Заява Джона Кірбі з нагоды парламенцкіх выбараў ў Беларусі

Парламенцкія выбары ў Беларусі

Заява Джона Кірбі, прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамента ЗША

12 верасня 2016 г.

Злучаныя Штаты вітаюць мірны характар парламенцкіх выбараў, што адбыліся ў Беларусі 11 верасня. Мы адзначаем некаторыя паляпшэнні выбарчага працэсу і той факт, што альтэрнатыўныя меркаванні будуць прадстаўлены ў парламенце ўпершыню за дванаццаць год. Тым не менш, выбары не адпавядалі міжнародным абавязацельствам Беларусі па правядзенні свабодных і справядлівых выбараў, што і было адзначана ў сумеснай заяве назіральных місій ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Савета Еўропы.

У заяве адзначаецца гатоўнасць уладаў да рэгістрацыі большай колькасці апазіцыйных кандыдатаў, чым на ранейшых выбарах. Аднак у ёй гаворыцца таксама і аб сур’ёзных праблемах, што захоўваюцца, такіх як непразрысты падлік галасоў, фарміраванне выбарчых камісій на безальтэрнатыўнай аснове, інфармацыйнае асяроддзе, якое перашкаджае выбаршчыкам зрабіць асэнсаваны выбар, адсутнасць рэформаў выбарчага заканадаўства Беларусі, якое носіць абмежавальны характар. Мы ізноў заклікаем урад Беларусі да правядзення сур’ёзных рэформаў выбарчага заканадаўства і працэдур у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы.

Пашырэнне дэмакратыі ў Беларусі яшчэ больш умацуе яе суверэнітэт і незалежнасць, у падтрымку якіх паслядоўна і цвёрда выступаюць Злучаныя Штаты, і дазволіць палепшыць двухбаковыя стасункі.

Парламентские выборы в Беларуси

Заявление Джона Кирби, пресс-секретаря Государственного департамента США

12 сентября 2016 г.

Cоединенные Штаты приветствуют мирный характер состоявшихся в Беларуси 11 сентября парламентских выборов. Мы признаем некоторые улучшения в избирательном процессе и отмечаем тот факт, что альтернативные точки зрения будут представлены в парламенте впервые за двенадцать лет. Тем не менее, выборы не cоответствовали международным обязательствам, взятым на себя Беларусью по проведению свободных и справедливых выборов, что и было отмечено в совместном заявлении миссий наблюдателей от Бюро по демократическим институтам и правам человека (БДИПЧ) ОБСЕ, Парламентской ассамблеи ОБСЕ и Совета Европы.

В заявлении отмечается готовность властей регистрировать больше кандидатов от оппозиции, чем на прошлых выборах. Однако в нем также отмечены сохраняющиеся серьезные проблемы, в том числе непрозрачный подсчет и сведение голосов, формирование избирательных комиссий на безальтернативной основе, информационная среда, препятствовавшая осознанному выбору избирателей, нереформирование избирательного законодательства Беларуси, носящего ограничительный характер. Мы продолжаем призывать правительство Беларуси к проведению серьезных реформ избирательного законодательства и процедур в соответствии с рекомендациями БДИПЧ ОБСЕ и Венецианской комиссии Совета Европы.

Укрепление демократии в Беларуси еще больше утвердит ее суверенитет и независимость, в поддержку которых последовательно и твердо выступают Cоединенные Штаты, и приведет к улучшению двусторонних связей.