Пяты штогадовы амерыкана-беларускi дыялог па правах чалавека ў Мінску
12 кастрычніка Злучаныя Штаты Амерыкі і Рэспубліка Беларусь правядуць пяты штогадовы двухбаковы дыялог па правах чалавека ў Мінску.
Старшы дарадца Бюро Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Майкл Козак узначаліць дэлегацыю ЗША. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка ўзначаліць беларускую дэлегацыю.
Падчас дыялогу абодва бакі разгледзяць шэраг пытанняў, звязаных з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі і ЗША, і абмяркуюць прасоўванне правоў чалавека на міжнародных форумах, у тым ліку ААН і АБСЕ, а таксама пашырэнне ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю.
***
Пятый ежегодный американо-белорусский диалог по правам человека в Минске
12 октября США и Республика Беларусь проведут пятый ежегодный двусторонний диалог по правам человека в Минске.
Делегацию США возглавит старший советник Бюро Государственного департамента по вопросам демократии, прав человека и труда Майкл Козак. Заместитель министра иностранных дел Олег Кравченко возглавит белорусскую делегацию.
На протяжении диалога обе стороны рассмотрят широкий круг вопросов, связанных с правами человека и демократией в Беларуси и США, и обсудят вопросы продвижения прав человека на международных форумах, включая ООН и ОБСЕ, а также расширение взаимодействия с гражданским обществом.