працуюць над даследаваннямі ў невялікіх і менш вядомых установах, часта атрымліваюць больш увагі, чым іх калегі ў больш буйных і вядомых універсітэтах. Калі вы раней ужо навучаліся ў Злучаных Штатах, Ваш прымаючы ўніверсітэт у гэтай праграме павінен адрознівацца ад папярэдняга. Гэтае патрабаванне абумоўлена тым, што любы прафесійны абмен у ЗША прадугледжвае пашырэнне кантактаў ў навуковай супольнасці.

Фінансаванне праграмы

Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх ВНУ спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША і прадугледжвае аплату міжнароднага і мясцовых пералётаў, медыцынскага страхавання, штомесячнай стыпендыі на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі.

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць онлайн-заяўку на старонцы: https://iie.embark.com/apply/ffsp да 1 кастрычніка 2018 года.

Заяўкі на ўдзел у праграме Фулбрайта для выкладчыкаў размяшчаюцца ў раздзеле заявак на праграму Фулбрайта для замежных студэнтаў (Fulbright Foreign Student Program).

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх выкладчыкаў ВНУ праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў кастрычніку 2018 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Аб’яўляецца конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ 2019-2020

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў з мэтай атрымання ступені магістра на 2019-2020 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра.

Праграма дазваляе ўдзельнікам вучыцца і ажыццяўляць даследванні на працягу двух гадоў ва універсітэтах ЗША з мэтай атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных адносін, журналістыкі і масавых камунікацый, юрыспрудэнцыі, бібліятэчнай справы і некаторых іншых. Удзельнікі адбіраюцца ў выніку адкрытага конкурса.

Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсяго даследавання, а менавіта кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання.

У дадатак да гэтых стыпендый, на конкурснай аснове будуць даступныя стажыроўкі. Гэты конкурс будзе праходзіць у ЗША пасля таго, як удзельнікі прыступілі да заняткаў там.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Кваліфікацыйныя патрабаванні:

  • Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў цяперашні час
  • Грунтоўнае веданне пісьмовай і размоўнай англійскай мовы
  • Завершаная вышэйшая адукацыя і ступень эквівалентная ступені бакалаўра.

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку на старонцы: https://iie.embark.com/apply/ffsp да 1 кастрычніка 2018 года.

Для дадатковых пытанняў, калі ласка, пішыце belarusprogram@state.gov

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў кастрычніку 2018 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Коллекция книг по американистике была собрана дарственным фондом, созданным Конгрессом “для достижения более глубокого понимания США” за рубежом. Собранная специально для библиотек зарубежных университетов, данная коллекция, включающая в себя более 1300 экземпляров, является неполным, но авторитетным собранием материалов по гуманитарным наукам. Она дает возможность зарубежным студентам, преподавателям и ученым ознакомиться с прошлым и настоящим Америки. В коллекцию включены основные работы практически по всем дисциплинам, связанным с изучением американской цивилизации. Особенно обширна коллекция книг по истории, политике, правительственным учреждениям, юриспруденции, а также по литературной критике, современной американской художественной литературе, поэзии и беллетристике, изобразительному искусству, кино, театру, американским философам, религии, а также по другим аспектам жизни американского общества. 15 мая 1997 г. американский посол Кеннет Яловиц подарил коллекцию книг по американскому страноведению Европейскому Гуманитарному Университету. ЕГУ стал первым разработчиком программы по межкультурному и междисциплинарному изучению США. По соглашению с американским посольством, ЕГУ обязался предоставлять доступ к коллекции профессорам и студентам других учебных заведений Беларуси.

Материалы по обучению английскому языку

Из всех материалов по обучению английскому языку, издаваемых Информационным Агентством США (сейчас входит в Государственный Департамент), English Teaching Forum, ежеквартальное издание для учителей английского языка по всему миру, является наиболее популярным и часто используемым. Совместно с издательской компанией Macmillan Inc., Государственный Департамент финансировал разработку Family Album USA, основного американского мультимедийного проекта по обучению английскому языку посредством телепередач и классных сессий. Материалы по обучению английскому языку можно получить в Информационном Центре, заранее договорившись о встрече или во время часов открытого доступа.

