Выступленне Паверанага ў справах Кортні Аўстрыян
у Пастаяннай Радзе, Вена
4 лістапада 2021 г
Дзякуй, спадар старшыня.
Злучаныя Штаты цалкам згодныя з тэкстам сумеснай заявы, агучанай Вялікабрытаніяй. Я таксама, са свайго боку, хацела б дадаць некалькі словаў.
Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя працягам рэпрэсіўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі, накіраваных на падаўленне іншадумства і знішчэнне грамадзянскай супольнасці, пра што сведчаць рашэнні, прынятыя на мінулым тыдні. Выклікае трывогу рашэнне, прынятае 29 кастрычніка аб пазбаўленні ліцэнзіі апошняга адваката палітвязня Віктара Бабарыкі Яўгена Пыльчанкі з прычыны, нібыта, парушэнняў заканадаўства падчас суду. Рэжым неаднаразова прыдумваў ілжывыя абвінавачанні ў якасці падставы для пазбаўлення адвакатаў ліцэнзій і ў адказ на тое, што яны прадстаўлялі інтарэсы апазіцыйных актывістаў, мірных дэманстрантаў і іншых беларусаў, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі. Выклікае заклапочанасць рашэнне МУС Беларусі ад 29 кастрычніка аб прызнанні «экстрэмісцкімі» папулярных сацыяльных каналаў NEXTA, NEXTA-Live і LUXTA, блакіроўка доступу да сайту нямецкай тэлекампаніі Deutsche Welle і Current Time TV у Беларусі, а таксама адмова рэжыму выконваць абавязацельствы па абароне свабоды выказванняў, у тым ліку прадстаўнікамі СМІ. Улады пагражалі абвінаваціць у крымінальным экстрэмізме больш за мільён падпісчыкаў каналаў і сацыяльных сетак, якія рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкімі». Абвінавачанне прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў — чарговая жахлівая спроба запалохаць грамадскасць. Мы таксама пратэстуем супраць арышту 1 лістапада і зняволення журналісткі «Белсату» Ірыны Слаўнікавай і яе мужа Аляксандра Лойкі.
Нядаўняе рашэнне беларускіх уладаў закрыць офіс Амбасады ЗША па сувязям з грамадскасцю і офіс Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) у Мінску сведчыць аб чарговым адыходзе далей ад узаемадзеяння з дэмакратычнымі ўрадамі. Мы заклікаем да неадкладнага, безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікаем Беларусь да канструктыўнага ўзаемадзеяння з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку шляхам канкрэтных адказаў на пастаўленыя пытанні, з выкарыстаннем Венскага механізму.
Дзякуй, спадарыня старшыня.
###
https://osce.usmission.gov/invocation-of-the-vienna-mechanism-on-belarus/