Першая пастаўка амерыканскай нафты ў Беларусь

ЗАЯВА ДЗЯРЖАЎНАГА САКРАТАРА МАЙКЛА Р. ПАМПЕА

15 траўня 2020 года

Першая пастаўка амерыканскай нафты ў Беларусь

На гэтым тыдні першая партыя амерыканскай сырой нафты адправіцца ў Беларусь. Гэта рынкавая ўгода, якую рэалізуе амерыканскі энергетычны трэйдар United Energy Trading сумесна з амерыканскай кампаніяй Getka і іх польскім партнёрам UNIMOT, умацоўвае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, дэманструе гатоўнасць Злучаных Штатаў да адкрыцця новых гандлёвых магчымасцяў для амерыканскіх кампаній, зацікаўленых у працы на беларускім рынку, а таксама ўяўляе сабой выкананне абавязацельства, узятага Злучанымі Штатамі перад Беларуссю на сустрэчы з кіраўніцтвам краіны ў лютым у Мінску.

З’яўляючыся найбуйнейшым вытворцам нафты і газа ў свеце, Злучаныя Штаты гатовы задаволіць патрэбы ў імпарце тых краін, якія, як і Беларусь, імкнуцца да большай энергетычнай бяспекі праз дыверсіфікацыю паставак і гандаль, заснаваны на каштоўнасцях амерыканскага рынку: свабодзе прадпрымальніцтва, вяршэнстве закону і празрыстых ўгодах, свабодных ад карупцыі.

Злучаныя Штаты заклікаюць Беларусь зрабіць далейшыя крокі для пашырэння доступа амерыканскіх кампаній да беларускага рынку і правесці рынкава-арыентаваныя рэформы і лібералізацыю гандлю, неабходныя для прагрэсу ў працэсе далучэння Беларусі да СГА. Такія меры дапамогуць Беларусі ў поўнай меры рэалізаваць яе гандлёвы і інвестыцыйны патэнцыял і забяспечыць краіне паспяховую будучыню. Злучаныя Штаты спадзяюцца на далейшае ўзмацненне нашага партнёрства.