Президентские выборы в Беларуси

Заявление Государственного секретаря Майкла Помпео
10 августа 2020 года

Соединенные Штаты глубоко обеспокоены проведением 9 августа в Беларуси президентских выборов, которые не были свободными и справедливыми. Жесткие ограничения на включение кандидатов в избирательные бюллетени, запрет на присутствие местных независимых наблюдателей на избирательных участках, применение тактики запугивания против оппозиционных кандидатов, а также задержание мирных демонстрантов и журналистов омрачили этот процесс. Мы сожалеем, что наблюдатели Бюро ОБСЕ по демократическим институтам и правам человека (БДИПЧ) не получили своевременного приглашения для наблюдения за ходом голосования. Свободные и справедливые выборы с подлинной конкуренцией являются основой власти и легитимности всех правительств.

Призываем Правительство Беларуси уважать права всех граждан страны на участие в мирных собраниях, воздерживаться от применения силы и освободить незаконно задержанных лиц. Мы решительно осуждаем продолжающееся насилие в отношении протестующих и задержание сторонников оппозиции, а также использование отключения интернета для ограничения возможности граждан Беларуси обмениваться информацией о выборах и демонстрациях.

Как друзья Беларуси, мы поддерживаем независимость и суверенитет Беларуси, а также стремление белорусского народа к демократическому и процветающему будущему. Для достижения этих целей Правительство Беларуси должно на практике доказать свою приверженность демократическим процессам и уважению прав человека.

***

Заява Дзяржаўнага сакратара Майкла Пампеа
10 жніўня 2020 года

Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя правядзеннем 9 жніўня ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў, якія не былі свабоднымі і справядлівымі. Жорсткія абмежаванні на ўключэнне кандыдатаў у выбарчыя бюлетэні, забарона на прысутнасць незалежных назіральнікаў на выбарчых участках, ужыванне тактыкі запужвання супраць апазіцыйных кандыдатаў, а таксама затрыманне мірных дэманстрантаў і журналістаў азмрочылі гэты працэс. Мы шкадуем, што назіральнікі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) не атрымалі своечасовага запрашэння для назірання за галасаваннем. Свабодныя і справядлівыя, сапраўды канкурэнтныя выбары — аснова ўлады і легітымнасці ўсіх урадаў.

Мы заклікаем улады Беларусі паважаць правы ўсіх беларусаў на ўдзел у мірных сходах, устрымлівацца ад ужывання сілы і вызваліць незаконна затрыманых. Мы рашуча асуджаем гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў, які працягваецца, і затрыманне прыхільнікаў апазіцыі, а таксама адключэнне інтэрнэту з мэтай абмежаваць магчымасці беларускага народу абменьвацца інфармацыяй пра выбары і дэманстрацыі.

Будучы сябрамі Беларусі, мы падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, а таксама імкненні беларускага народу да дэмакратычнай, квітнеючай будучыні. Для дасягнення гэтых мэтаў Урад Беларусі павінен на практыцы даказаць сваю прыхільнасць да дэмакратычных працэсаў і павагу да правоў чалавека.