Інфармацыйны бюлетэнь: Выканаўчае распараджэнне аб узмацненнi адказнасцi Аляксандра Лукашэнкi і беларускiх уладаў за няспынныя нападкі на дэмакратычны

Інфармацыйны бюлетэнь: Выканаўчае распараджэнне аб узмацненні адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх уладаў за няспынныя нападкі на дэмакратычныя свабоды, правы чалавека і міжнародныя нормы

 

9 ЖНІЎНЯ 2021
ЗАЯВЫ І РЭЛІЗЫ

Сёння, у гадавіну фальсіфікацыі беларускіх выбараў 9 жніўня 2020 года, Прэзідэнт Джозэф Р. Байдэн-малодшы падпісаў выканаўчае распараджэнне, якое прывядзе да далейшых наступстваў для Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжыма за няспыннае наступленне на дэмакратычныя памкненні і правы чалавека беларускага народа, трансгранічныя рэпрэсіі і злоўжыванні, замахі на міжнародныя нормы і карупцыю.

Бягучае распараджэнне прадстаўляе сабой ўзмоцненыя паўнамоцтвы, якія даюць Злучаным Штатам магчымасць павысіць кошт дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. У прыватнасці, бягучае распараджэнне пашырае сферу дзеяння надзвычайнага становішча, абвешчанага ў распараджэнні № 13405 ад 16 чэрвеня 2006 года, уводзячы блакавальныя санкцыi ў дачыненні да асоб, якія працуюць у пэўных сектарах эканомікі Беларусі, уключаючы сектар абароны і звязаных з ім матэрыяльных сродкаў, сектар бяспекі, энергетычны сектар, сектар хлорыстага калія, сектар тытунёвых вырабаў, будаўнічы сектар, транспартны сектар або любы іншы сектар эканомiкi Беларусi, які можа быць вызначаны міністрам фінансаў ЗША па ўзгадненні з дзяржаўным сакратаром.

Міністэрства фінансаў ЗША таксама ўводзіць найбуйнейшую на сённяшні дзень серыю санкцый супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асоб у адпаведнасці з распараджэннем 13405, а таксама распараджэннем ад 9 жніўня 2021, у тым ліку:

  • ААТ “Беларуськалій”, якое з’яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калію і крыніцай незаконнага ўзбагачэння рэжыму;
  • Беларускі нацыянальны алімпійскі камітэт, які абвінавачваецца ў садзейнічанні адмыванню грошай, ухіленні ад санкцый і абыходзе візавых забаронаў і якому Міжнародны алімпійскі камітэт публічна выказаў ганьбу за няздольнасць абараніць беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі і рэпрэсіяў;
  • Вядомыя бізнесмены, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, а таксама пятнаццаць кампаній, з якімі яны звязаны – уключаючы Абсалютбанк, прыватны беларускі банк; і,
  • дадатковыя арганізацыі, якія працуюць у тытунёвым, будаўнічым, энергетычным і транспартным сектарах эканомікі Беларусі.

Дэмакратычныя краіны мацней калі яны разам. Злучаныя Штаты вітаюць скаардынаваныя крокі, прынятыя сёння Вялікабрытаніяй і Канадай супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама меры, абвешчаныя Еўрапейскім саюзам 24 чэрвеня.

У маі, калі Беларусь прымусіла камерцыйны рэйс авіякампаніі Ryanair змяніць маршрут, прэзідэнт Байдэн паабяцаў “распрацаваць адпаведныя варыянты для прыцягнення вінаватых да адказнасці” і “падтрымаць народ Беларусі ў яго барацьбе”. З тых часоў рэжым толькі яшчэ больш узмацніў рэпрэсіі, у тым ліку пагражаючы бяспецы алімпійскага спартсмена па-за сваімі межамі. Сённяшнімі дзеяннямі прэзідэнт Байдэн выконвае сваё абяцанне заклікаць беларускі рэжым да адказу за яго злоўжыванні. Пазіцыя адміністрацыі Байдэна застаецца выразнай: рэжым Лукашэнкі павінен дазволіць правядзенне міжнароднага расследавання па факце перанакіравання рэйса Ryanair; ён павінен неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных; ён павінен спыніць пераслед актывістаў і дысідэнтаў, у тым ліку за межамі краіны, і пачаць сапраўдны і ўсёабдымны палітычны дыялог з дэмакратычнай апазіцыяй і дзеячамі грамадзянскай супольнасці, які прывядзе да свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў пад назiраннем АБСЕ.

