Прыцягненне да адказнасці рэжыму Лукашэнкі ў гадавіну сфальсiфiкаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Прыцягненне да адказнасці рэжыму Лукашэнкі ў гадавіну сфальсiфiкаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

 

ЗАЯВА ДЛЯ ПРЭСЫ
ЭНТАНІ БЛІНКЕН, ДЗЯРЖАЎНЫ САКРАТАР

9 жніўня 2021 года

У першую гадавіну сфальсiфiкаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ўрад Злучаных Штатаў прыняў рашучыя меры ў дачыненні да сaрака чатырох фізічных і юрыдычных асобаў, каб прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і яго рэжым да адказнасці за гвалтоўныя рэпрэсіі супраць беларусаў унутры краіны і за яе межамі, якiя маюць прагягвацца. Гэтыя крокі з’яўляюцца чарговым следствам працяглага грубага ігнаравання правоў чалавека беларускімі ўладамі і невыканання Беларуссю сваіх абавязацельстваў па міжнародным заканадаўстве ў галіне правоў чалавека.

У адпаведнасці з новым Выканаўчым распараджэннем, якое Прэзідэнт падпісаў сёння, Дэпартамент па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Мiнiстэрствафiнансаў прызначыў сорак чатыры фізічныя і юрыдычныя асобы. Гэтыя санкцыі з’яўляюцца апошнімі ў шэрагу намаганняў, якія дэманструюць нашу рашучасць дзейнічаць ва ўмовах узмацнення рэпрэсій і рэзкага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. OFAC скiраваў санкцыi, сярод іншых, на юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку на дзяржаўныя прадпрыемствы, прадстаўнікоў улады і іншых, якія падтрымліваюць рэжым, садзейнічаюць яго гвалтоўным рэпрэсіям супраць беларускага народа і парушаюць вяршэнства закона.

Дэмакратычныя краіны мацнейшыя, калі яны разам. Нароўні з гэтымі дзеяннямі ЗША, мы вітаем крокі, зробленыя сёння  Вялікабрытаніяй і Канадай супраць рэжыму, і тыя, якія былі абвешчаныя Еўрапейскім саюзам 24 чэрвеня. Злучаныя Штаты вiтаюць шчыльнае ўзаемадзеянне з Лiтвой iПольшчай як дэманстрацыю міжнароднай рашучасцi у падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народа.

Год таму жыхары Беларусі ў рэкорднай колькасці выказаліся за свае дэмакратычныя памкненні і жаданне пераменаў. Замест таго, каб ушанаваць іх галасы, рэжым падманам абвясціў перамогу і распачаў кампанію гвалту і рэпрэсій. З таго часу Лукашэнка імкнецца замацаваць сваю ўладу за кошт беларускага народа. Больш за 600 палітвязняў несправядліва затрыманыя. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі трапiлi пад аблавы і зачыненнi, а беларускія ўлады спрабуюць прымусіць замaўчаць НДА і актывiстаў грамадзянскай супольнасці. Больш за тое, гэтыя рэпрэсіі адбываюцца не толькі ў межах Беларусі, бо беларусы за мяжой таксама сутыкаюцца з запалохваннем. Гэтыя рэпрэсіі паказваюць абуральнае ігнараванне міжнародных нормаў, як прадэманстравалi нахабнае прымусовае адхiленне рэйса 4978 Ryanair з мэтай арышту беларускага журналіста iнебяспечная спроба запалохаць ЕС – у прыватнасці, нашага саюзніка Літву, – арганізаваўшы нелегальныя патокі мігрантаў праз мяжу Беларусі. Адбылася спроба прымусовай рэпатрыяцыі беларускай алімпійкі Крысціны Ціманоўскай, якой Польшча прапанавала гуманітарную візу. Гэтыя акты транснацыянальных рэпрэсій недапушчальныя і павінны спыніцца. Разам з нашымi саюзнiкамi i партнёрамi ЗША адказваюць на гэтыя пагрозы.

Злучаныя Штаты зноў заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі, спартсменаў, студэнтаў, юрыстаў і іншых грамадзян, неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, пачаць сапраўдны дыялог з дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю, як заклiкаецца ў справаздачы Экспертнай місіі АБСЕ, і правесці свабодныя і сумленныя выбары пад міжнародным назіраннем. Мы будзем працягваць працаваць з міжнароднай супольнасцю, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Мы выступаем разам з народам Беларусі за яго правы чалавека і асноўныя свабоды.

 

________________________________________

https://www.state.gov/holding-the-lukashenka-regime-to-account-on-the-anniversary-of-the-fraudulent-presidential-belarusian-election/