У сувязі з прыпыненнем фінансавання ўрада ЗША амбасада ў Мінску абавязана спыніць усялякую публічную дзейнасць, за выключэннем “надзвычайных выпадкаў, звязаных з пагрозай для жыцця і маёмасці, а таксама дзейнасці, неабходнай для забеспячэння нацыянальнай бяспекі.”
З гэтай прычыны і з вялікім шкадаваннем Амбасада ЗША абвяшчае, што не мае магчымасці браць удзел у 26-й Мінскай міжнароднай выставе-кірмашу ў якасці ганаровага госця. Мы ўдзячныя ўраду Беларусі за аказаны гонар і будзем абмяркоўваць магчымае супрацоўніцтва ў сферы культуры, як толькі фінансаванне будзе адноўлена.
Амбасада ЗША таксама адзначае, што на дадзены момант амбасады і консульствы ЗША будуць, пры магчымасці, працягваць аказанне запланаваных пашпартных і візавых паслуг пад час прыпынення фінансавання ўрада.