Падтрымка ў праваахоўнай сферы і заканадаўчай рэформе

Курс падрыхтоўкі па перахопе на мяжы быў праведзены Урадам ЗША для прадстаўнікоў беларускага Міністэрства унутраных спраў і мытнага камітэта 14-22 чэрвеня 1995 года. У праграму падрыхтоўкі уваходзіла барацьба з міжнароднай кантрабандай наркотыкаў і іншыя мытныя праблемы ўсіх узроўняў, а таксама практычныя заняткі на пунктах мытнага кантролю.

Праграма была арганізавана Аддзелам міжнародных зносін Мытнай службы ЗША сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і мытным камітэтам і поўнасцю фінансавалася амерыканскім урадам.

Гэтае навучанне праводзілася 7-29 сакавіка 1996 года і фінансавалася ў межах “Акту ў падтрымку свабоды”. Яно стала працягам навучання, якое было пачатае на Беларусі ў лістападзе 1995 года. Дванаццаць прадстаўнікоў падатковай паліцыі з Беларусі былі накіраваныя Урадам ЗША у Федэральны праваахоўны падрыхтоўчы цэнтр у Глінко, Джорджыя, для навучання найноўшым тэхналогіям фінансавых расследаванняў у супрацоўнікаў Дэпартамента дзяржаўных збораў і Дэпартамента крымінальных расследаванняў.

Гэты тыднёвы семінар праводзіўся Сакрэтнай службай Злучаных Штатаў у студзені 1995 года.

Разам з экспертамі з Беларусі, Японіі і Швецыі амерыканскія спецыялісты правялі абнаўленне сістэмы бяспекі ў ядзерным даследчым цэнтры Сосны пад Мінскам. Эксперты са Злучаных Штатаў засяродзілі свае намаганні на фізічнай абароне і мелі дачыненне да сферы матэрыяльнага кантролю і ўліку. Фізічная абарона ўключала ў сябе сістэмы відэанагляду, маніторы кантролю за доступам, сістэмы сігналізацыі, сувязь для службы аховы, бронежылеты і шлемы, падрыхтоўку аховы, фізічныя бар’еры і датчыкі радыяцыі.

Трохтыднёвая праграма, якая праводзілая ў Злучаных Штатах, фінансавалася Аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Мінску. Група супрацоўнікаў праваахоўных структур Беларусі пазнаёмілася з працай судоў, паліцыі і пенітэнцыярнай сістэмы Злучаных Штатаў.

Заканадаўчая ініцыятыва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з’яўляецца праектам Амерыканскай юрыдычнай асацыяцыі, накіраванай на прасоўванне прынцыпаў верхавенства закону праз падтрымку рэформ заканадаўства ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СНД. З 1992 года праз канферэнцыі, семінары і круглыя сталы Заканадаўчая ініцыятыва прадастаўляе Беларусі заканадаўчую дапамогу і экспертызу. Мэтай Заканадаўчай ініцыятывы з’яўляецца не толькі перадача амерыканскага вопыту, але і ацэнка існуючага альбо новага заканадаўства і практыкі ў сферы заканадаўчай абароны правоў асобы, банкруцтва, гандлёвага заканадаўства, прыватных юрыдычных паслуг, суда прысяжных і г.д. Заканадаўчая ініцыятыва з’яўляецца сузаснавальнікам Міжнароднай прававой бібліятэкі ў Мінску, першай падобнай бібліятэкі на Беларусі.