ЗАЯВА ДЗЯРЖСАКРАТАРА МАЙКЛА Р. ПАМПЕА
Дзень Незалежнасці Беларусі
3 ліпеня 2020 года
«Ад імя ўрада ЗША і амерыканскага народа віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Вашым Днём Незалежнасці.
Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць нязменнае імкненне беларускага народа да дэмакратычных прынцыпаў, якія ўключаюць усеагульныя свабоды, грамадзянскія правы і вяршэнства закона. Мы заклікаем урад Беларусі зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб маючыя адбыцца выбары былі свабоднымі і справядлівымі. Гэта ўключае ў сябе права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі шырокага кола кандыдатаў, права грамадзян мірна збірацца і свабодна выказваць сваё меркаванне, а таксама адкрыты і справядлівы падлік галасоў. Усе гэтыя фундаментальныя свабоды неабходныя для забеспячэння далейшай незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.
Злучаныя Штаты натхнёныя тым, што адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі ўмацоўваюцца, і гатовыя садзейнічаць Беларусі ў развіцці і дыверсіфікацыі эканомікі. Злучаныя Штаты пацвярджаюць сваю прыхільнасць супрацоўніцтву з усімі беларусамі ў пабудове светлай, бяспечнай і дэмакратычнай будучыні.
Жадаю Вам далейшага росквіту і поспехаў у будучыя гады».
ЗАЯВЛЕНИЕ ГОССЕКРЕТАРЯ МАЙКЛА Р. ПОМПЕО
День Независимости Беларуси
3 июля 2020 года
«От имени правительства Соединенных Штатов и американского народа поздравляю всех граждан Беларуси с Вашим Днем Независимости.
Соединенные Штаты решительно поддерживают неизменные стремления белорусского народа к демократическим принципам, которые включают всеобщие свободы, гражданские права и верховенство закона. Мы призываем правительство Беларуси сделать все от него зависящее, чтобы предстоящие выборы были свободными и справедливыми. Это включает в себя право участия в избирательной кампании широкого круга кандидатов, право граждан мирно собираться и свободно выражать свое мнение, а также открытый и справедливый подсчет голосов. Все эти фундаментальные свободы необходимы для обеспечения дальнейшей независимости и суверенитета Беларуси.
Соединенные Штаты воодушевлены укрепляющимися отношениями между нашими двумя странами и готовы оказывать содействие Беларуси в развитии и диверсификации экономики. Соединенные Штаты подтверждают свою приверженность сотрудничеству со всеми белорусами в построении светлого, безопасного и демократического будущего.
Желаю Вам дальнейшего процветания и успехов в предстоящие годы».