Жадаеце палепшыць англійскую мову і адначасова паглыбіць веды аб асновах СМІ?
Прэс-клуб Беларусь і Абмасада ЗША ў Беларусі з задавальненнем аб’яўляюць бясплатны анлайн-курс “Англійская мова для медыяпісьменнасці”. Гэты васьмітыднёвы курс, распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Універсітэтам Пенсільваніі, дапаможа вам удасканаліць моўныя навыкі і веды ў галіне СМІ. Самастойная праца ў межах курса будзе дапаўняцца штотыднёвымі анлайн-сэсіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.
“Англійская мова для медыяпісьменнасці” даступны на платформе Coursera, якая аб’ядноўвае вядучыя ўніверсітэты з усяго свету і дае ім магчымасць прапаноўваць масавыя адкрытыя анлайн-курсы (MOOCs). Анлайн-сэсіі з выкладчыкам англійскай мовы будуць арганізаваны праз Zoom.
Апошні тэрмін падачы заявак – 9 ліпеня 2020 г. Курс пачнецца 14 ліпеня 2020 г. Дадатковая інформацыя: https://by.usembassy.gov/wp-content/uploads/sites/57/English-for-Media-Literacy-BEL.pdf