Аб увядзенні візавых абмежаванняў у дачыненні да дадатковых асоб, адказных за падрыў дэмакратыі ў Беларусі

ЗАЯВА ДЗЯРЖАЎНАГА САКРАТАРА ЭНТАНІ БЛІНКЕНА
18 лютага 2021 года

Злучаныя Штаты па-ранейшаму ўстурбаваныя працягам жорсткіх рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць мірных дэманстрантаў, дэмакратычных актывістаў і журналістаў. Асаблівую трывогу выклікаюць ператрусы 16 лютага ў праваабарончай арганізацыі «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і ў чальцоў незалежных прафсаюзаў, а таксама прысуд, вынесены 18 лютага журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.

Сёння Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыняў захады ў адпаведнасці з Прэзідэнцкай Пракламацыяй (ПП) 8015 па ўвядзенні візавых абмежаванняў у дачыненні да 43 беларускіх фізічных асоб, адказных за падрыў дэмакратыі ў Беларусі, што ў цэлым забараняе іх уезд у Злучаныя Штаты. У лік гэтых асоб уваходзяць: высокапастаўленыя службовыя асобы сферы правасуддзя; кіраўнікі праваахоўных органаў і шараговыя супрацоўнікі, якія затрымлівалі і жорстка абыходзіліся з мірнымі пратэстоўцамі; суддзі і пракуроры, якія ўдзельнічаюць у вынясенні турэмных прысудаў мірным дэманстрантам і журналістам; супрацоўнікі адміністрацый ВНУ, якія пагражалі студэнтам за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

У рамках двух папярэдніх раўндаў прыняцця рашэнняў у адпаведнасці з ПП 8015 візавыя абмежаванні былі ўведзены ў дачыненні да 66 дадатковых асоб, якія былі вызначаныя як адказныя за падрыў дэмакратыі ў Беларусі. У лік гэтых асоб увайшлі высокапастаўленыя службовыя асобы рэжыму Лукашэнкі, а таксама грамадзяне Расіі і Беларусі, датычныя да стварэння перашкодаў для працы незалежных СМІ і іншых формаў парушэння недатыкальнасці свабоды СМІ ў Беларусі.

Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць міжнародныя намаганні па незалежным расследаванні парушэнняў на выбарах у Беларусі, парушэнняў правоў чалавека ў перыяд выбараў і рэпрэсій, якія адбыліся пасля іх. Мы падтрымліваем адважны народ Беларусі і яго права на свабодныя і справядлівыя выбары.

__________________________________________________________

 

О введении визовых ограничений в отношении дополнительных лиц, ответственных за подрыв демократии в Беларуси

 

ЗАЯВЛЕНИЕ ГОССЕКРЕТАРЯ ЭНТОНИ БЛИНКЕНА
18 февраля 2021 года

 

США по-прежнему встревожены продолжающимися жестокими репрессиями режима Лукашенко против мирных протестующих, демократических активистов и журналистов. Обыски, прошедшие 16 февраля в правозащитной организации “Весна”, Белорусской ассоциации журналистов, у членов независимых профсоюзов, а также вынесенный 18 февраля приговор журналисткам Екатерине Андреевой и Дарье Чульцовой внушают особое беспокойство.

Сегодня Государственный департамент США принял меры в соответствии с Президентской Прокламацией (ПП) 8015 по введению визовых ограничений в отношении 43 белорусских лиц, ответственных за подрыв демократии в Беларуси, что в целом запрещает им въезд в Соединенные Штаты. В число этих лиц входят: высокопоставленные должностные лица из сферы правосудия; руководители правоохранительных органов и рядовые сотрудники, которые задерживали и жестоко обращались с мирными демонстрантами; судьи и прокуроры, участвующие в вынесении тюремных приговоров мирным демонстрантам и журналистам; и работники администраций ВУЗов, которые угрожали студентам за участие в мирных акциях протеста.

В рамках двух предыдущих раундов принятия решений в соответствии с ПП 8015 визовые ограничения были введены в отношении 66 дополнительных лиц, которые были определены как ответственные за подрыв демократии в Беларуси. В число этих лиц вошли высокопоставленные должностные лица режима Лукашенко, а также граждане России и Беларуси, причастные к воспрепятствованию работе независимых СМИ и к другим формам нарушения неприкосновенности свободы СМИ в Беларуси.

Соединенные Штаты продолжают поддерживать международные усилия по независимому расследованию нарушений на выборах в Беларуси, нарушений прав человека в период выборов и последовавших за ними репрессий. Мы поддерживаем храбрый народ Беларуси и его право на свободные и справедливые выборы.