Падрыхтавана намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара Джорджам Кентам
для паралельнага мерапрыемства АБСЕ па Беларусі
Тырана, Албанія (дыстанцыйна, праз Zoom)
3 снежня 2020 года
Напрыканцы сённяшняга мерапрыемства, я хачу выказаць удзячнасць ад імя свайго ўрада нашым брытанскім калегам, іншым саарганізатарам і міністру замежных спраў Даніі Кофаду за яго асноўны выступ. Мы ўдзячныя за іх вядучую ролю ў прыцягненні ўвагі да сур’ёзных выклікаў, якія стаяць перад Беларуссю. Ўсе мы падзяляем агульную рашучасць захаваць законныя памкненні беларускага народа, правы, гарантаваныя яго ўласнай Канстытуцыяй і асноватворнымі прынцыпамі АБСЕ, у цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці.
З часоў сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня ЗША натхняюцца адвагай і цвёрдасцю беларускага народа, які імкнецца забяспечыць тое, каб яго голас быў пачуты пры вызначэнні будучыні краіны. Мы будзем і надалей падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, а таксама права беларускага народа выбіраць уласны шлях без знешняга ўмяшання. Шляхам санкцый супраць тых, хто парушае правы чалавека, і іншых асоб, якія імкнуцца парушыць правы беларускага народа, мы – разам з ЕС, Вялікабрытаніяй і Канадай – пасылаем моцны сігнал аб тым, што мы не можам працягваць працаваць у звычайным рэжыме, і тыя, хто здзяйсняе парушэнні, павінны быць прыцягнуты да адказнасці. Важна, каб міжнародная супольнасць захоўвала еднасць у адносінах да Беларусі і ў 2021 годзе.
АБСЕ мае неацэннае значэнне ў якасці каардынацыйнага цэнтра нашых шматбаковых намаганняў па барацьбе з бягучым крызісам. АБСЕ асабліва падыходзіць для гэтай ролі, улічваючы яе глыбокі практычны досвед па прасоўванні дэмакратычных і выбарчых стандартаў, і важнае чалавечае вымярэнне. Як дзяржава-ўдзельніца, Беларусь прыняла адназначныя абавязацельствы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. На жаль, беларускія чыноўнікі абуральным чынам ігнаравалі гэтыя абавязацельствы ў перадвыбарчы перыяд і пасля яго. Гэта не толькі падрывае нашу агульную бяспеку, але і абражае асноўны маральны прынцып, паводле якога ўрад не павінен нікога падвяргаць адвольным затрыманням, злоўжыванням і катаванням, не кажучы ўжо пра тысячы ўласных грамадзян.
Мы вітаем актыўную ўцягнутасць АБСЕ ў тэму Беларусі, асабліва пасля сфальсіфікаваных выбараў. Мы ганарымся тым, што ў верасні далучыліся да 16 іншых дзяржаў-удзельніц, якія задзейнічалі Маскоўскі механізм у адказ на сур’ёзную занепакоенасць тым, што Беларусь не выконвае свае абавязацельствы ў галіне чалавечага вымярэння. Мы шкадуем, што Беларусь не супрацоўнічала з працэсам Маскоўскага механізму. Тым не менш, прафесар Бенедэк падрыхтаваў падрабязны даклад, які малюе дакладную карціну працяглых парушэнняў правоў чалавека, якія масава і беспакарана здзяйсняюцца беларускімі ўладамі. Злучаныя Штаты высока ацэньваюць працу прафесара Бенедэка і грунтоўныя рэкамендацыі для беларускіх улад, АБСЕ і шырокай міжнароднай супольнасці.
