Джэніфер Мур, Павераны ў справах ЗША ў Беларусі

Джэніфер Хізер Мур

Джэніфер Мур заняла пасаду Паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ў жніўні 2018 года.  Спадарыня Мур – кар’ерны дыпламат. Перад прыездам у Мінск яна займала пасаду намесніка дырэктара Упраўлення па справах Паўднёвай Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якое адказвае за стасункі ЗША з Турцыяй, Грэцыяй і Кіпрам. Спадарыня Мур мае багаты досвед працы па еўрапейскай тэматыцы і на працягу большай часткі сваёй кар’еры спецыялізавалася ў пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва і рэформаў у галіне бяспекі.  Раней яна працавала ў якасці намесніка дырэктара Упраўлення Дзяржаўнага дэпартамента па міратворчай дзейнасці, санкцыям і барацьбе з тэрарызмам, саветніка па палітычных і эканамічных пытаннях Амбасады ЗША ў Тыране, а таксама на розных пасадах у палітычным, ваенна-палітычным і эканамічным аддзелах у Амбасадах ЗША ў Анкары, Сараева, Багдадзе і Джакарце.  Акрамя гэтага, спадарыня Мур з’яўлялася дзяжурным супрацоўнікам Аператыўнага цэнтра Дзяржаўнага дэпартамента і асістэнтам Памочніка Дзяржаўнага сакратара па ваенна-палітычных пытаннях.

Спадарыня Мур неаднаразова атрымлівала вышэйшыя ганаровыя ўзнагароды Дзяржаўнага дэпартамента.  Яна вывучала рускую, турэцкую, сербскахарвацкую, албанскую і інданезійскую мовы.  Спадарыня Мур нарадзілася ў штаце Джорджыя і скончыла Тэхналагічны інстытут Джорджыі, атрымаўшы ступень бакалаўра і магістра міжнародных адносінаў, а таксама магістра публічнай палітыкі.