ЗАЯВА СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПАСЛАННІКА ПА БЕЛАРУСІ ДЖУЛІ Д. ФІШЭР
Аб мерах па абмежаванні праграмаў ЗША па міжнародным развіцці і праграмаў Аддзела па сувязях з грамадскасцю ў Беларусі.
20 кастрычніка 2021 года беларускія ўлады праінфармавалі Злучаныя Штаты аб прыняцці новых мер, накіраваных на тое, каб перашкодзіць функцыянаванню Амбасады ЗША ў Мінску шляхам прымусовага закрыцця Аддзела па сувязах з грамадскасцю, Агенцтва па міжнародным развіцці і, ў тым ліку, Амерыканскага цэнтру ў Мінску. Беларускія ўлады прымушаюць Амбасаду спыніць працу з больш, чым дваццацю беларускімі супрацоўнікамі.
Гэтыя дзеянні паказваюць глыбокую няўпэўненасць беларускіх уладаў у галіне дыпламатыі, міжнародных стасункаў і незалежнай грамадзянскай супольнасці. Злучаныя Штаты не будуць адмаўляцца ад сваіх абавязацельстваў, каб спрыяць развіццю дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі і падтрымліваць памкненне беларускага народа будаваць больш перспектыўную будучыню ў свабоднай і незалежнай Беларусі. Гэтыя апошнія меры не прымусяць нас адмовіцца ад дзеянняў, якія прыносяць карысць беларускаму народу і якія спрыяюць развіццю зносін паміж нашымі грамадзянамі.
Дапамога ўрада ЗША, якая праводзілася ў Беларусі Агенцтвам па міжнародным развіцці з 1990-х гадоў, прыносіла карысць беларускаму народу. Дзякуючы гэтатай дапамозе, падтрымка ішла на развіццё прадпрымальніцтва, пашырэнне малых і сярэдніх прыватных прадпрыемстваў, ствараліся новыя высокааплатныя працоўныя месцы, павышаўся ўзровень жыцця ў краіне, дзе дамінуе дзяржаўны сектар, а таксама аказвалася ключавая дапамога ў барацьбе з COVID-19 у той час, калі беларускія ўлады грэбліва ставіліся да пандэміі і яе ўплыву на здароўе і дабрабыт беларускага народа. Акрамя таго, урад ЗША вылучаў мэтавае фінансаванне на дапамогу сем’ям, якія жылі ў пацярпелых ад радыяцыі раёнах Беларусі, судзейнічаў павышэнню якасці і эфектыўнасці праграм прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння туберкулёзу, што спрыяла ўмацаванню здароўя і дабрабыту грамадзян Беларусі ў доўгатэрміновай перспектыве. З 2006 года дапамогу ад Агенцтва па міжнародным развіцці USAID атрымалі больш за 36 000 дзяцей-сірот і сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. Праграмы Агенцтва спрыялі выхаванню дзяцей-сірот і неабароненых дзяцей на даму, што дапамагала зніжэнню агульнанацыянальнага ўзроўню колькасці дзяцей, якія выхоўваліся ў дзяржаўніых установах з 29,4 працэнта ў 2005 годзе да 16,5 працэнта ў 2014 годзе. Урад ЗША рэалізоўваў праграмы развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, каб спрыяць стварэнню беларускіх ініцыятыў па заснаванні сталых, устойлівых арганізацый, якія б дапамогалі ў вырашэнні сацыяльных і эканамічныя праблем на мясцовым і нацыянальным узроўні. Амерыканская падтрымка дала мільёнам беларусаў доступ да аб’ектыўных крыніц інфармацыі аб актуальных унутраных і міжнародных праблемах і спрыяла паразуменню паміж нашымі народамі.
За апошнія 30 гадоў дзейнасць адзела па сувязях з грамадскасцю Амбасады ЗША ў Беларусі была сканцэнтравана на пашырэнні асабістых і прафесійных сувязяў паміж беларускім і амерыканскім народам. Амерыканскі цэнтр у Мінску забяспечваў беларусам доступ да інфармацыі, STEM-адукацыі, амерыканскага мастацтва і культуры, навучання англійскай мове. Праграмы культурнага і адукацыйнага абмену Дзярждэпартамента далі магчымасць больш за 5000 беларусам атрымаць акадэмічнае і прафесійнае развіццё ў ЗША. Праграмы Амбасады падтрымлівалі жаночае прадпрымальніцтва, садзейнічалі інклюзіі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пашырэнню IT-сектара Беларусі, а таксама падтрымлівалі грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ Беларусі.
