Падтрымка эканамічнай рэформы

Падтрымка эканамічнай рэформы

Урад Злучаных Штатаў працягвае рабіць усё магчымае для падтрымкі прыватнага сектару на Беларусі, адносіны да якога з боку беларускіх уладаў носяць рэпрэсіўны і непрадказальны характар. Цэнтралізацыя і камандны падыход да эканомікі на Беларусі звялі да мінімуму праграмы Урада ЗША і іншыя міжнародныя праграмы па дапамозе ў гэтай сферы.

Заходні фонд прадпрымальніцтва СНД быў створаны з мэтай дапамагаць развіццю прыватнага сектару ў Беларусі, Украіне і Малдове. Фонд кіруецца няўрадавым Саветам дырэктароў і мае паўнамоцтвы па справядлівай перадачы інвестыцый і займаў, а таксама прадастаўленні тэхнічнай дапамогі для спрыяння новым прыватным кампаніям і прадпрымальнікам, і асаблівая ўвага надаецца развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Фонд будзе актыўна выкарыстоўваць фінансаванне Урада ЗША для пошуку амерыканскіх і іншых карпаратыўных і фінансавых партнёраў для развіцця прыватнага сектару ў гэтых рэспубліках. Канцэпцыя фонду прадпрымальніцтва была распрацаваная ў “Акце па падтрымцы дэмакратыі ва Усходняй Еўропе” у 1989 годзе і была пашыраная ў Freedom Support Act. Адміністрацыя ЗША акрэсліла свой намер заснаваць Заходні фонд прадпрымальніцтва СНД пад час візіту Прэзідэнта Клінтана на Беларусь у студзені 1994 года. Тыя, хто зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі аб тым, як беларускія фірмы могуць падаць заяву на фінансаванне, могуць тэлефанаваць у камерцыйную службу Амбасады альбо звязацца напрамую з Заходнім фондам прадпрымальніцтва СНД па адрасах:

Кудраўскі Узвіз 7
2 паверх
254053 Кіеў, Украіна
Тэл.: (044) 16-98-41
Факс: (044) 17-14-19

885 Third Avenue
Suite 1000
New York, NY 10022 USA
Telephone: (1) (212) 906-1235
Fax (1) (212) 751-4864

 

Праграма SABIT (Спецыяльная амерыканская бізнес-практыка) адміністрыруецца Камерцыйнай службай Амбасады ЗША. Праграма накіроўвае беларускіх бізнесменаў і навукоўцаў, чые даследванні маюць камерцыйнае прымяненне, у амерыканскія фірмы тэрмінам ад аднаго да шасці месяцаў. Мэтай праграмы з’яўляецца набыццё ўдзельнікамі вопыту па дзеянні рынкавай эканомікі, каб яны змаглі вярнуцца на Беларусь з практычнымі ведамі, неабходнымі для эканамічных пераўтварэнняў.  Практыканты павінны мець мінімум пяць гадоў працоўнага стажу па спецыяльнасці і добра валодаць ангельскай мовай. Тыя, хто зацікавіўся гэтай праграмай, могуць звязацца з Камерцыйнай службай Амбасады ЗША.

Камерцыйная служба Амбасады ЗША
Вул. Старавіленская 46
Мінск 220002, Беларусь
Тэл.: (017) 210-12-83
Факс: (017) 334-78-53

Міністэрства гандлю ЗША запрашае зацікаўленыя беларускія кампаніі скарыстаць паслугі такіх праграм як “Пошук партнёраў”, “Праграма гандлёвых магчымасцяў” і “Служба кантактаў па экспарце”. Калі вы цікавіцеся імпартам тавараў альбо абсталявання, заснавання сумеснага прадпрыемства, жадаеце стаць агентам ці дыстрыбутарам альбо усталяваць іншую форму супрацоўніцтва, запытайцеся копію анкеты ў Камерцыйнай службе Амбасады ЗША ў Мінску, дзе вы можаце атрымаць дадатковыя тлумачэнні. Прадастаўленая вамі інфармацыя будзе апублікаваная Міністэрствам гандлю ЗША і прапанаваная амерыканскім фірмам.

Камерцыйная служба Амбасады ЗША
Вул. Старавіленская 46
Мінск 220002, Беларусь
Тэл.: (017) 210-12-83
Факс: (017) 334-78-53

Першае пасяджэнне беларуска-амерыканскага камітэта па развіцці бізнесу прайшло ў ліпені 1995 года ў Вашынгтоне. У камітэце, ў якім ЗША прадстаўленыя Паслом на Беларусі і вышэйшымі чыноўнікамі Міністэрства гандлю і Дзярждэпартамента, два бакі шукаюць шляхі па садзейнічанню інвестыцыям вялікіх і малых амерыканскіх кампаній, якія займаюцца бізнесам на Беларусі. Амерыканскі бок заклікаў да стварэння стабільнага і спрошчанага падатковага кодэксу і прагрэсу ў прыватызацыі прамысловасці. Сярод пытанняў, што абмяркоўваліся пад час штогадовых пасяджэнняў камітэта былі кантроль за экспартам, камерцыйныя стандарты і сертыфікацыя.

Амерыканская гандлёвая палата была афіцыйна заснаваная ў снежні 1995 года тымі амерыканскімі і сумеснымі прадпрыемствамі з амерыканскім капіталам, што працуюць на Беларусі і выказалі жаданне калектыўна працаваць дзеля дасягнення мэтаў гандлёвай палаты. Як і ва ўсіх Амерыканскіх гандлёвых палатах за мяжой, гэтымі мэтамі з’яўляецца спрыянне эканамічным узаемаадносінам паміж краінай-гаспадаром і ЗША; пошук канструктыўных рашэнняў гандлёвых праблемаў; прадстаўленне і абарона агульных эканамічных інтарэсаў яе членаў; збор і прадастаўленне яе членам інфармацыі па гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, тэхналогіі, падатках і іншых звязаных з гэтым пытаннях. Амерыканская гандлёвая палата адкрытая для ўсіх легальных камерцыйных арганізацый на Беларусі з поўнай альбо частковай амерыканскай уласнасцю. Зацікаўленым арганізацыям неабходна звязацца з прэзідэнтам “Кока-кола Амаціл Беларусія”.

Міжнародная фінансавая карпарацыя з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй і членам Сусветнага Банка, які дзейнічае ў межах ААН. Карпарацыя была заснаваная ў 1956 годзе дзеля заахвочвання дзейнасці прыватнага сектару ў краінах, што развіваюцца. МФК дасягае сваёй мэты праз фінансаванне праектаў прыватнага сектару і прадастаўленне кансультатыўнай і тэхнічнай дапамогі ўрадам, выкарыстоўваючы свой багаты вопыт працы ў больш чым 90 краінах. Па запрашэнні ўрада Беларусі і пры фінансаванні Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці МФК дапамагае правядзенню малой прыватызацыі на Беларусі з мая 1993 года.

Адрас галоўнага офіса праекта малой прыватызацыі МФК:
Партызанскі праспект 6а
3 паверх
220033 Мінск
Тэл.: (017) 228-18-38, 228-17-79, 229-81-66, 229-81-67
Факс: (017) 222-74-40
E-mail: pr@ifc.basnet.minsk.by