Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2018-2019 навучальны год.
Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/або лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.
Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў Беларусі. Асаблівая перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарскай дзейнасці у вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым вопытам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты вопыт павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта, з’яўляючыся праваднікамі сваёй культуры, павінны быць гатовыя прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.
Зацікаўленыя кандыдаты маюць:
- быць грамадзянамі Беларусі
- мець навуковую ступень як мінімум кандыдата навук або доктара навук
- добра валодаць англійскай мовай
- мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя
Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.
Галіны даследванняў
- Сельская гаспадарка
- Амерыканістыка
- Біялогія
- Бізнес-адміністраванне
- Хімія
- Псіхалогія
- Эканоміка
- Адукацыя
- Інжынірынг
- Экалогія
- Кіназнаўства
- Гісторыя
- Інфармацыйныя навукі
- Журналістыка
- Юрыспрудэнцыя
- Бібліятэказнаўства
- Матэматыка
- Медыцына і ахова здароўя
- Фізіка
- Паліталогія
- Дзяржаўнае кіраванне
- Сацыяльная работа
- Сацыялогія
- Выкладанне англійскай мовы як замежнай
- Тэатр
- Горадабудаўніцтва
Фінансаванне праграмы
Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплачвае:
- міжнародны пералёт
- штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі
- набыццё навуковай літаратуры
- дапамогу на ўладкаванне на новым месцы
- штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы
- Медыцынскае страхаванне
Працэс падачы заявак
Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць онлайн заяўку на:
https://iie.embark.com/apply/visitingscholars
Заяўка ўключае ў сябе наступнае:
- Дэталёвае апісанне планаванай даследчай дзейнасці /тэматыкі лекцый у ЗША
- Прафесійнае рэзюмэ
- Тры рэкамендацыйныя лісты
- Бібліяграфія (праграма даследаванняў) і /ці праграма курса лекцый
- Ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, пры наяўнасці
- Копія пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені
- Копія пашпарта
Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 15 лістапада 2017 года.
Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Папярэдне адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў снежні, канчатковае адабрэнне ўдзельнікаў будзе атрымана на пачатку 2018 года.
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.