Садзейнічанне адказнасці за транснацыянальныя рэпрэсіі беларускіх спартсменаў за мяжой

АНТОНІ Дж. БЛІНКЕН, Дзяржаўны сакратар
3 лютага 2022 г

Дзярждэпартамент уводзіць візавыя абмежаванні для грамадзян Беларусі ў адпаведнасці з механізмам «Забарона Хашогі», які быў абвешчаны Адміністрацыяй ў мінулым годзе для супрацьдзеяння транснацыянальным рэпрэсіям. Сённяшнія дзеянні накіраваны супраць некаторых грамадзян Беларусі за іх удзел у сур’ёзнай экстэрытарыяльнай дзейнасці супраць апаненаў улады. Злучаныя Штаты асуджаюць такую дзейнасць, у тым ліку спробу прымусовага вяртання беларускай алімпійскай спартоўкі Крысціны Ціманоўскай падчас летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо ў мінулым годзе.

Злучаныя Штаты вітаюць намаганні Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці па падтрымцы і абароне правоў спартсменаў на фоне гвалту і рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў у краіне і за яе межамі. Мы салідарныя са спадарыняй Ціманоўскай і ўсімі, хто адчуў на сабе спробы рэжыму прымусіць замаўчаць апанентаў.

Гэтыя меры з’яўляюцца часткай усебаковых намаганняў, каб прадухіляць і адказвавць на транснацыянальныя рэпрэсіі з боку любога ўрада супраць журналістаў, актывістаў і дысідэнтаў, выкарыстоўваючы дыпламатычныя, праваахоўныя і разведвальныя інструменты для стрымлівання рэпрэсіўных урадаў і абароны асобаў і груп, у тым ліку ў ЗША. Забарона Хашогі – гэта глабальная палітыка абмежавання візаў у адпаведнасці з раздзелам 212(a)(3)(C) Закона аб іміграцыі і грамадзянстве, якая з’яўляецца адным з важных інструментаў у гэтых намаганнях.

Злучаныя Штаты пацвярджаюць сваю падтрымку народу Беларусі і яшчэ раз заклікаюць рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, палітычнай апазіцыі, спартсменаў, студэнтаў, юрыстаў і іншых беларусаў; неадкладна вызваліць усіх палітвязняў; распачаць шчыры дыялог з дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю; выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека; спыніць пераслед ўразлівых груп і дзеянні супраць дзяржаў і арганізацый, якія ім дапамагаюць; і правесці свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем. Мы будзем працягваць працаваць з міжнароднай супольнасцю, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

 

* * * * *

 

Энтони Блинкен, Государственный Секретарь

Государственный департамент вводит визовые ограничения для граждан Беларуси в соответствии с “запретом Хашогги” — инструментом, объявленным администрацией в прошлом году для противодействия транснациональным репрессиям. Сегодняшние действия направлены против нескольких граждан Беларуси за их причастность к серьезной экстерриториальной деятельности против оппонентов. Соединенные Штаты осуждают все подобные действия, в том числе попытку насильственной репатриации белорусской олимпийской спортсменки Кристины Тимановской во время летних Олимпийских игр в Токио в прошлом году.

Соединенные Штаты приветствуют усилия Белорусского фонда спортивной солидарности по поддержке и защите прав человека спортсменов в условиях жестоких репрессий режима Лукашенко и продолжающихся репрессий в отношении белорусов внутри страны и за ее пределами. Мы солидарны с г-жой Тимановской и всеми другими, кто столкнулся с попытками режима заставить замолчать критику.

Эта акция является частью комплексных усилий по предотвращению и реагированию на акты транснациональных репрессий со стороны любого правительства, преследующего журналистов, активистов и диссидентов за злоупотребления, объединяя дипломатические, правоохранительные и разведывательные инструменты для сдерживания репрессивных правительств и защиты целевых лиц и групп, в том числе в США. “Запрет Хашогги”, глобальная политика ограничения виз в соответствии с разделом 212(a)(3)(C) Закона об иммиграции и гражданстве, является одним из важных инструментов в этих усилиях.

Соединенные Штаты подтверждают свою поддержку народа Беларуси и еще раз призывают режим Лукашенко прекратить репрессии против представителей гражданского общества, независимых СМИ, политической оппозиции, спортсменов, студентов, юристов и других белорусов; немедленно освободить всех политических заключенных; вести искренний диалог с демократической оппозицией и гражданским обществом; выполнять свои международные обязательства в области прав человека; прекратить преследование уязвимых групп и действия против государств и групп, которые им помогают; и провести свободные и честные выборы под международным наблюдением. Мы будем продолжать работать с международным сообществом, чтобы привлечь к ответственности виновных в репрессиях и нарушениях прав человека в Беларуси.