- Амерыканская дапамога Беларусі
- Падтрымка дэмакратызацыi
- Амерыканцы беларускага паходжання
Славутыя амерыканцы беларускага паходжання
Мікалай Судзілоўскі
Ён нарадзіўся ў Магілёве ў 1850 годзе, меў некалькі адукацыяў і шмат падарожнічаў па свеце. Ягоная нязгода з афіцыйнай палітыкай царскай Расіі прывяла яго, пасля доўгіх вандраванняў па Еўропе, на Гавайскія астравы, дзе на пачатку 20-га стагоддзя ён узначаліў рух за незалежнасць ад Злучаных Штатаў. На кароткі тэрмін Судзілоўскі нават быў абраны прэзідэнтам гавайскага Сената. Памёр Мікалай Судзілоўскі ў Кітаі ў 1930 годзе.
Давід Сарноў
Давід Сарноў, які нарадзіўся ў Мінску ў 1891 годзе, лічыцца родапачынальнікам радыёвяшчання ў Амерыцы. Ён быў старшынёй Тэлеграфнай карпарацыі Марконі, затым – кіраўніком сусветна вядомай гуказапісваючай кампаніі “His Master’s Voice”. У час Другой сусветнай вайны ў якасці брыгаднага генерала Сарноў стаў дарадцай па камунікацыях генерала (а пазней – Прэзідэнта) Эйзенхаўэра. Давід Сарноў памёр у 1971 годзе.
Луіс Мейер
Луіс Б. Мейер (Лазар Мейер) нарадзіўся ў Мінску 4 ліпеня 1885 года. Ён лічыцца піянерам кінавытворчасці ў Галівудзе, адным з заснавальнікаў знакамітай студыі “Метро-Голдвін-Мейер”. У перыяд з 1924 па 1951 г. Мейер кіраваў магутнай кінаімперыяй, якая стварыла цэлы шэраг шэдэўраў класічнага кінематографа і падарыла свету незлічоную колькасць кіназорак.