ЗАЯВА МОРГАН АРТАГУС, АФІЦЫЙНАГА ПРАДСТАЎНІКА ДЗЯРЖАЎНАГА ДЭПАРТАМЕНТА
18 верасня 2020 года
АБСЕ задзейнічае Маскоўскі механізм у сувязі з вартымі даверу паведамленнямі аб парушэннях правоў чалавека і парушэннях на выбарах у Беларусі
17 верасня 17 дзяржаў-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), уключаючы ЗША, зрабілі важны крок па задзейнічанні “Маскоўскага механізма” АБСЕ для стварэння Місіі экспертаў для вывучэння вартых даверу паведамленняў аб парушэннях правоў чалавека і іншых злоўжываннях, у тым ліку фальсіфікацыі выбараў, у Беларусі. Робячы гэта, мы праяўляем салідарнасць з аднадумцамі сярод Саюзнікаў і партнёраў.
Ад моманту сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі 9 жніўня ЗША разам з іншымі дзяржавамі АБСЕ ўважліва сачылі за сітуацыяй. Мы неаднаразова асуджалі дзеянні беларускіх уладаў, якія працягваюць жорстка падаўляць мірных дэманстрантаў, і працягваем патрабаваць паважаць права беларусаў самастойна вызначаць свой шлях праз свабодныя і сумленныя выбары. Журналісты таксама сталі аб’ектамі пераследу. Ёсць трывожныя паведамленні пра злоўжыванні ў дачыненні да затрыманых і арыштаваных. Вядучыя дзеячы палітычнай апазіцыі былі затрыманы, арыштаваны альбо вывезены за межы краіны ў спробе прымусіць іх замаўчаць.
Дзяржавы АБСЕ, якія 17 верасня задзейначалі гэты механізм, жадаюць убачыць ў Беларусі свабодныя і сумленныя выбары, мірнае вырашэнне гэтага крызісу і павагу да правоў чалавека і асноўных свабод беларускага народа.
***
Заявление Официального представителя Морган Ортэгус
18 сентября 2020 года
ОБСЕ задействует Московский механизм в связи с заслуживающими доверия сообщениями о нарушениях прав человека и нарушениях на выборах в Беларуси
17 сентября 17 государств-участников Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ), включая Соединенные Штаты, предприняли важный шаг, задействовав “Московский механизм” ОБСЕ для создания независимой Экспертной миссии с целью изучения достоверных сообщений о нарушениях прав человека, включая фальсификацию выборов, в Беларуси. При этом мы проявляем солидарность с единомышленниками из числа Союзников и партнеров.
После прошедших 9 августа в Беларуси сфальсифицированных выборов Соединенные Штаты вместе с другими государствами ОБСЕ внимательно следят за ситуацией. Мы неоднократно осуждали действия белорусских властей, продолжающих репрессии с применением насилия в отношении мирных протестующих, и продолжаем требовать уважения права граждан страны самостоятельно определять свой путь через свободные и справедливые выборы. Журналисты также подвергаются репрессиям. Поступают тревожные сообщения о жестоком обращении с задержанными или арестованными. Ведущие деятели политической оппозиции подвергаются задержаниям, арестам или изгнанию из страны в попытке заставить их замолчать.
Государства ОБСЕ, задействовавшие Московский механизм 17 сентября, желают видеть в Беларуси свободные и справедливые выборы, мирное урегулирование этого кризиса и уважение прав человека и основных свобод граждан Беларуси.