Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2022-2023 навучальны год.
Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для навукоўцаў, даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/альбо лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.
Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў Беларусі. Асаблівая перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ альбо лектарскай дзейнасці ў вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым вопытам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты вопыт павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта з’яўляюцца павінны быць гатовымі прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.
Зацікаўленыя кандыдаты таксама павінны:
- быць грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у Беларусі;
- мець навуковую ступень кандыдата навук або доктара навук;
- добра валодаць англійскай мовай;
- мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя.
Магчымыя галіны даследванняў:
- Сельская гаспадарка
- Амерыканістыка
- Біялогія
- Бізнес-адміністраванне
- Хімія
- Псіхалогія
- Эканоміка
- Адукацыя
- Інжынірынг
- Экалогія
- Кіназнаўства
- Гісторыя
- Інфармацыйныя навукі
- Журналістыка
- Юрыспрудэнцыя
- Бібліятэказнаўства
- Матэматыка
- Медыцына і ахова здароўя
- Фізіка
- Паліталогія
- Дзяржаўнае кіраванне
- Сацыяльная работа
- Сацыялогія
- Выкладанне англійскай мовы як замежнай
- Тэатр
- Горадабудаўніцтва
Фінансаванне праграмы
Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплачвае:
- міжнародны пералёт;
- штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі;
- набыццё навуковай літаратуры;
- дапамогу на ўладкаванне на новым месцы;
- штомесячную выплату на членаў сям’і, якія суправаджаюць удзельніка праграмы;
- медыцынскую страхоўку.
Працэс падачы заявак
Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы: https://apply.iie.org/fvsp2022/
Заяўка ўключае ў сябе наступнае:
- дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці/тэматыкі лекцый у ЗША;
- прафесійнае рэзюмэ;
- тры рэкамендацыйныя лісты;
- бібліяграфію (праграму даследаванняў) і /ці праграму курса лекцый;
- ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, пры наяўнасці;
- копіяю пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені;
- копію пашпарта.
Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца па 15 лістапада 2021 года.
Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца Аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў снежні.
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.
Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83 /дад. 5612 альбо па электроннай пошце: belarusprogram@state.gov