Падтрымка дэмілітарызацыі і абароннай канверсіі

Падтрымка дэмілітарызацыі і абароннай канверсіі

 

Асноўнае пагадненне па Праграме сумесных работ па змяншэнні ядзернай пагрозы паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю было падпісана ў 1992 годзе. Яно адкрывае шлях для перадачы фінансавай дапамогі, што прадастаўляецца Кангрэсам ЗША. З таго часу паміж міністэрствамі абароны ЗША і Беларусі было падпісана сем пагадненняў у межах Праграмы, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве. У адпаведнасці з Праграмай, міністэрства абароны перадало Беларусі дапамогі на суму больш за 123 мільёна долараў.

6 чэрвеня 1996 года была падпісана папраўка да Праграмы сумесных работ па змяншэнні ядзернай пагрозы (Нана-Лугара). Па гэтым пагадненні Рэспубліцы Беларусь прадастаўлена каля 28,9 мільёнаў долараў у выглядзе матэрыялаў, падрыхтоўкі спецыялістаў і паслуг, з мэтай садзейнічаць хуткай, бяспечнай і бясшкоднай для навакольнага асяроддзя ліквідацыі сродкаў дастаўкі зброі масавага знішчэння. Сумесна распрацаваныя па гэтым пагадненні праекты уключаюць у сябе ліквідацыю пускавых установак SS-25 (“Топаль”), як патрабуе дагавор ОСВ, а таксама таксічнага паліва для стратэгічных ядзерных ракет, дэмантаж інфраструктуры ядзерных ракет з баз стратэгічных ракетных войскаў, каб яны маглі быць выкарыстаныя для грамадзянскіх патрэбаў.

Будаўніцтва жылога комплексу са 171 дома для вайскоўцаў і іх сем’яў нядаўна завершана ў Гродне. Гэты праект коштам 7,5 мільёна долараў таксама фінансаваўся Міністэрствам абароны ў межах Праграмы сумесных работ па змяншэнні ядзернай пагрозы, а менавіта пагаднення паміж дзвюма краінамі па хуткім рэагаванні і прадухіленні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння. Жылы комплекс прадастаўляе сучасныя камфартабельныя кватэры былым служачым стратэгічных сіл, якія пажадалі застацца на Беларусі пасля дэмабілізацыі.

10 ліпеня 1996 года Пасол Ялавіц узяў удзел у перадачы мадыфікаванага самалёта АН-26, які быў абсталяваны тэлеметрычнымі датчыкамі і самым сучасным фотаабсталяваннем. Самалёт прызначаны для палётаў над забруджанымі тэрыторыямі, фатаграфавання іх і збору даных пры дапамозе тэлеметрычных датчыкаў. Сабраныя на борце фотаздымкі і іншыя матэрыялы накіроўваюцца у фоталабараторыю і лабараторыю сістэмы тэлеметрычнай і геаграфічнай інфармацыі. Сістэма дазволіць ураду Беларусі рэнтабельна ідэнтыфікаваць і нанесці на карту тэрыторыі, якім неабходныя работы па аднаўленні навакольнага асяроддзя.

У гэты ж дзень Пасол прыняў удзел у цырымоніі адкрыця лабараторыі па апрацоўцы фотаматэрыялаў. Яна таксама аснашчана самым сучасным абсталяваннем, якое распрацавана для работы з камерамі на самалётах.

Лабараторыя інфармацыйнай сістэмы тэлеметрычнай і геаграфічнай інфармацыі была адкрыта 27 сакавіка 1996 года. Шэсць кампутарных станцый, электронныя карты і іншае абсталяванне дазволіць спецыялістам аналізаваць спектральную інфармацыю, сабраную самалётам АН-26 над забруджанымі тэрыторыямі. Засноўваючыся на аналізе з гэтай лабараторыі, а таксама на фотаматэрыялах, затым могуць быць узятыя узоры глебы і паветра з канкрэтных тэрыторый і распрацаваны эфектыўны план узнаўлення гэтых земляў.

У ліпені 1997 года афіцэры Ваенна-марскога каледжа права ЗША правялі семінар для афіцэраў прававога дэпартамента Міністэрства абароны Беларусі і юрыстаў минскага гарнізона у межах міжнароднай ваеннай адукацыйнай праграмы. У курс увайшлі лекцый па асабліва важных для беларускага войска пытаннях: “Заканадаўчая аснова кантрактнай службы”, “Роля ваенных юрыстаў”, “Забеспячэнне правоў і прывілеяў салдатаў тэрміновай службы”.

Размешчаны ў маляўнічым Гарміш-Партэнкірхене ў Германіі, Цэнтр імя Джорджа Маршала з’яўляецца сумесным праектам Камандавання войскамі ЗША ў Еўропе і ўрада Германіі. Кожны год прыкладна 25 грамадзян Беларусі прымаюць удзел у шырокамаштабных праграмах у цэнтры імя Маршала, якія накіраваныя на спрыянне адкрытасці, бяспецы і дэмакратыі.