Сумесная заява прадстаўніцтваў ЗША, Вялікабрытаніі і Еўрапейскага саюза ад імя прадстаўленых у Мінску краін-членаў ЕС адносна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
Мы, сябры беларускага народа і прыхільнікі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, станоўча ацэньваем прагрэс, дасягнуты ў нашых адносінах за апошнія некалькі гадоў. Мы назіралі шмат пазітыўных падзей паміж нашымі краінамі і Беларуссю: падпісанне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з ЕС і павелічэнне фінансавай падтрымкі з боку ЕС у два разы; рашэнне пра аднаўленне стасункаў з ЗША на ўзроўні паслоў, візіт Дзяржсакратара ЗША ў Мінск і першая пастаўка амерыканскай нафты; актывізацыя палітычнага дыялогу з ЕС і з яго дзяржавамі-членамі на двухбаковай аснове (у прыватнасці, візіты на ўзроўні прэзідэнтаў ці прэм’ер-міністраў у краіны ЕС) або ў рамках Усходняга партнёрства; гандлёвы дыялог з Вялікабрытаніяй; а таксама адкрытасць ЕІБ і ЕБРР да перемоваў наконт прадстаўлення крэдытаў. Мы пацвярджаем нашу гатоўнасць працягваць гэта пазітыўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю на аснове агульных каштоўнасцяў.
У сувязі з тым, што Беларусь пачынае працэс абрання свайго прэзідэнта, мы заклікаем беларускія ўлады прыняць меры, неабходныя для правядзення бяспечных, мірных, свабодных і сумленных выбараў і забеспячэння асноўных свабодаў.
Мы разлічваем, што Беларусь у належныя тэрміны афіцыйна запросіць назіральнікаў ад БДІПЧ/АБСЕ, і настойліва заклікаем улады Беларусі прадэманстраваць на справе сваю гатоўнасць дамагчыся прагрэсу ў выкананні рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў папярэдніх справаздачах аб назіранні за выбарамі, падрыхтаваных БДІПЧ/АБСЕ.
Адзначаючы, у прыватнасці, што працэс рэгістрацыі кандыдатаў павінен быць сумленным і празрыстым, мы падкрэсліваем, што ніякія палітычна матываваныя абмежавальныя меры не павінны перашкаджаць выкананню патэнцыяльнымі кандыдатамі працэдуры рэгістрацыі.
Улічваючы, што выбары праходзяць у кантэксце крызісу COVID-19, мы настойліва рэкамендуем беларускім уладам прыняць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па фізічным дыстанцыянаванні, каб звесці да мінімуму пагрозу COVID-19 такім чынам, каб усе кандыдаты мелі роўныя шанцы на агітацыю і інфармаванне выбаршчыкаў пра тое, за што яны выступаюць.
Мы таксама адзначаем, што фарміраванне сапраўды плюралістычнага складу выбарчых камісій з’яўляецца ключом да павышэння даверу да выбарчых органаў.
Свабода СМІ і права на мірныя сходы з’яўляюцца найважнейшымі ўмовамі легітымнасці выбараў. Журналісты павінны мець магчымасць свабодна і бесперашкодна асвятляць падзеі. Грамадзянам павінна быць прадастаўлена магчымасць мірна выказваць сваё меркаванне. У сувязі з гэтым мы таксама занепакоеныя нядаўнімі затрыманнямі мірных дэманстрантаў і арыштамі журналістаў.
Мы нагадваем, што найважнейшым складнікам пры фармаванні нашай будучай палітыкі ў дачыненні да Беларусі будуць заставацца рэальныя крокі, што прымаюцца Беларуссю для забеспячэння ўсеагульных асноўных свабод, вяршэнства закона і правоў чалавека. Бяспечныя, мірныя, свабодныя і сумленныя выбары, якія не падвергнуліся зламыснаму знешняму ўплыву і забяспечваюць асноўныя свабоды, будуць спрыяць дэмакратычнаму развіццю Беларусі, умацаванню яе суверэнітэту і незалежнасці, пракладуць шлях да больш цеснага супрацоўніцтва з нашымі краінамі і эканамічнага росквіту беларускага народа.
***
Совместное заявление миссий США, Великобритании и Европейского союза от имени государств-членов ЕС, представленных в Минске, относительно президентских выборов в Беларуси
Являясь друзьями белорусского народа и сторонниками суверенитета и независимости Беларуси, мы приветствуем прогресс, достигнутый в наших отношениях за последние несколько лет. Мы видели много позитивных изменений в сотрудничестве между нашими странами и Беларусью: подписание соглашений об упрощении визового режима и реадмиссии с ЕС и удвоение объема его финансовой поддержки; решение возобновить отношения с Соединенными Штатами на уровне послов, визит Госсекретаря США в Минск и поставка первой партии американской нефти; расширение политического диалога с ЕС и его государствами-членами на двусторонней основе (что выразилось, например, в визитах на уровне президента или премьер-министра в страны-члены ЕС) или в рамках Восточного партнерства; торговый диалог с Великобританией; и открытие возможностей для получения кредитов ЕИБ и ЕБРР. Мы вновь подтверждаем свою решимость продолжать это позитивное взаимодействие с Беларусью на основе общих ценностей.
В связи с тем, что Беларусь начинает процесс избрания своего президента, мы призываем белорусские власти принять необходимые меры для проведения безопасных, мирных, свободных и справедливых выборов и обеспечения фундаментальных свобод.
Мы ожидаем, что Беларусь своевременно направит официальное приглашение наблюдателям БДИПЧ ОБСЕ, и призываем белорусские власти на деле продемонстрировать свою готовность добиться прогресса в выполнении рекомендаций предыдущих отчетов БДИПЧ ОБСЕ по итогам наблюдения за выборами.
Отмечая, в частности, что процесс регистрации кандидатов должен быть справедливым и прозрачным, мы подчеркиваем, что никакие политически мотивированные ограничительные меры не должны препятствовать потенциальным кандидатам проходить процедуру регистрации.
Учитывая, что выборы проходят в контексте кризиса COVID-19, мы настоятельно рекомендуем белорусским властям принять рекомендации Всемирной организации здравоохранения о физическом дистанцировании для сведения к минимуму угрозы COVID-19 таким образом, чтобы все кандидаты имели равные шансы агитировать и информировать избирателей о том, за что они выступают.
Мы также отмечаем, что подлинно плюралистический состав избирательных комиссий является ключевым условием для укрепления доверия к избирательным органам.
Свобода СМИ и право на мирные собрания совершенно необходимы для обеспечения легитимности выборов. Журналисты должны иметь возможность сообщать информацию свободно и беспрепятственно. Гражданам должно быть позволено мирно выражать свое мнение. Вот почему мы также обеспокоены недавними задержаниями участников мирных акций протеста и арестами журналистов.
Напоминаем, что наличие ощутимых шагов, предпринимаемых Беларусью для обеспечения уважения всеобщих фундаментальных свобод, принципа верховенства закона и прав человека, останется ключевым фактором при формировании нашей будущей политики в отношении Беларуси. Безопасные, мирные, свободные и справедливые выборы, не подвергшиеся злонамеренному влиянию извне и проведенные с соблюдением фундаментальных свобод, будут способствовать демократическому развитию Беларуси, укрепят ее суверенитет и независимость и подготовят почву для более активного сотрудничества с нашими странами и для экономического благосостояния белорусского народа.