Аб выгнанні каталіцкага арцыбіскупа Кандрусевіча

Аб выгнанні каталіцкага арцыбіскупа Кандрусевіча
Заява для прэсы
Майкл Пампеа, Дзяржсакратар ЗША
13 кастрычніка 2020 года

Прайшло больш за 40 дзён з таго часу, як беларускія ўлады не дазволілі грамадзяніну Беларусі, каталіцкаму арцыбіскупу Кандрусевічу вярнуцца ў краіну грунтуючыся на сумнеўным меркаванні, што рэлігійныя лідэры не павінны публічна выступаць супраць несправядлівасці. Гэта дзеянне ўладаў само па сабе з’яўляецца несправядлівасцю і абразай свабоды веравызнання. Вера – гэта не проста асабістая справа. Я заклікаю ўрад Беларусі выправіць гэту несправядлівасць і дазволіць лідэру Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі вярнуцца ў краіну.