Ассоциация американистики

Ассоциация была образована в декабре 1995 г. с целью объединения крупнейших специалистов Беларуси по американской истории, культуре, литературе и другим дисциплинам, связанным с американским обществом. Члены Ассоциации проводят специальные курсы обучения по страноведению США. Ассоциация издает информационный бюллетень, а также является организатором конференций по вопросам страноведения США с участием белорусских и международных ученых.

Летние институты

Госдепартамент США организует летние институты для преподавателей страноведения США и гражданского образования, работающих в средних школах (летние институты для преподавателей средних школ) и университетах (летние институты для зарубежных преподавателей университетов). Каждый летний институт представляет собой 4-недельные академические курсы плюс 2 недели путешествий по США для ознакомления участников с людьми и культурой данной страны.

Праграма маладзёжнага лідэрства

Амбасада ЗША абвяшчае аб прыёме заявак на Праграму маладзёжнага лідэрства, якая заклікана паляпшаць узаемаразуменне паміж народамі Беларусі і ЗША. Вучні старэйшых класаў ва ўзросце 15-17 гадоў у выніку конкурснага адбору наведаюць ЗША ў ліпені 2016 года. Апошні тэрмін падачы заявак – 22 лютага 2016 года.

Праграма праводзіцца амерыканскай некармерцыйнай арганізацыяй “Сусветнае навучанне” (World Learning), якая садзейнічае развіццю асобных лідэрскіх навыкаў і спрыяе ўзмацаванню ўстаноў праз адукацыю, устойлівае завіццё і праграмы абмену ў болей чым 60 краінах свету.

Прэтэндэнты на ўдзел у праграме павінны:

быць ва ўзросце 15-17 гадоў;
вучыцца ў сярэдняй школе ў Беларусі і быць не ў апошнім класе;
не быць раней у ЗША;
вывучаць англійскую мову і быць гатовымі прадэманстраваць свае веды;
быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
атрымаць дазвол ад бацькоў альбо апякуноў на ўдзел у праграме;
прадаставіць запоўненую заяўку ў складзе: эсе, рэкамендацыйных лістоў, а таксама формы дазволу бацькоў.

Праграма фінансуецца ўрадам ЗША і з’яўляецца бясплатнай для ўдзельнікаў.

Больш інфармацыі аб праграме, а таксама форму заяўкі і інструкцыі па яе запаўненню можна атрымаць тут: http://www.worldlearning.org/what-we-do/youth-leadership-program-with-belarus/#

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім прэтэндэнтам і не дыскрымінуе на аснове расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або непрацаздольнасці. Вучні з абмежаванымі магчымасцямі асабліва заклікаюцца да ўдзелу.

Программа РFP (Professional Fellows Program) предоставляет возможность молодым специалистам из Беларуси повысить уровень профессионального развития, пройдя стажировку в организациях США, связанных с развитием инноваций и/или предпринимательства. Победители программы получат возможность познакомиться с ежедневной многосторонней деятельностью американских организаций, увидеть механизмы их работы иперенять профессиональный опыт. Программой предусматривается и вероятность ответного визита американских специалистов в Беларусь для реализации совместных краткосрочных проектов.

Программа предназначена для специалистов, занятых в инфраструктуре поддержки развития инноваций и/или предпринимательства, в том числе социального предпринимательства.

Целями программы являются:

  • профессиональное развитие участников рынка фрмирования инновационной экосистемы Беларуси,
  • создание партнерских отношений между американским и белорусскими инновационными сообществами,
  • обмен профессиональным опытом и лучшими практиками,
  • знакомство с американской культурой.

Программа полностью финансируется правительством США.

К участию в программе приглашаются граждане Беларуси:

  • проживающие на территории Беларуси;
  • в возрасте от 25 до 35 лет на момент программы;
  • владеющие английским языком, достаточным для общения на работе и в семье;
  • способные применить опыт, полученный на программе, в деятельности по развитию инноваций и/или предпринимательства в Беларуси.

Чтобы стать участником конкурса, необходимо до 30 марта 2018 года заполнить анкету на сайте
https://ais.americancouncils.org/pfp

На основе заполненных анкет будут отобраны полуфиналисты программы, которые должны будут пройти собеседование.

Есть вопросы? Свяжитесь с координатором программы Ольгой Ивановой по адресу: olga.ivanova.ba2014@gmail.com

Праграма ім. сенатара Фулбрайта для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2019 навучальны год.

Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2019 навучальны год. Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ім. сенатара Фулбрайта (Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program, TEA) – праект Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, які праводзіць Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX). Праграма TEA дае магчымасць 177 настаўнікам сярэдніх школ з усяго свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай вобласці, палепшыць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца з ЗША. Прадстаўнікі розных краін наведаюць ЗША ў складзе двух груп зімой ці восенню 2019 году. Праграма ўключае інтэнсіўныя заняткі па методыцы, распрацоўцы вучэбных планаў і вызначэнні падыходаў для ўкаранення новых метадаў у сваіх школах, а таксама па выкарыстанні кампутараў у якасці сродкаў навучання. Удзельнікі пазнаёмяцца з краявiдамi ЗША і атрымаюць кансультацыі па вучэбных пытаннях. Шасцітыднёвая праграма ўключае двухтыднёвую стажыроўку ў амерыканскай школе, падчас якой удзельнікі актыўна працуюць з амерыканскімі настаўнікамі і вучнямі. У праграме могуць прымаць удзел настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах Беларусі наступныя дысцыпліны:

  • Матэматыку;
  • Прыродазнаўчыя навукі;
  • Грамадскія навукі (гісторыю, сацыялогію, грамадазнаўства, эканоміку і геаграфію);
  • Англійскую мову.

Праграма Fulbright TEA прадстаўляе поўнае фінансаванне і прадугледжвае:

  • Аплату тэставання па англійскай мове для паўфіналістаў праграмы і праезду да Мінска і назад на паўфінальныя інтэрв’ю і тэставанне;
  • Падтрымку ў атрыманні візы J-1;
  • Арыентацыю перад ад’ездам у ЗША для фіналістаў праграмы (у г. Мінску);
  • Аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і назад;
  • Аплату навучання ў ЗША;
  • Аплату пражывання;
  • Медыцынскую страхоўку;
  • Праезд да школы для праходжання практыкі (пры неабходнасці);
  • Стыпендыю на штодзённыя выдаткі (падчас універсітэцкай часткі праграмы);
  • Сродкі на набыццё кніг і прафесійнае развіццё;
  • Сродкі на правоз багажу;
  • Семінары ў Вашынгтоне на пачатку і ў канцы праграмы;
  • Малыя гранты для выпускнікоў праграмы для распаўсюджвання досведу і прымянення на практыцы атрыманых ведаў і навыкаў.

 Патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел у праграме:

  • грамадзянства Беларусі;
  • праца на поўную стаўку ў сярэдняй школе;
  • не менш за 5 гадоў досведу ў выкладанні прадметаў, названых вышэй;
  • узровень англійскай мовы не менш за 450 балаў іспыту TOEFL (у папяровым варыянце);
  • намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання;
  • выкананне тэрміну падачы заяўкі на ўдзел у праграмме, уключна з усімі неабходнымі дакументамі.

* Для некаторых настаўнікаў-прадметнікаў з вынікамі экзамену TOEFL 425 – 450 балаў праграма будзе ўключаць дадатковыя заняткі па англійскай мове.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў праграмы TEA:

  • Гатоўнасць да інтэнсіўнай стажыроўкi ў ЗША;
  • Прафесійны і выкладчыцкі досвед і дасягненні;
  • Намер працягнуць выкладчыцкую кар’еру ў школе;
  • Лідэрскі патэнцыял;
  • Узровень англiйскаi мовы, дастатковы для самастойнага жыцця і ўдзелу ў прафесійнай стажыроўцы ў ЗША;
  • Патэнцыял для развіцця доўгатэрміновых сувязяў паміж сваёй школай і партнёрамі ў ЗША;
  • Жаданне і гатоўнасць працаваць сумесна з калегамі з іншых краін па развіцці выкладчыцкай супольнасці;
  • Уменне выказваць свае ідэі ясна і эфектыўна.
  • Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія не мелі або мелі абмежаваныя магчымасці знаёмства з досведам настаўнікаў у ЗША.

Анкета павінна быць запоўненая не пазней за 5 сакавіка.

Спасылка на анкету: irex.org/fulbright-tea

Iнфармацыйная брашура (на англiйскай мове, pdf)

Амбасада ЗША абвяшчае аб пачатку конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2019-2020 навучальны год, якая прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША на працягу аднаго сяместра без атрымання акадэмічнай ступені. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 снежня 2018 года 5:00 pm EST.

Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння. Больш падрабязную інфармацыю аб праграме, а таксама спасылку на анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы:

http://exchangeprograms.worldlearning.org/index.cfm?FuseAction=PublicDocuments.View&File_ID=060075757B773F70710306757401051C0D09030F1A7B7077051C0702747407700E0F730303060B777576

 

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае аб прыёме заявак на Глабальную праграму грантаў «Музейныя сувязі», якую ладзіць Амерыканскі альянс музеяў па інцыятыве Бюро па адукацыі і культурнай дзейнасці Дзярждэпартамента ЗША. Асноўная тэма праграмы на 2016 год – «Роля моладзі ў грамадстве і сацыяльнае ўлучэнне».

Праграма “Музейныя сувязі” ставіць сваёй мэтай ўмацаванне паразумення паміж людзьмі ў ЗША і за іх межамі праз інавацыйныя праекты, што рэалізуюцца мясцовымі супольнасцямі пры дапамозе музеяў. Місія праграмы – будаваць глабальныя супольнасці з дапамогай крос-культурных абменаў і падтрымліваць мэты знешняй палітыкі ЗША, такія як давер моладзі, захаванне прыроднай спадчыны і абарона правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Праграма “Музейныя сувязі” дазваляе:

– супольнасцям у ЗША і за мяжой развіваць больш шырокае веданне культур і паляпшаць разуменне адзін аднаго.

– музеям і іншым культурніцкім установам ствараць мадэлі для міжнароднага супрацоўніцтва, што выходзяць за межы ўласных сценаў і далучаюць шырокую грамадскасць да сваёй дзейнсці.

Памер грантаў на гадавыя праекты залежыць ад наяўнасці фінансавання і можа складаць ад 50000 да 100 000 долараў ЗША. Праграма патрабуе сафінансавання ў памеры 50% прамых ці ўскосных выдаткаў. Адным з партнёраў павінен выступіць як мінімум адзін амерыканскі музей. Праекты маюць на ўвазе ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж музеямі-партнёрамі і павінны быць накіраваныя на вырашэнне актуальных пытанняў. Праграма праектаў прадугледжвае ўзаемныя адукацыйныя візіты для актыўных удзельнікаў праекта і музейных супрацоўнікаў з ЗША і Беларусі.

Грантавая праграма “Музейныя сувязі» не прадугледжвае фінансаванне будаўніцтва, а таксама праектаў, накіраваных выключна на кадравае / інстытуцыянальнае развіццё, візіты з мэтай прафесійнага абмена паміж супрацоўнікамі партнёрскіх музеяў, планаванне традыцыйных выстаў альбо рэзідэнцыі мастакоў.

Паняцце «музей» у рамках гэтай праграмы ўключае як дзяржаўныя, так і прыватныя музеі антрапалогіі, гісторыі мастацтваў і прыродазнаўства, акварыумы, дэндрарыумы, арт-цэнтры, батанічныя сады, дзіцячыя музеі, гістарычныя комплексы, прыродазнаўчыя цэнтры, планетарыі, навукова-тэхнічныя цэнтры і заапаркі.

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і прыклады падтрыманых праектаў можна знайсці на сайце Амерыканскага альянсу музеяў: http://www.aam-us.org/resources/global-partnerships/museumsconnect

Заяўка на ўдзел у праграме падзяляецца на тры этапы. Поўны пакет дакументаў вы можаце спампаваць на старонцы праграмы: http://www.aam-us.org/resources/global-partnerships/museumsconnect/apply

Тэрміны падачы заяўкі:

Профіль музея. Усе музеі, удзельнікі праграмы, павінны стварыць «профіль музея» для пераходу да другой стадыі заяўкі. Профіль змяшчае базавую інфармацыю аб музеі і агульныя мэты праекта. Профіль трэба запоўніць да 4 студзеня 2016 для тых музеяў, што не вызначыліся з выбарам амерыканскага музея-партнёра, і да 29 лютага для тых, у каго ёсць амерыканскі музей-партнёр для ўдзелу ў праекце.

Папярэдняя заяўка. Да 10 сакавіка 2016г. неабходна адправіць заяўку з апісаннем сутнасці праекта на 3-5 стар.

Поўная заяўка. Да 2 мая 2016г. неабходна адправіць дэталёвую заяўку з поўным апісаннем праекта, каляндар падзей і бюджэт.