Рэкамендацыі ў дакладзе прафесара Бенедэка даюць уладам Беларусі і дзяржавам-удзельніцам АБСЕ дарожную карту выхаду з гэтага крызісу. Для ўладаў Беларусі гэта павінна пачацца з неадкладнага спынення гвалту над беларускім народам і вызвалення ўсіх несправядліва затрыманых. Шлях наперад таксама павінен уключаць прыцягненне да адказнасці за мінулыя і бягучыя парушэнні. Павінен пачацца змястоўны нацыянальны дыялог паміж беларускімі ўладамі і сапраўднымі прадстаўнікамі беларускага грамадства. Мы шкадуем, што Беларусь не прыняла прапанову старшыні АБСЕ паспрыяць такому дыялогу. Мы працягваем заклікаць улады Беларусі зрабіць гэта. Сапраўдны дыялог паміж беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі грамадства, у прыватнасці Каардынацыйнай радай, застаецца неабходным наступным крокам.
Мы выказваем сваю занепакоенасць з нагоды выбараў і шырокага парушэння правоў чалавека кожны тыдзень у Пастаянным савеце, у тым ліку, калі намеснік Дзяржсакратара ЗША Стыў Біган і я ўдзельнічалі у спецыяльнай сесіі пад старшынствам албанскага прэм’ер-міністра Рамы 28 жніўня. Пастаянны савет застаецца каштоўным форумам для прыцягнення ўвагі да спраў асобных затрыманых і ахвяр жорсткага абыходжання. Мы ўдзячны албанскаму старшынству за прынцыповую працу ў апошні год.
Злучаныя Штаты і іншыя сусветныя лідары працягваюць заклікаць улады Беларусі дазволіць арцыбіскупу Кандрусевічу, які знаходзіцца ў выгнанні, неадкладна вярнуцца дадому, у сваю краіну.
Як адзначылі сёння прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія працягваюцца, застаюцца сур’ёзнай пагрозай бяспецы беларусаў. Яны таксама з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для нашай агульнай бяспекі. Гэты крызіс не будзе вырашаны грубай сілай. Беларусы, якія ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій працягваюць мужна і мірна настойваць на тым, каб іх голас быў пачуты, а іх правы паважаліся, далі нам гэта зразумець.
І мы іх пачулі. Мы будзем працягваць адстойваць каштоўнасці і прынцыпы АБСЕ ў наступным годзе ў падтрымку беларускага народа і яго законных намаганняў па дасягненні лепшай будучыні. Пад кіраўніцтвам шведскага старшынства АБСЕ застанецца галоўным форумам для гэтых калектыўных намаганняў у наступным годзе. Дзякуй.
__________________________________
Заключительное выступление на параллельном мероприятии по Беларуси на заседании Совета Министров ОБСЕ
Подготовленный текст выступления Заместителя Помощника Государственного секретаря Джорджа Кента на параллельном мероприятии ОБСЕ по Беларуси
Тирана, Албания (удаленно, в сети Zoom)
3 декабря 2020 года
Завершая сегодняшнее мероприятие, я хочу выразить благодарность Правительства США нашим британским коллегам, другим коспонсорам этой сессии и Министру Дании Кофоду за его основное выступление. Мы высоко ценим их лидерство в привлечении внимания к серьезным вызовам, стоящим перед Беларусью. Мы все разделяем общую решимость сохранять в центре внимания международного сообщества законные устремления белорусского народа, права, гарантированные его собственной Конституцией и основополагающими принципами ОБСЕ.
После фальсифицированных президентских выборов, состоявшихся в Беларуси 9 августа, Соединенные Штаты были вдохновлены храбростью и стойкостью белорусских граждан, стремящихся обеспечить, чтобы их голос был услышан при определении будущего страны. Мы будем по-прежнему привержены поддержке суверенитета и территориальной целостности Беларуси, а также права белорусского народа выбирать свой собственный путь, свободный от внешнего вмешательства. Применяя санкции к нарушителям прав человека и другим лицам, стремящимся нарушать права граждан Беларуси, мы – вместе с Европейским союзом, Великобританией и Канадой, – направляем мощный сигнал о том, что так дальше не может продолжаться, и те, кто совершает нарушения, должны быть привлечены к ответственности. Важно, чтобы международное сообщество сохраняло единство в отношении Беларуси, в наступающем 2021 году.
