Прэс-рэліз: АБСЕ задзейнічае Маскоўскі механізм для Беларусi

Прадстаўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі пры АБСЕ

АБСЕ задзейнічае Маскоўскі механізм у сувязі з вартымі даверу паведамленнямі аб парушэннях правоў чалавека і парушэннях на выбарах у Беларусі

Прэс-рэліз, 17 верасня 2020 года

Вена – Напярэдадні, у час і пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі 9 жніўня Злучаныя Штаты і іншыя дзяржавы-ўдзельніцы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) выказвалі усё большую занепакоенасць з нагоды выканання правоў чалавека і асноўных свабод у краіне.

Сёння 17 дзяржаў-удзельніц, у тым ліку Злучаныя Штаты, задзейнічаюць “Маскоўскі механізм” АБСЕ для стварэння незалежнай Місіі экспертаў, якая правядзе вывучэнне вартых даверу паведамленняў аб сур’ёзных парушэннях правоў чалавека, у тым ліку фальсіфікацыях выбараў і істотных абмежаваннях свабоды выказванняў і права на мірныя сходы ў Беларусі.  Мы заклікаем беларускія ўлады да супрацоўніцтва з Місіяй.

Шматлікія вартыя даверу паведамленні ўказываюць на тое, што ўлады ў Беларусі несправядліва і гвалтоўна затрымліваюць, арыштоўваюць і нават падвяргаюць жорсткаму абыходжанню шматлікіх беларусаў, якія мірна патрабуюць права вызначаць шлях сваёй краіны з дапамогай свабодных і справядлівых выбараў.  Журналісты падвяргаюцца гвалту і пазбаўляюцца акрэдытацый у адплату за сваю працу.  Маштабнае адключэнне ўладамі Інтэрнэту абмежавала магчымасць беларусаў атрымаць доступ да важнай інфармацыі.  Вядучых дзеячаў палітычнай апазіцыі затрымліваюць, арыштоўваюць і змушаюць пакінуць краіну ў спробе заглушыць пратэсныя настроі.  Больш за тое, улады Беларусі не адказалі на папярэднія прапановы Старшынёўства АБСЕ аб садзейнічанні нацыянальнаму дыялогу паміж беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі народа Беларусі.

Маскоўскі механізм дазваляе групе з дзесяці ці больш дзяржаў-удзельніц стварыць місію незалежных экспертаў для вывучэння асабліва сур’ёзнай пагрозы выкананню абавязацельстваў у сферы правоў чалавека ў адной з дзяржаў-удзельніц.  Місія экспертаў падрыхтуе справаздачу з рэкамендацыямі і парадамі для Рэспублікі Беларусь, АБСЕ і міжнароднай супольнасці па магчымых рашэннях узнятых пытанняў.

Злучаныя Штаты заклікалі ўлады Беларусі неадкладна спыніць гвалт супраць беларускага народа і вызваліць усіх несправядліва затрыманых і пазбаўленых волі.  Грамадзяне Беларусі маюць права вызначаць сваіх лідараў праз свабодныя і справядлівыя выбары.  Мы спадзяемся, што сённяшняе рашэнне задзейнічаць Маскоўскі механізм дапаможа знайсці мірнае рашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі.

***

Миссия США при ОБСЕ 

ОБСЕ задействует Московский механизм в связи с достоверными сообщениями о нарушениях прав человека и нарушениях на выборах в Беларуси

Пресс-релиз, 17 сентября 2020 года

До, во время и после фальсифицированных выборов, состоявшихся 9 августа в Беларуси, Соединенные Штаты и другие государства-участники Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ) выражали глубокую и растущую озабоченность по поводу соблюдения прав человека и основных свобод в этой стране.

Сегодня 17 государств-участников, включая США, задействуют “Московский механизм” ОБСЕ для создания независимой Экспертной миссии, которая изучит достоверные сообщения о серьезных нарушениях прав человека, включая фальсификацию выборов и существенное вмешательство в свободу выражения мнений и право на мирные собрания в Беларуси. Мы призываем белорусские власти сотрудничать с Миссией.

Многочисленные заслуживающие доверия сообщения свидетельствуют о том, что власти Беларуси несправедливо и насильственно задерживают, арестовывают и даже подвергают жестокому обращению многочисленных граждан Беларуси, мирно требующих права определять собственный путь их страны посредством свободных и справедливых выборов. Журналисты подвергаются насилию и лишаются аккредитации в отместку за свою работу. Применение властями масштабных отключений интернета ограничивает возможность белорусов получать доступ к критически важной информации. Ведущих деятелей политической оппозиции задерживают, арестовывают или изгоняют из страны в попытке заставить замолчать инакомыслящих. Более того, белорусские власти никак не отреагировали на предыдущие предложения Председательства ОБСЕ по содействию национальному диалогу между белорусскими властями и представителями народа Беларуси.

Московский механизм позволяет группе из десяти или более государств-участников создать миссию независимых экспертов для изучения особо серьезной угрозы выполнению обязательств в области прав человека в государстве-участнике. Экспертная миссия подготовит доклад с рекомендациями и советами для Республики Беларусь, ОБСЕ и международного сообщества о возможных решениях поднятых проблем.

Соединенные Штаты призвали власти Беларуси немедленно прекратить насилие в отношении белорусского народа и освободить всех тех, кто был несправедливо задержан или заключен в тюрьму. Граждане Беларуси имеют право определять своих лидеров путем свободных и справедливых выборов. Мы надеемся, что сегодняшнее применение Московского механизма поможет найти мирное решение политического кризиса в Беларуси.

Этот перевод предоставляется для удобства пользователей, и только оригинальный английский текст следует считать официальным. 

Оригинальный английский текст: https://osce.usmission.gov/press-release-the-osce-invokes-the-moscow-mechanism-for-belarus/