Праграма малых грантаў амбасады ЗША

Мэта праграмы – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

  • Узмацненню мясцовых супольнасцяў і паляпшэнню ўмоваў для развіцця грамадскіх ініцыятыў.
  • Ахове правоў інвалідаў, жанчын, дзяцей і іншых уразлівых груп насельніцтва.
  • Падтрымцы гендэрнай роўнасці і пашырэнню магчымасцяў для жанчын у розных сферах.
  • Развіццю камунікацыі і пашырэнню інфармаванасці.
  • Развіццю розных сфер прадпрымальніцтва з уплывам на рэгіанальнае развіццё.

Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама маюць патэнцыял распаўсюду пазітыўнага ўплыву,  будуць мець сур’ёзную перавагу.

Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. 

Прыярытэты:

  • Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
  • Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны і засяроджаных на мэтавай аўдыторыі. Тэрмін праекта павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў.  Для напісання праекта выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).

Пакет дакументаў  абавязкова павінен змяшчаць наступныя часткі:

  1. Падпісаная SF424 форма галоўнай старонкі заяўкі (pdf).
  2. Праектная заяўка (doc фармат).
  3. Рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту.
  4. Пасведчанне аб рэгістрацыі арганізацыі.

Кожны дакумент павiнны быць прышпілены асобна, сціснутыя файлы не прымаюцца.

Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:

  • Патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер.
  • Выканальнасць і фінансавая трываласць праекта, падцверджаная планам маніторынгу і ацэнкі.
  • Імкненне атрымаць канкрэтныя і вымяральныя вынікі на карысць мясцовай супольнасці ці супольнасцяў.
  • Крэатыўны падыход да працы з мэтавымі аўдыторыямі.
  • Мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання запланаванай дзейнасці.

Агульныя прынцыпы

  • Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству.
  • Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.
  • Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.
  • Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.
  • Cродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак.
  • Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.
  • Заяўкі, якія не адпавядаюць крытэрыям праграмы ці парушаюць тэрміны падачы, разглядацца не будуць.

Найбольш частыя пытанні:

Хто можа падаваць заяўкі?  Беларускія зарэгістраваныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі ад дзяржаўных, міжнародных, палітычных, партыйных цi рэлiгiйных арганізацый разглядацца не будуць.

Як падаць заяўку? Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поштеMinskSmallGrants@state.gov 

Якмаксiмальны бюджэт заяукi? $25,000.

Які апошні тэрмін падачы заявак? Да 14 сакавіка 2021 г, 23:59.

Як доўга працягваецца працэс разгляду? Працяг разгляду можа быць розным, але ў сярэднім займае каля 3 месяцаў.

Колькі заявак можна падаць ад імя адной недзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыі?Адну.

Што рабіць, калі ўзнікаюць пытанні падчас падрыхтоўкі заяўкі? Звяжыцеся з нашым офісам па электроннай поште MinskSmallGrants@state.gov ці па телефоне: (017) 211 0567. Супрацоўнікі адкажуць на канкрэтныя пытанні.

У якой валюце мусіць складацца бюджэт? Бюджэт мусіць складацца ў доларах ЗША і змяшчаць падрабязнае апісанне выдаткаў.

Які максімальны тэрмін гранту? Адзін год. Выкананне праекта пачынаецца з даты рэгістрацыі гранта ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці.

Кантактная інфармацыя:

Адрас: Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры

Амбасада ЗША, Мінск, вуліца Мяснікова 70, 220030 

Тэлефон: (017) 210-12-83; (017) 211-05-67

Электронная пошта: MinskSmallGrants@state.gov

Вэб-старонка: https://by.usembassy.gov/