Сумесная заява прэзідэнта Трампа і прэзідэнта Пуціна з нагоды 75-годдзя сустрэчы на ​​Эльбе

25 красавіка мы ўзгадваем сустрэчу амерыканскіх салдат і воінаў з Беларусі і іншых рэспублік Савецкага Саюза на рацэ Эльбе, якая засведчыла канец аднаго з самых трагічных перыядаў у гісторыі і праклала дарогу да міру.

Сумесная заява прэзідэнта Трампа і прэзідэнта Пуціна з нагоды 75-годдзя сустрэчы на ​​Эльбе

25 красавіка 2020 года спаўняецца 75 год з дня гістарычнай сустрэчы амерыканскіх і савецкіх салдат, якія паціснулі адзін аднаму рукі на пашкоджаным мосце праз раку Эльбу. Гэта падзея стала прадвеснікам вырашальнай паразы нацысцкага рэжыму.

Сустрэча на Эльбе стала кульмінацыяй каласальных намаганняў многіх краін і народаў, якія аб’ядналіся ў рамках Дэкларацыі Аб’яднаных Нацый ад 1942 года. Гэта сумесная барацьба запатрабавала велізарных ахвяр мільёнаў салдат, матросаў і мірных грамадзян на многіх тэатрах ваенных дзеянняў.

Мы таксама адзначаем унёсак мільёнаў мужчын і жанчын, якія на працоўным фронце вырабілі вялікую колькасць ваеннай прадукцыі, прызначанай для выкарыстання па ўсім свеце. Працоўныя і прадпрыемствы тылу адыгралі ключавую ролю ў забеспячэнні саюзных сіл сродкамі, неабходнымі для перамогі.

“Дух Эльбы” з’яўляецца прыкладам таго, як нашы краіны могуць адкласці ў бок супярэчнасці, выбудаваць давер і супрацоўнічаць у імя агульнай мэты. Адказваючы сёння на найбольш сур’ёзныя выклікі XXI стагоддзя, мы аддаем даніну павагі доблесці і мужнасці ўсіх тых, хто разам змагаўся дзеля разгрому фашызму. Іх гераічны подзвіг ніколі не будзе забыты.

25 апреля мы вспоминаем встречу американских солдат и воинов из Беларусь и других республик Советского Союза на на реке Эльба, которая обозначила конец одного из самых трагических периодов в истории и проложила путь к миру. 

Совместное заявление Президента Дональда Трампа и Президента России Владимира Путина в ознаменование 75-летия встречи на Эльбе

25 апреля 2020 года исполняется 75 лет со дня исторической встречи американских и советских военнослужащих, которые пожали друг другу руки на поврежденном мосту через реку Эльба. Это событие стало предвестником решающего разгрома нацистского режима.

Встреча на Эльбе стала кульминацией огромных усилий многих стран и народов, объединивших свои силы в рамках Декларации Объединенных Наций от 1942 года. Эта совместная борьба потребовала огромных жертв миллионов солдат, матросов и мирных граждан на многих театрах военных действий.

Мы также отмечаем вклад миллионов мужчин и женщин, которые на трудовом фронте произвели огромное количество военной продукции, предназначенной для использования по всему миру. Работники и производственные предприятия сыграли решающую роль в снабжении союзных войск средствами, необходимыми для победы.

“Дух Эльбы” является примером того, как наши страны могут отложить в сторону противоречия, укрепить доверие и сотрудничать во имя общей цели. Работая сегодня над решением важнейших задач 21-го века, мы воздаём должное доблести и отваге всех тех, кто сражался вместе во имя разгрома фашизма. Их героический подвиг никогда не будет забыт.