- Амерыканская дапамога Беларусі
- Падтрымка дэмакратызацыi
- Амерыканцы беларускага паходжання
Злучаныя Штаты падтрымліваюць развіццё дэмакратычных палітычных інстытутаў і больш адкрытага грамадства і вельмі сур’ёзна ставяцца да павагі абавязацельстваў урада Беларусі у сферы правоў і свабод чалавека.
Праграма малых грантаў амбасады ЗША
Праграма малых грантаў была заснаваная амбасадай для прадастаўлення грантаў, у асноўным праз набыццё абсталявання, для дапамогі сродкам масавай інфармацыі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца на этапе станаўлення. Яшчэ адным аспектам дзейнасці праграмы з’яўляецца падтрымка ініцыятыў няўрадавых арганізацый і прыватных ініцыятыў у сферы верхавенства закона і грамадзянскіх паўнамоцтваў.
Праект падрыхтоўкі і доступу ў інтэрнэт
Праграма падрыхтоўкі і доступу ў інтэрнэт (IATP) на Беларусі з’яўляецца часткай партнёрства ЗША і СНД ў грамадска-прыватным сектары. Гэтае партнёрства спрыяе акадэмічным і прафесійным абменам праз забеспячэнне стабільнага доступу ў інтэрнэт і падрыхтоўку па карыстанні ім, у асноўным для былых удзельнікаў праграм, што спансіруюцца Урадам ЗША.
IATP на Беларусі заснавана ў 1997 годзе, сярод яе асноўных мэтаў – усталяванне стабільнага доступу ў інтэрнэт і падрыхтоўка па e-mail, Internet і World Wide Web для былых удзельнікаў абменных і падрыхтоўчых праграм, што спансіруюцца Урадам ЗША, а таксама для іх беларускіх калег ва ўніверсітэтах, бібліятэках і няўрадавых арганізацыях.
Інфармацыйная служба ЗША, якая зараз уваходзіць у склад Дзярждэпартамента, IREX, Карнэгі карпарэйшн (Нью-Ёрк), а таксама іншыя арганізацыі грамадскага і прыватнага сектара ЗША і СНД стварылі IATP у снежні 1995 г.