Бясплатны анлайн-курс “Англійская мова для журналістыкі”

Ці зацікаўленыя вы ў тым, каб палепшыць сваю англійскую мову, адначасова ўдасканальваючы навыкі журналістыкі з амерыканскім выкладчыкам? Палепшыце сваю граматыку, слоўнікавы запас і навыкі пісьма з дапамогай захапляльных тэм у галіне журналістыкі і сусветных навін!

Прэс-клуб Беларусь і Амбасада ЗША ў Беларусі рады аб’явіць бясплатны анлайн-курс «Англійская мова для журналістаў», распрацаваны ў партнёрстве з «Голасам Амерыкі» і Каліфарнійскім універсітэтам ў Берклі пры фінансавай падтрымцы Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША. Гэты 8-тыднёвы курс дапаможа вам палепшыць свае моўныя навыкі і пазнаёміцца ​​з ключавымі тэмамі, неабходнымі для журналістаў, якія працуюць па ўсім свеце. Самастойная індывідуальная праца будзе дапоўненая штотыднёвымі анлайн-сесіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы і запрошаным прафесарам Мэгі Саколік (Dr. Maggie Sokolik), дырэктарам праграм акадэмічнага пісьма Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Курс «Англійская мова для журналістаў» даступны праз edX, платформу, якая аб’ядноўвае вядучыя ўніверсітэты свету. Анлайн-сесіі з удзелам выкладчыкаў будуць даступныя праз Zoom.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 студзеня 2021 года. Курс пачынаецца 18 студзеня 2021 года. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут: PDF file.