Я выказваю глыбокую падзяку ўсім калегам у Амбасадзе ЗША ў Мінску і ўсім нашым партнёрам у Беларусі.
***
ЗАЯВЛЕНИЕ СПЕЦИАЛЬНОГО ПОСЛАННИКА США ПО БЕЛАРУСИ ДЖУЛИ ФИШЕР
Попытки препятствовать программам США в области международного развития и публичной дипломатии в Беларуси.
20 октября 2021 года белорусские власти проинформировали Соединенные Штаты о новых мерах, направленных на воспрепятствование работе Посольства США в Минске путем принудительного закрытия офисов Отдела по связям с общественностью Посольства и Агентства США по международному развитию, включая Американский центр в Минске. Белорусские власти вынуждают Посольство уволить более 20 белорусских сотрудников.
Эти действия демонстрируют, что белорусские власти чувствуют себя уязвимыми перед ролью дипломатии, связей между людьми и независимого гражданского общества. Соединенные Штаты не отступят от своего обязательства содействовать развитию демократии и прав человека в Беларуси и поддерживать устремления белорусского народа по построению более перспективного будущего в свободной и независимой Беларуси, и эти недавние меры не заставят нас отказаться от нашей работы по информированию и взаимодействию с людьми, которая приносила пользу белорусскому народу и способствовала развитию отношений между гражданами наших стран.
Помощь правительства США, оказанная Агентством США по международному развитию в Беларуси (USAID) с 1990-х годов, принесла пользу белорусскому народу. Эти финансовые средства поддерживали предпринимательство и увеличение числа малых и средних частных предприятий, создавали новые высокооплачиваемые рабочие места и повышали уровень жизни в стране, где доминирует стагнирующий государственный сектор, а также позволяли оказывать ключевую помощь в борьбе с КОВИД-19, в то время как белорусские власти пренебрежительно относились к пандемии и ее влиянию на здоровье и благополучие белорусского народа. Кроме того, правительство США направляло финансирование для оказания помощи семьям, проживающим в пострадавших от радиации районах Беларуси, и способствовало повышению качества и эффективности программ профилактики, диагностики и лечения туберкулеза, тем самым способствуя улучшению здоровья и благополучия белорусских граждан в долгосрочной перспективе. С 2006 года помощь USAID была оказана более чем 36 тысячам сирот и других лиц, находящихся в уязвимом положении. Программы Агентства США по международному развитию способствовали организации семейного проживания для белорусских сирот и социально незащищенных детей, что помогло снизить уровень институционализации детей в стране с 29,4% в 2005 году до 16,5% в 2014 году. Правительство США реализовывало программы развития гражданского общества в Беларуси с целью содействия белорусским общественным инициативам в создании зрелых, устойчивых организаций для решения социальных и экономических проблем на местном и национальном уровнях. Американская поддержка обеспечила миллионам белорусов доступ к объективным источникам информации об актуальных внутренних и международных проблемах и способствовала взаимопониманию между народами наших двух стран.
В течение последних 30 лет программы Отдела по связям с общественностью в Беларуси были направлены на расширение личных и профессиональных связей между белорусским и американским народами. Американский центр в Минске предоставлял белорусам доступ к информации, образованию в области точных и естественных наук, американскому искусству и культуре, а также изучению английского языка. Программы культурного и образовательного обмена Государственного департамента дали возможность более чем 5 000 белорусов повысить свою академическую и профессиональную компетентность в США. Программы Посольства оказывали поддержку женскому предпринимательству, способствовали интеграции людей с ограниченными возможностями, содействовали расширению сектора информационных технологий в Беларуси, а также укреплению гражданского общества и независимых СМИ.
Я испытываю глубокое чувство благодарности ко всем коллегам в Посольстве США в Минске и всем партнерам в Беларуси.