Амбасадар ЗША

Амбасадар ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джулі Фішэр

23 снежня 2020 года, пасля зацвярджэння ейнай кандыдатуры Сенатам ЗША, Джулі Фішэр прыняла прысягу ў якасці першага з 2008 года Амбасадара ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Да гэтага Амбасадар Фішэр займала пасаду намесніка памочніка Дзяржаўнага сакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС у Бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах. Раней яна была намеснікам Пастаяннага Прадстаўніка ў Місіі ЗША пры НАТА, дзе кіравала падрыхтоўкай да Брусэльскага саміту 2018 года і пераезду ў новую штаб-кватэру НАТА. У якасці кіраўніка апарата намесніка Дзяржаўнага сакратара па пытаннях кіравання і рэсурсаў Амбасадар Фішэр падтрымлівала дзейнасць па рэфармаванні ў сферах кіравання ведамі, чалавечых рэсурсаў і бяспекі замежных установаў ЗША. Яшчэ раней Амбасадар Фішэр была дырэктарам Аперацыйнага цэнтра Дзяржаўнага дэпартамента – кругласуткавага падраздзялення, якое забяспечвае сувязь для Дзяржаўнага сакратара, кіраўнікоў Дэпартамента і калег па ўсім свеце; у Аперацыйным цэнтры таксама месцяцца працоўныя групы Дэпартамента і групы рэагавання на крызісныя сітуацыі.

З 2011 па 2013 год Амбасадар Фішэр працавала ў міжнародным штабе НАТА ў якасці намесніка дырэктара асабістай канцылярыі Генеральнага сакратара. Яна працавала ў амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве, у Савеце нацыянальнай бяспекі, Бюро па еўрапейскіх і блізкаўсходніх справах, а таксама ў якасці члена штаба выканаўчага сакратарыяту Дзяржаўнага сакратара.

Амбасадар Джулі Фішэр – кар’ерны дыпламат, член Вышэйшай дыпламатычнай службы ЗША. Яна вучылася ва Універсітэце Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл, дзе спецыялізавалася на даследаванні Расіі і Усходняй Еўропы; Прызначаны Амбасадар Фішэр атрымала ступень магістра дзяржаўнай палітыкі ў Школе грамадскіх і міжнародных адносін Прынстанскага ўніверсітэта. Яна валодае рускай і французскай мовамі.

____________________________________

 

Посол США в Республике Беларусь Джули Фишер

23 декабря 2020 года, после утверждения её кандидатуры Сенатом, Джули Фишер приняла присягу в качестве первого с 2008 года Посла США в Республике Беларусь.

До этого Посол Фишер занимала должность заместителя помощника Государственного секретаря по делам Западной Европы и ЕС в Бюро по европейским и евразийским делам.  Ранее она была заместителем Постоянного Представителя в Миссии США при НАТО, где руководила подготовкой к Брюссельскому саммиту 2018 года и переезду в новую штаб-квартиру НАТО. В качестве руководителя аппарата заместителя Государственного секретаря по вопросам управления и ресурсов Посол Фишер поддерживала деятельность по реформированию в сферах управления знаниями, человеческих ресурсов и безопасности учреждений США за рубежом. Еще ранее Посол Фишер была директором Операционного центра Государственного департамента – круглосуточного подразделения, которое обеспечивает связь для Государственного секретаря, руководителей Департамента и коллег по всему миру; в Операционном центре также размещаются рабочие группы Департамента и группы реагирования на кризисные ситуации.

С 2011 по 2013 год Посол Фишер работала в международном штабе НАТО в качестве заместителя директора личной канцелярии Генерального секретаря. Она работала в посольствах США в Тбилиси, Киеве и Москве, в Совете национальной безопасности, Бюро по европейским и ближневосточным делам, а также в качестве члена штаба исполнительного секретариата Государственного секретаря.

Посол Джули Фишер – карьерный дипломат, член Высшей дипломатической службы США. Она училась в Университете Северной Каролины в Чапел-Хилле, где специализировалась на исследовании России и Восточной Европы; Посол Фишер получила степень магистра государственной политики в Школе общественных и международных отношений Принстонского университета. Она владеет русским и французским языками.