Сумесная заява аб санкцыях ад 2 снежня ў адказ на сітуацыю ў Беларусі

2 снежня 2021 г. 

Тэкст наступнай заявы быў апублікаваны Злучанымі Штатамі Амерыкі, Канадай, Еўрапейскім саюзам і Вялікабрытаніяй.

Сёння ў адказ на працяг наступаў на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, ігнараванне міжнародных нормаў і неаднаразовыя акты рэпрэсій мы зноў распачалі скаардынаваныя санкцыйныя дзеянні супраць некаторых фізічных і юрыдычных асоб.

Мы па-ранейшаму адданыя падтрымцы дэмакратычных памкненняў народа Беларусі і разам ускладаем кошт на рэжым — і тых, хто яго падтрымлівае, — за яго намаганні заглушыць галасы незалежнай грамадзянскай супольнасці, СМІ і ўсіх беларусаў, якія імкнуцца гаварыць праўду пра тое, што адбываецца ў іх краіне.

Мы зноў патрабуем ад рэжыму Лукашэнкі неадкладна і цалкам спыніць арганізацыю нерэгулярнай міграцыі праз межы з ЕС. Тыя ў Беларусі ці ў іншых краінах, хто спрыяе незаконнаму перасячэнню знешніх межаў ЕС, павінны ведаць, што гэта будзе мець вельмі значны кошт.

Мы заклікаем рэжым безумоўна і неадкладна вызваліць амаль 900 палітвязняў, спыніць рэпрэсіi і выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі пры Маскоўскім механізме Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), а таксама прыняць iстотныя меры для вырашэння праблем, акрэсленых у рамках Венскага механізму АБСЕ. Рэжым павінен неадкладна расчаць ўсебаковы і сапраўдны палітычны дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пры садзейнічанні АБСЕ, якi прывядзе да новых свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраннем.