Дзяржсакратар ЗША

Secretary of State Mike PompeoМайк Пампеа прыняў прысягу на пост Дзяржсакратара ЗША 26 красавіка 2018 г. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення са студзеня 2017 г. па красавік 2018 г.

Перад тым як далучыцца да Адміністрацыі Трампа, сп. Пампеа ўжо чацвёрты тэрмін быў сябрам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад 4-ай выбарчай акругі штата Канзас. Ён працаваў у складзе такіх камітэтаў Палаты прадстаўнікоў як камітэт па разведцы, камітэт па энергетыцы і гандлю, камісіі па расследаванні тэракту ў Бенгазі.

Да свайго абрання ў Кангрэс сп. Пампеа заснаваў кампанію “Таер Эрспэйс”, дзе больш за дзесяць год займаў пасаду выканаўчага дырэктара. Потым ён быў прэзідэнтам “Сэнтры Інтэрнэшнл”–кампаніі па вытворчасці, продажы і абслугоўванні нафтавага абсталявання.

Сп. Пампеа быў найбольш паспяховым навучэнцам выпуску 1986 г. Ваеннай акадэміі ЗША ў Вэст-Пойнце. Служыў у конных патрулях “Жалезнай заслоны” да падзення Берлінскай сцяны, а таксама ў складзе 2-га эскадрона 7-га кавалерыйскага палка 4-й пяхотнай дывізіі Сухапутных сіл ЗША.

Пасля службы ў войску сп. Пампеа скончыў Гарвардскую школу права, з’яўляўся рэдактарам часопіса Harvard Law Review.

Сп. Пампеа нарадзіўся 30 снежня 1963 г. ў Аранжы, штат Каліфорнія. Ён жанаты на Сюзан Пампеа і мае сына Ніка.