Супрацоўнікі

  1. Супрацоўнікі
  2. Падрадчыкам

Павераны ў справах (Кіраўнік місіі) – Рубен Аруцюнян

Рубен Аруцюнян заступіў на пасаду намесніка кіраўніка місіі ў Амбасадзе ЗША ў Мінску 24 траўня 2021 года. Непасрэдна да гэтага ён працаваў у якасці старэйшага саветніка ў Школе кіравання і лідэрства Інстытута замежнай службы і дырэктара ўпраўлення па працы з прэсай Дзяржаўнага дэпартамента. Раней Рубен Аруцюнян займаў пасаду кіраўніка аддзела культуры і інфармацыі ў Амбасадзе ЗША ў Алжыры, намесніка кіраўніка палітыка-эканамічнага аддзела ў Ерэване, спецыяльнага памочніка дзяржсакратароў Клінтан і Керы, быў супрацоўнікам палітычнага аддзела і памочнікам Амбасадара ЗША ў Маскве, віцэ-консулам і намеснікам прэс-сакратара Амбасады ЗША ў Тэль-Авіве. Ён з’яўляецца выпускніком Праграмы міжнародных адносін імя Томаса Пікерынга і стыпендыятам Праграмы Мілкена. Рубен атрымаў ступень магістра міжнародных адносін са спецыялізацыяй у кіраванні канфліктамі ў Школе перадавых міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса і ступень бакалаўра ў сферы моваў і культур Блізкага Усходу і Азіі ў Калумбійскім ўніверсітэце. Разам з жонкай Астхік яны выхоўваюць дачку і сына.

Консул – Нікалас Хэльцэль

Аб працы консульскай службы можна даведацца на старонках Візавыя паслугі і Паслугі для грамадзян ЗША.

Кіраўнік адміністратыўнага аддзела – Строн Бостан

Кіраўнік адміністратыўнага аддзела адказвае за адміністратыўную частку функцыянавання амбасады, якая ўключае ў сябе агульнае кіраванне персаналам, фінансаваннем, рухомай і нерухомай маёмасцю, забеспячэннем ды іншымі унутранымі пытаннямі.

Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях – Элізабет Хэні

Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях займаецца назіраннем і аналізам палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне знаходжання, яе магчымым уплывам на інтарэсы ЗША, а таксама кансультуе амерыканскіх бізнесоўцаў па пытаннях палітычнага і эканамічнага клімату. У эканамічнай сферы Дарадца таксама інфармуе зацікаўленыя бакі па пытаннях інвестыцыйнага клімату і макраэканамічных тэндэнцый, гандлёвай палітыцы і яе магчымым уплыве на інтарэсы ЗША, а таксама спрыяе прыняццю эканамічных рашэнняў, якія адпавядаюць інтарэсам ЗША.

Ваенны аташэ – Джэйсан Такер

Аддзел ваеннага аташэ (DAO) – гэта структура Дэпартамента абароны ў складзе амбасады, якая з’яўляецца дарадцай амбасадара па пытаннях абароны і бяспекі і своечасова iнфармуе цэнтральнае кіраўніцтва аб стане адпаведнай сiтуацыi датычна Беларусi i рэгіёна.