Fulbright Foreign Student Program Scholarships 2023-2024

Вы беларус/-ка і хочаце атрымаць ступень магістра ў ЗША?

Пачаўся прыём заявак на праграму Fulbright Foreign Student Program!

У праграме могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі з вышэйшай адукацыяй, якія выдатна валодаюць англійскай мовай і жадаюць прымяніць новыя веды на карысць Беларусі. Праграма пакрывае ўсе выдаткі (кошт навучання, пералёты, страхоўку), удзельнікі атрымліваюць стыпендыю. Таксама ёсць магчымасць прайсці стажыроўку пасля навучання.

Заяўкі прымаюцца анлайн да 23.59 (па мінскім часе) 18 верасня 2022 года.

Інструкцыі і анлайн-анкета тут: https://apply.iie.org/ffsp2023/