21 июня 2021 г.
Текст следующего заявления был опубликован правительствами Соединенных Штатов Америки, Канады, Соединенного Королевства, а также Европейской службой внешних связей.
Мы едины в нашей глубокой обеспокоенности по поводу продолжающихся атак на права человека, фундаментальные свободы и международное право со стороны режима Лукашенко.
Сегодня мы предприняли скоординированные санкционные действия в ответ на принудительную посадку 23 мая коммерческого рейса авиакомпании Ryanair, осуществлявшегося между двумя государствами-членами ЕС, и на политически мотивированный арест журналиста Романа Протасевича и его спутницы Софии Сапеги, а также на продолжающуюся атаку на права человека и основные свободы. Мы привержены поддержке подавляемых в течение долгого времени демократических устремлений народа Беларуси и выступаем вместе, чтобы заставить режим заплатить за свое вопиющее пренебрежение международными обязательствами.
Мы едины в призыве к режиму прекратить свои репрессивные практики против собственного народа. Мы разочарованы тем, что режим решил отказаться от своих обязательств в области прав человека, приверженности демократическим принципам и взаимодействия с международным сообществом. Мы также едины в своем призыве к режиму Лукашенко оказывать содействие в полном объеме в рамках международных расследований событий 23 мая; немедленно освободить всех политических заключенных; выполнить все рекомендации независимой экспертной миссии в рамках Московского механизма Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ); и начать всесторонний и подлинный политический диалог между властями и представителями демократической оппозиции и гражданского общества при содействии ОБСЕ.
___________________________________________________
21 чэрвеня 2021 г.
Тэкст наступнай заявы быў апублікаваны ўрадамі Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Злучанага Каралеўства, а таксама Еўрапейскай службай знешніх сувязяў.
Мы з’яднаныя ў нашай глыбокай занепакоенасці з нагоды нападаў на правы чалавека, фундаментальныя свабоды і міжнароднае права, якія працягваюцца з боку рэжыму Лукашэнкі.
Сёння мы ажыццявілі скаардынаваныя санкцыйныя дзеянні ў адказ на прымусовую пасадку 23 траўня камерцыйнага рэйса авіякампаніі Ryanair, які ажыццяўляўся паміж дзвюма дзяржавамі-членамі ЕС, і на палітычна матываваны арышт журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапегі, а таксама на атаку на правы чалавека і асноўныя свабоды, якая працягваецца. Мы нязменна падтрымліваем дэмакратычныя памкненні народа Беларусі, якія падаўляюцца на працягу доўгага часу, і выступаем разам, каб прымусіць рэжым заплаціць за сваё абуральнае грэбаванне міжнароднымі абавязацельствамі.
Мы з’яднаныя ў закліку да рэжыму спыніць свае рэпрэсіўныя практыкі супраць уласнага народа. Мы расчараваныя тым, што рэжым вырашыў адмовіцца ад сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, прыхільнасці дэмакратычным прынцыпам і ўзаемадзеяння з міжнароднай супольнасцю. Мы таксама з’яднаныя ў сваім закліку да рэжыму Лукашэнкі аказваць садзейнічанне ў поўным аб’ёме ў рамках міжнародных расследаванняў падзей 23 траўня; неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных; выканаць усе рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі ў рамках Маскоўскага механізму Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ); і пачаць усебаковы і сапраўдны палітычны дыялог паміж уладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пры садзейнічанні АБСЕ.