Заява Кааліцыі за свабоду СМІ ў сувязі з арыштам Рамана Пратасевіча

ДЗЯРЖАЎНЫ ДЭПАРТАМЕНТ ЗША
Офіс прэс-сакратара
ЗАЯВА ДЛЯ СМІ
29 мая 2021 года

Заява Кааліцыі за свабоду СМІ ў сувязі з арыштам Рамана Пратасевіча

Тэкст наступнай заявы быў апублікаваны ўрадамі Аўстрыі, Балгарыі, Канады, Кіпра, Чэшскай Рэспублікі, Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Грэцыі, Ісландыі, Латвіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Швейцарыі, Украіны, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Пачатак тэксту:

Члены Кааліцыі за свабоду СМІ, якія падпісаліся ніжэй, самым рашучым чынам асуджаюць праведзеныя Беларуссю прымусовае перанакіраванне і пасадку камерцыйнага самалёта, а таксама арышт журналіста Рамана Пратасевіча.

Гэтыя беспрэцэдэнтныя і шакавальныя дзеянні ўяўляюць сабой поўнамаштабную лабавую атаку на свабоду СМІ і маюць сур’ёзныя наступствы для права на свабоду выказвання меркаванняў у больш шырокім сэнсе. Гэтыя дзеянні выклікаюць яшчэ большую занепакоенасць, калі разглядаць іх у кантэксце шырокамаштабнай кампаніі па падаўленні незалежных галасоў у Беларусі, уключаючы ператрус 18 мая ў офісах незалежнага навінавага сайта tut.by і арышт некалькіх яго супрацоўнікаў. Каля 400 журналістаў і работнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі сутыкнуліся з рознымі формамі рэпрэсій падчас выбараў 9 жніўня і пасля іх. 

Кааліцыя за свабоду СМІ патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення спадара Пратасевіча, а таксама іншых журналістаў і работнікаў СМІ, затрыманых у Беларусі за выкананне сваіх абавязкаў. Вінаватыя павінны панесці адказнасць за напады на журналістаў і работнікаў СМІ.

Свабода СМІ з’яўляецца важнай часткай дэмакратычнага грамадства і жыццёва неабходная для абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Канец тэксту.

 

_______________________________________________

Заявление Коалиции за свободу СМИ в связи с арестом Романа Протасевича

 

ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ДЕПАРТАМЕНТ США
Офис пресс-секретаря
ЗАЯВЛЕНИЕ ДЛЯ СМИ
29 мая 2021 года 

Заявление Коалиции за свободу СМИ в связи с арестом Романа Протасевича

Текст следующего заявления был опубликован правительствами Австрии, Болгарии, Канады, Кипра, Чешской Республики, Эстонии, Финляндии, Германии, Греции, Исландии, Латвии, Люксембурга, Нидерландов, Новой Зеландии, Северной Македонии, Словакии, Словении, Швейцарии, Украины, Великобритании и Соединенных Штатов Америки.

Начало текста:

Нижеподписавшиеся члены Коалиции за свободу СМИ самым решительным образом осуждают осуществленные Беларусью принудительное перенаправление и посадку коммерческого самолета, а также последующий арест журналиста Романа Протасевича.

Эти беспрецедентные и шокирующие действия представляют собой полномасштабную лобовую атаку на свободу СМИ и имеют серьезные последствия для свободы выражения мнений в более широком смысле. Эти действия вызывают еще большее беспокойство, если рассматривать их в контексте широкомасштабной кампании по подавлению независимых голосов в Беларуси, включая обыск 18 мая в офисах независимого новостного сайта tut.by и последующий арест нескольких его сотрудников. Около 400 журналистов и работников средств массовой информации в Беларуси столкнулись с различными формами репрессий в ходе выборов 9 августа и после них.

Коалиция за свободу СМИ требует немедленного и безоговорочного освобождения господина Протасевича, а также других журналистов и работников СМИ, задержанных в Беларуси за исполнение своих обязанностей. Виновные должны понести ответственность за нападения на журналистов и работников СМИ.

Свобода СМИ является важной частью демократического общества и жизненно необходима для защиты прав человека и основных свобод.

Конец текста.

 

https://www.whitehouse.gov/briefing-room/statements-releases/2021/05/28/statement-by-press-secretary-jen-psaki-on-the-united-states-response-to-belaruss-forced-diversion-of-ryanair-flight-and-continuing-attack-on-fundamental-freedoms/