Энтані Блінкен, Дзяржаўны сакратар
27 студзеня, 2022
Рэжым Лукашэнкі зараз утрымлівае больш за 1000 палітычных вязняў. Гэтыя беларусы, прадстаўнікі розных слаёў грамадства, былі арыштаваныя і пазбаўленыя волі толькі за тое, што яны мірна выкарыстоўвалі свае правы на свабоду выказванняў і сходаў у адказ на сфальсіфікаваныя выбары і злоўжыванні рэжыму Лукашэнкі. Яшчэ дзесяткі тысяч бязвінных беларусаў апынуліся за кратамі напярэдадні і пасля сфальсіфікаваных прэзідэнтцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
Пасля жніўня 2020 года Злучаныя Штаты разам з саюзнікамі і партнёрамі ўвялі пяць пакетаў санкцый у дачыненні да чыноўнікаў і прыхільнікаў жорсткага рэжыму Лукашэнкі. Гэтыя санкцыі будуць працягваць дзейнічаць, пакуль улады не спыняць бязлітасныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі і неадкладна не вызваляць ўсіх палітвязняў.
Кожны з гэтай тысячы зняволеных – гэта чалавек , пазбаўлены волі. Незважаючы на тое, што некаторыя з іх гэта людзі, добра вядомыя грамадству, але кожны з іх мае сям’ю, сяброў і калег, якім яго не хапае. Мы адзначаем, што гэтыя сем’і таксама пакутуюць дарэмна.
Многія з гэтых зняволеных, а таксама тыя, якія раней былі затрыманыя і пасля вызваленыя і тыя, якія былі вымушаны пакінуць краіну – усе яны знаходзіліся ў невыносных умовах. Жорсткае абыходжанне, катаванні ў турмах і следчых ізалятарах падрабязна задакументаваны. Некаторыя палітычныя вязні пакутуюць ад цяжкіх захворванняў ці інваліднасці, але ім адмаўляецца ў неабходнай кваліфікаванай медыцынскай дапамозе, альбо наўмысна пагаршаюцца ўмовы ўтрымання. Яны часта не маюць магчымасці атрымаць належную юрыдычную дапамогу з-за рэпрэсій режыма ў дачыненні да адвакатаў . Дзесяткі адвакатаў былі пазбаўлены ліцэнзій, некаторыя самі апынуліся за кратамі толькі таму, што адважыліся абараняць вязней ці прадстаўнікоў апазіцыі.
Злучаныя Штаты Амерыкі зноў заклікаюць безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных прызнаючы гэта неабходным крокам да выхаду Беларусі з палітычнага крызісу. Мы будзем і надалей працаваць, каб дабіцца справядлівасці для ахвяр рэжыму і прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Мы заклікаем Беларусь выконваць абавязкі краіны-удзельніка Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), а таксама міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і асноўных свабод. Мы падтрымліваем народ Беларусі, які намагаецца мець будучыню, заснаваную на вяршэнстве закона ў дэмакратычнай сістэме, дзе ўлада нясе адказнасць перад сваім народам.
* * * * * *
Политические заключённые в Беларуси
Государственный департамент США
Офис официального представителя
27 января 2022 года
Заявление для прессы
Энтони Блинкен, Государственный секретарь
27 января 2022
В настоящее время режим Лукашенко удерживает более 1000 политических заключённых. Эти граждане Беларуси из всех слоёв общества были арестованы и заключены под стражу лишь потому, что они мирно воспользовались своими правами на свободу выражения мнений и собраний в ответ на фальсифицированные выборы и грубые нарушения со стороны режима Лукашенко. Десятки тысяч других ни в чём не повинных белорусов также провели время в тюрьме в преддверии фальсифицированных президентских выборов, состоявшихся в августе 2020 года, и после них.
С августа 2020 года Соединённые Штаты Америки по согласованию с союзниками и партнёрами ввели пять раундов санкций в отношении должностных лиц и сторонников жестокого режима Лукашенко. Эти санкции будут действовать до тех пор, пока власти не прекратят безжалостные репрессии против белорусского народа, включая безоговорочное освобождение всех политических заключённых.
Каждый их этих 1000 заключённых – это человек, лишённый свободы. В то время как некоторые из политических заключённых хорошо известны общественности, каждый из них значим, его не хватает семье, друзья и коллегам. Отмечаем, что эти семьи также страдают напрасно.
Многие из этих заключенных – и те, кто ранее содержался под стражей и освобождён, а также те, кто был вынужден бежать из страны, – подвергались ужасным условиям содержания. Широко задокументированы случаи жестокого обращения, включая пытки, в тюрьмах и следственных изоляторах. Некоторым политическим заключённым с серьёзными заболеваниями или инвалидностью было отказано в необходимой квалифицированной медицинской помощи, или с ними умышленно плохо обращались с целью ухудшения их состояния. Они часто не могут найти адекватного юридического учреждения из-за репрессий режима против адвокатов защиты. Десятки адвокатов были лишены юридических лицензий, а иногда и сами отправлялись в тюрьму за то, что они осмеливались представлять интересы заключённых или деятелей оппозиции.
Соединённые Штаты вновь призывают к немедленному и безоговорочному освобождению всех политических заключённых, считая это необходимым шагом для выхода Беларуси из политического кризиса. Мы будем продолжать добиваться справедливости для жертв и привлечения виновных к ответственности. Мы призываем Беларусь выполнять свои обязательства как государства-участника Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе и свои международно-правовые обязательства по соблюдению прав человека и основных свобод. Мы поддерживаем народ Беларуси в его стремлении к будущему, основанному на верховенстве закона, и подотчётному демократическому правительству.