Сёння ў Магілёве Павераны Роберт Райлі разам з прадстаўнікамі мясцовых улад і кіраўніцтвам Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі адчынілі адзінаццаты ў краіне партнёрскі цэнтр “Усё пра ЗША”.
Амерыканскі дыпламат павітаў усіх на новай пляцоўцы, а таксама падкрэсліў важную ролю партнёрскіх праграм, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі, і дзякуючы якім беларусы могуць знаёміцца з амерыканкай гісторыяй і літаратурай, культурнай разнастайнасцю, каштоўнасцямі і ўкладам жыцця Злучаных Штатаў. Амбасада перадала бібліятэке рэсурсы агульным коштам больш за $20.000 – абсталяванне, кнігі і іншыя матэрыялы.
Пачынаючы з сённяшняга дня жыхары Магілёўскай вобласці змогуць бясплатна карыстацца рэсурсамі праграмы “Усё пра ЗША”, разам з ужо існуючымі цэнтрамі ў Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску, Маладзечне, Пінску, Полацку і Віцебску.