Пры адсутнасці такіх крокаў урад ЗША працягне выкарыстоўваць дадзенае выканаўчае распараджэнне і іншыя паўнамоцтвы, каб навязаць рэжыму Лукашэнкі і яго атачэнню выдаткі за садзейнічанне карупцыі, парушэнні правоў чалавека, транснацыянальныя рэпрэсіі і нападкі на дэмакратычныя свабоды і міжнародныя нормы.

###

Информационный бюллетень: Исполнительное распоряжение об усилении ответственности Александра Лукашенко и белорусских властей за продолжающиеся нападки на демократические свободы, права человека и международные нормы

 

9 АВГУСТА 2021 Г.
ЗАЯВЛЕНИЯ И РЕЛИЗЫ

Сегодня, в годовщину фальсификации белорусских выборов 9 августа 2020 года, Президент Джозеф Р. Байден-младший подписал Исполнительное распоряжение (И.О.), налагающее дальнейшие последствия на Александра Лукашенко и его режим за их продолжающееся наступление на демократические устремления и права человека белорусского народа, трансграничные репрессии и злоупотребления, посягательства на международные нормы и коррупцию.

Данное распоряжение предоставляет усиленные полномочия, которые дают Соединенным Штатам возможность повысить для режима Лукашенко издержки за его действия. В частности, данное распоряжение расширяет сферу действия чрезвычайного положения, объявленного в распоряжении № 13405 от 16 июня 2006 года, санкционируя введение блокирующих санкций в отношении лиц, работающих в определенных секторах экономики Беларуси, включая сектор обороны и связанных с ним материальных средств, сектор безопасности, энергетический сектор, сектор хлористого калия (поташа), сектор табачных изделий, строительный сектор, транспортный сектор или любой другой сектор экономики Беларуси, который может быть определен министром финансов США по согласованию с государственным секретарем.

Министерство финансов США также вводит крупнейшую на сегодняшний день серию санкций против белорусских физических и юридических лиц в соответствии с распоряжением 13405, а также распоряжением от 9 августа 2021 года, включая:

  • ОАО “Беларуськалий”, которое является одним из крупнейших государственных предприятий Беларуси, одним из крупнейших в мире производителей калия и источником незаконного обогащения режима;
  • Белорусский национальный олимпийский комитет, который обвиняется в содействии отмыванию денег, уклонении от санкций и обходе визовых запретов, и которому Международный олимпийский комитет публично вынес порицание за неспособность защитить белорусских спортсменов от политической дискриминации и репрессий;
  • Известные бизнесмены, поддерживающие режим Лукашенко, а также пятнадцать компаний, с которыми они связаны – включая Абсолютбанк, частный белорусский банк; и
  • дополнительные организации, которые работают в табачном, строительном, энергетическом и транспортном секторах экономики Беларуси.

Демократические страны сильнее когда они вместе. Соединенные Штаты приветствуют скоординированные шаги, предпринятые сегодня Великобританией и Канадой против режима Лукашенко, а также меры, объявленные Европейским союзом 24 июня.

В мае, когда Беларусь вынудила изменить маршрут коммерческого рейса авиакомпании Ryanair, президент Байден пообещал “разработать соответствующие варианты для привлечения виновных к ответственности” и “поддержать народ Беларуси в его борьбе”. С тех пор режим только еще больше усилил репрессии, в том числе угрожая безопасности олимпийского спортсмена за пределами своих границ. Сегодняшними действиями президент Байден выполняет свое обещание призвать белорусский режим к ответу за его злоупотребления. Позиция администрации Байдена остается четкой: режим Лукашенко должен разрешить законное международное расследование по факту перенаправления рейса Ryanair; он должен немедленно освободить всех политических заключенных; он должен прекратить преследование активистов и инакомыслящих, в том числе за пределами страны, и начать подлинный и всеобъемлющий политический диалог с демократической оппозицией и деятелями гражданского общества, который приведет к свободным и честным президентским выборам под наблюдением ОБСЕ.

В отсутствие таких шагов правительство США продолжит использовать данное исполнительное распоряжение и другие полномочия, чтобы навязать режиму Лукашенко и поддерживающей его сети издержки за содействие коррупции, нарушениям прав человека, транснациональным репрессиям и нападкам на демократические свободы и международные нормы.

###

 

https://www.whitehouse.gov/briefing-room/statements-releases/2021/08/09/fact-sheet-executive-order-imposing-costs-on-alyaksandr-lukashenka-and-belarusian-authorities-for-ongoing-attacks-against-democratic-freedoms-human-rights-and-international-norms/