
Пітэр Каўфман заступіў на пасаду часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ў чэрвені 2023 года. Ён займае пасаду кіраўніка аддзела па справах Беларусі ў амбасадзе ЗША ў Вільні з ліпеня 2022 года. Да гэтага ён служыў у амбасадзе ЗША ў Баку ў 2018-2022 гг. У 2015-2017 гадах Пітэр працаваў намеснікам дырэктара амерыкана-еўрапейскага медыя-цэнтра ў Брусэлі, займаючыся працай з рускамоўнымі СМІ. Яго папярэднія прызначэнні ўключаюць службу ў місіі ЗША пры НАТА, ва ўпраўленні па справах Каўказа і рэгіянальных канфліктаў у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі Дзярждэпартамента, а таксама ў Маскве і Вільні. Родам з раёна Нью-Ёрка, Пітэр жанаты, мае дваіх дзяцей.