ОБСЕ играет неоценимую роль в качестве координационного центра наших многосторонних усилий по урегулированию продолжающегося кризиса. Она особенно хорошо подходит для этой роли, учитывая ее глубокий практический опыт укрепления демократических и избирательных стандартов, а также важнейшего человеческого измерения. Как государство-участник, Беларусь взяла на себя четкие обязательства в отношении демократии и прав человека. К сожалению, белорусские официальные лица грубо пренебрегали этими обязательствами во время предвыборного сезона и после него. Это не только подрывает нашу общую безопасность, но и нарушает основной моральный принцип, согласно которому правительство не должно никого подвергать произвольным задержаниям, жестокому обращению и пыткам, не говоря уже о тысячах своих собственных граждан.
Мы приветствуем активное взаимодействие ОБСЕ по Беларуси, особенно после фальсифицированных выборов. Мы гордимся тем, что присоединились к 16 другим государствам-участникам, которые в сентябре задействовали Московский механизм для рассмотрения серьезных проблем, связанных с невыполнением Беларусью своих обязательств в области человеческого измерения. Мы сожалеем, что Беларусь не сотрудничала с процессом Московского механизма. Тем не менее, Профессор Бенедек подготовил подробный доклад, который рисует четкую картину постоянных нарушений прав человека, совершаемых в массовом масштабе и безнаказанно белорусскими властями. Соединенные Штаты высоко оценивают усилия Профессора Бенедека и его подробные рекомендации белорусским властям, ОБСЕ и международному сообществу в целом.
Рекомендации, содержащиеся в докладе Профессора Бенедека, дают белорусским властям и государствам-участникам ОБСЕ дорожную карту выхода из этого кризиса. Для белорусских властей это должно начаться с немедленного прекращения насилия в отношении белорусского народа и освобождения всех тех, кто был несправедливо задержан. Путь вперед также должен включать ответственность за прошлые и текущие нарушения. Должен начаться содержательный национальный диалог между белорусскими властями и подлинными представителями белорусского общества. Мы сожалеем, что Беларусь не приняла предложение Председателя ОБСЕ содействовать такому диалогу. Мы продолжаем призывать к этому власти Беларуси. Необходимым следующим шагом остается подлинный диалог между белорусскими властями и представителями общества, в частности Координационного совета.
Каждую неделю мы выражаем в Постоянном совете нашу обеспокоенность по поводу выборов и широко распространенных нарушений прав человека, в том числе когда мы с Заместителем Государственного секретаря США Стивом Биганом приехали для участия в специальной сессии под председательством Премьер-министра Албании Рамы 28 августа. Постоянный совет является ценным форумом для привлечения внимания к делам отдельных задержанных и жертв жестокого обращения. Мы благодарны Председателю ОБСЕ Албании за ее принципиальную работу в течение прошедшего года.
Соединенные Штаты и другие мировые лидеры продолжают призывать белорусские власти разрешить изгнанному римско-католическому архиепископу Кондрусевичу немедленно вернуться на родину.
Как отметили сегодня представители белорусского гражданского общества, продолжающиеся нарушения прав человека в Беларуси остаются серьезной угрозой для безопасности белорусов. Они также представляют собой серьезную угрозу нашей общей безопасности. Этот кризис не будет разрешен грубой силой. Об этом четко заявляют граждане Беларуси, которые перед лицом жестоких репрессий продолжают храбро и мирно настаивать на том, чтобы их голоса были услышаны, и чтобы их права уважались.
И мы их услышали. Мы будем продолжать отстаивать ценности и принципы ОБСЕ в предстоящем году, поддерживая белорусский народ и его законные усилия по обеспечению лучшего будущего. Под руководством Швеции в роли Председателя ОБСЕ будет оставаться главным форумом для этих коллективных усилий в предстоящем году. Дзякуй/Dzyakuj. Спасибо.