Вы журналіст ці блогер і жадаеце зрабіць наступны крок у сваёй кар’еры? У вас з’явілася выдатная магчымасць палепшыць англійскую мову і адначасова паглыбіць веды аб асновах друкаванай і лічбавай журналістыкі!
Прэс-клуб Беларусь і Амбасада ЗША ў Беларусі з задавальненнем аб’яўляюць бясплатны анлайн-курс “Англійская мова для журналістыкі”. Гэты васьмітыднёвы курс, распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Універсітэтам Пенсільваніі, дапаможа вам удасканаліць моўныя навыкі і веды ў галіне журналістыкі. Самастойная праца ў межах курса будзе дапаўняцца штотыднёвымі анлайн-сэсіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.
“Англійская мова для журналістыкі” даступны на платформе Coursera, якая аб’ядноўвае вядучыя ўніверсітэты з усяго свету і дае ім магчымасць прапаноўваць масавыя адкрытыя анлайн-курсы (MOOCs). Анлайн-сэсіі з выкладчыкам англійскай мовы будуць арганізаваны праз Zoom.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 красавіка 2020 г. Курс пачнецца 21 красавіка 2020 г.
Дадатковая інформацыя тут (PDF).