Амбасада падтрымлівае інавацыйны праект для людзей з парушэннямi зроку

5 чэрвеня Першы сакратар амбасады па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры Элiзабет Люic выступiла ў Брэсце з прамовай на прэзентацыi новай сістэмы гукавой навігацыі для людзей з парушэннямi зроку «Крокi на гукi», усталяванай на новым аўтобусным вакзале. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 чалавек, у тым ліку група людзей з абмежаванымi магчымасцямi, якія прыбылі са ўсёй Беларусі, каб апрабаваць новы навігацыйны сродaк. Заснаваны на прынцыпе «націсніце і перайдзіце», ён дазваляе людзям з абмежаванымі магчымасцямі розных тыпаў перамяшчацца там, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне, з дапамогай бясплатнай мабiльнай праграмы. Праект, якi быў прафiнансаваны праз Праграму малых грантаў амбасады, ажыццяўляецца ў розных гарадах Беларусі няўрадавай арганізацыяй “Цэнтр паспяховага чалавека”, якая спецыялізуецца на аказанні дапамогі людзям з абмежаванымi магчымасцямi. Прасоўванне правоў людзей з абмежаванымi магчымасцямi з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў Амбасады ЗША ў Мінске. Гэты праект адлюстроўвае важныя зрухi ў гэтай галіне і дэманструе супрацоўніцтва мясцовых, рэгіянальных і міжнародных партнёраў, а таксама дзяржаўнага і прыватнага сектараў.