Парушэннi правоў чалавека ў Беларусi

A demonstrator wearing a face mask to protect against coronavirus waves an old Belarusian national flag during an opposition rally to protest the official presidential election results in Minsk, Belarus, Sunday, Sept. 27, 2020. Hundreds of thousands of Belarusians have been protesting daily since th

Парушэннi правоў чалавека ў Беларусi

Выступ Амбасадара Джэймса С. Гілмара
на пасяджэнні Пастаяннага савета ў Вене
19 снежня 2020 года

 

Спадар старшыня, на сёлетнiм заключным пасяджэннi Савета мэтазгодна падвесці вынікі падзей у Беларусі пасля сфабрыкаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Нас па-ранейшаму хвалююць паступаючыя паведамленні пра гвалт супраць мірных дэманстрантаў, журналістаў, адвакатаў, студэнтаў, пенсіянераў, забастоўшчыкаў і іншых грамадзян Беларусі, якія рэалізуюць свае правы чалавека і асноўныя свабоды.

Толькі на мінулым тыдні 9 снежня Амбасада Злучаных Штатаў у Мінску разам з калегамі з ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі сустрэлася з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Падчас гэтай сустрэчы мы заклікалі Беларусь спыніць несправядлівыя затрыманні і гвалт, вызваліць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых, прыцягнуць да адказнасці асоб, якія санкцыянiравали і здзейснілі акты гвалту і бесчалавечнага абыходжання з пратэстуючымі і затрыманымі, а таксама правесці свабодныя і сумленныя выбары пад незалежным назіраннем АБСЕ. Сёння мы паўтараем гэты заклік тут, у Вене.

Спадар старшыня, ЗША былі натхнёныя адвагай і непахiснасцю беларускага народа, які імкнецца да таго, каб ягоны голас быў пачуты пры вызначэнні будучыні краіны. Злучаныя Штаты па-ранейшаму глыбока занепакоеныя ўтрыманнем пад вартай чальца Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай за яе намаганні па садзейнічанні нацыянальнаму дыялогу. Разам з Калеснікавай беларускія ўлады ўтрымліваюць больш за 150 палітвязняў. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць яе і ўсіх астатніх палітвязняў.

Мы па-ранейшаму адданыя падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, а таксама права беларускага народа выбіраць уласны шлях, свабодны ад вонкавага ўмяшання. Уводзячы санкцыi супраць парушальнікаў правоў чалавека і іншых асоб, якія імкнуцца адмовіць беларускаму народу ў ягоным законным праве быць пачутым, мы — разам з ЕС, Вялікабрытаніяй, Швейцарыяй і Канадай — пасылаем моцны сiгнал аб тым, што справы ўжо не могуць iсцi як звычайна, што тыя, хто здзяйсняе злоўжыванні, павінны быць прыцягнуты да адказнасці, іх асобы выяўлены і сабраны і што не можа быць паляпшэння адносін з рэжымам, які жорстка рэпрэсуе ўласны народ і пазбягае дыялогу наконт выйсця. Важна, каб з надыходам 2021 года Беларусь заставалася ў цэнтры увагi АБСЕ.

Мы вітаем актыўную пазiцыю АБСЕ ў адносiнах да Беларусі, асабліва пасля сфабрыкаваных выбараў. Мы ганарымся тым, што разам з шаснаццаццю іншымi дзяржавамi-удзельніцамi запусцiлi Маскоўскi механізм для вырашэння сур’ёзнай занепакоенасці невыкананнем Беларуссю абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння.

На пасяджэннi міністраў спадар міністр замежных спраў Беларусі прапанаваў нам “сур’ёзна абмеркаваць”, якія канкрэтныя прапановы АБСЕ мае адносна сітуацыі ў Беларусі. Рэкамендацыі ў справаздачы прафесара Бенедэка прадастаўляюць беларускім уладам і дзяржавам-удзельніцам АБСЕ дарожную карту выйсця з крызісу, і я б вiтаў шчырае абмеркаванне гэтых рэкамендацый.