ЗАЯВА ДЛЯ ПРЭСЫ
ЭНТAНІ Дж. БЛІНКЕН, ДЗЯРЖАКРЭТАР
18 траўня 2022 г.
Bа ўмовах несправакаванага нападу і неапраўданай вайны Расіі супраць Украіны, рэжым Лукашэнкі знайшоў новыя спосабы запалохаць і пакараць уласных грамадзян. Кантраляваны рэжымам дзяржаўны апарат ухваліў закон аб прымяненні смяротнага пакарання да дэмакратычных актывістаў і тых, хто выступае супраць вайны Расіі ва Украіне. У прыватнасці, новыя папраўкі да крымінальнага кодэксу дапускаюць прымяненне смяротнага пакарання да асоб, асуджаных за “спробу здзяйснення тэрарыстычных актаў”. Рэжым высунуў палітычна матываваныя абвінавачванні ў “экстрэмізме” і “тэрарызме” супраць многіх з больш чым 1100 палітычных зняволеных і выкарыстаў такія ярлыкі для затрымання яшчэ дзясяткаў тысяч. Гэта грамадзяне Беларусі, якія імкнуцца рэалізаваць свае асноўныя свабоды — мірныя пратэстоўцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, журналісты, палітычныя апаненты і тыя, каго арыштавалі за супрацьстаянне неапраўданай вайне Расіі супраць Украіны, развязанай з дапамогай Беларусі. Гэтым грамадзянам цяпер таксама можа пагражаць смяротнае пакаранне.
Злучаныя Штаты асуджаюць жорсткія рэпрэсіі і запалохванне рэжымам Лукашэнкі дэмакратычных і антываенных рухаў у Беларусі, у тым ліку з дапамогай нядаўніх паправак да крымінальнага кодэксу. Гэтыя дзеянні ўяўляюць сабой адчайную спробу бяспраўнага аўтарытарнага лідара ўтрымацца ва ўладзе з дапамогай страху. На працягу амаль двух гадоў свет назірае за сілай і мужнасцю беларускага народа, які працягвае адстойваць свае правы перад тварам жорсткага аўтарытарызму, сутыкаючыся з сур’ёзным асабістым коштам. Беларускі народ зноў і зноў дэманструе, што заклікі да адказнасці і вяршэнства закона нельга прымусіць замаўчаць.
Напярэдадні 21 траўня — Дня палітвязняў у Беларусі, мы пацвярджаем, што працягваем заклікаць да безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, спынення гвалту рэжыму супраць уласных грамадзян і да нацыянальнага дыялогу з удзелам грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным назіраннем. Гэтыя крокі выведуць Беларусь з цяперашняга палітычнага крызісу да незалежнасці, дэмакратыі і росквіту. Мы імкнёмся спрыяць прыцягненню вінаватых да адказнасці. Таму мы ўвялі санкцыі ці візавыя абмежаванні ў дачыненні да соцень беларускіх арганізацый і службовых асоб за іх дачыненне да парушэнняў правоў чалавека, падрыву дэмакратыі ў Беларусі, фальсіфікацый выбараў ці карупцыі. Вінаватыя ў гэтых парушэннях правоў чалавека будуць прыцягнутыя да адказнасці.
* * * *
Возможность использования смертной казни в отношении демократических активистов и антивоенных протестующих в Беларуси
ЗАЯВЛЕНИЕ ДЛЯ ПРЕССЫ
ЭНТОНИ Дж. БЛИНКЕН, ГОССЕКРЕТАРЬ
18 мая 2022 г.
В условиях неспровоцированного нападения и неоправданной войны России против Украины, режим Лукашенко нашел новые способы запугать и наказать собственных граждан, в том числе одобрив закон о применении смертной казни к демократическим активистам и тем, кто выступает против войны России в Украине. В частности, новые поправки в уголовный кодекс допускают применение смертной казни к лицам, осужденным за “попытку совершения террористических актов”. Режим выдвинул политически мотивированные обвинения в “экстремизме” и “терроризме” против многих из более чем 1100 политических заключенных и использовал такие ярлыки для задержания еще десятков тысяч. Это граждане Беларуси, стремящиеся реализовать свои основные свободы — мирные протестующие, члены гражданского общества, журналисты, политические оппоненты и те, кого арестовали за противостояние неоправданной войне России против Украины, развязанной с помощью Беларуси. Этим гражданам теперь также может грозить смертная казнь.
Жестокие репрессии и запугивание режимом Лукашенко демократических и антивоенных движений в Беларуси, в том числе посредством недавних поправок к уголовному кодексу, продолжается. Эти действия представляют собой отчаянную попытку бесправного авторитарного лидера удержаться у власти с помощью страха. В течение почти двух лет мир наблюдает за силой и мужеством белорусского народа, который продолжает отстаивать свои права перед лицом жестокого авторитаризма, сталкиваясь с серьезными личными издержками. Белорусский народ снова и снова демонстрирует, что призывы к ответственности и верховенству закона нельзя заставить замолчать. Только национальный диалог с участием гражданского общества и демократического движения выведет Беларусь из нынешнего политического тупика к будущей демократической и процветающей Беларуси.
В преддверии 21 мая — Дня политзаключенных в Беларуси, мы подтверждаем, что продолжаем призывать к безоговорочному освобождению всех политических заключенных, прекращению насилия режима против собственных граждан и к национальному диалогу с участием гражданского общества и демократического движения, ведущему к свободным и справедливым выборам под международным наблюдением. Мы привержены привлечению виновных к ответственности, и с этой целью ввели санкции или визовые ограничения в отношении сотен белорусских организаций и должностных лиц за их причастность к нарушениям прав человека, подрыву демократии в Беларуси, фальсификации выборов или коррупции. Виновные в этих нарушениях прав человека будут привлечены к ответственности.