Small Grants Program – Funding Opportunity

Аддзел па сувязях з грамадскасцю місіі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па Беларусі паведамляе пра даступнасць фінансавання ў рамках Праграмы малых грантаў Камісіі па дэмакратыі.

Гэтая праграмная заява апісвае прыярытэты фінансавання, стратэгічныя тэмы, і працэдуры падачы заявак на фінансаванне.  Просім уважліва азаёміцца з прыведзенымі ніжэй інструкцыямі.

Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце на адрас: belarusprogram@state.gov да 31 ліпеня.

Прызначэнне малых грантаў:

Праграма малых грантаў Камісіі па дэмакратыі — гэта гнуткі механізм падтрымкі ініцыятыў, якія спрыяюць стварэнню адкрытых і канкурэнтных палітычных сістэм і абароне правоў чалавека.

Прыярытэты:

  • Узмацненне мясцовых супольнасцей і развіццё грамадскіх ініцыятыў
  • Свабода распаўсюджвання інфармацыі (уключаючы падтрымку незалежных СМІ) і супрацьдзеянне дэзынфармацыі
  • Абарона правоў чалавека і заахвочванне памяркоўнасці

Праграмы могуць у тым ліку ўключаюць:

  • Акадэмічныя і прафесійныя лекцыі, семінары і праграмы падрыхтоўкі выступаў;
  • Мастацкія і культурныя майстар-класы, сумесныя спектаклі і выставы;
  • Нарошчванне патэнцыялу і адукацыйныя праграмы для арганізацый грамадзянскай супольнасці;
  • Інфармацыйныя і інфармацыйна-асветніцкія кампаніі
  • Прафесійныя і акадэмічныя семінары;

Удзельнікі і аўдыторыя:

Меркаваная мэтавая аўдыторыя для розных катэгорый дзейнасці:

  • Актывісты грамадзянскай супольнасці
  • Журналісты і работнікі сродкаў масавай інфармацыі;
  • Прадстаўнікі меншасцей і груп, якія знаходзяцца ў неспрыяльным становішчы, уключаючы ЛГБТК+, жанчын і групы, якія займаюцца правамі людзей з інваліднасцю
  • Моладзь і маладыя спецыялісты ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў

Наступныя тыпы праграм не маюць права на фінансаванне:

  • Будаўнічыя праграмы;
  • Кампаніі па зборы сродкаў;
  • Навуковыя даследаванні;
  • Праграмы, якія дублюць існуючыя праграмы.
  1. B. ІНФАРМАЦЫЯ АБ ФІНАНСАВАННІ

Працягласць перыяду выканання: ад 6 да 12 месяцаў

Сума гранту: памер фінансавання можа вар’іравацца ад мінімальнай сумы ў 8 000 даляраў ЗША да максімальнай сумы ў памеры 15 000 даляраў ЗША.

Меркаваная дата пачатку праграмы: не пазней 1 верасня 2022 года

Інфармацыя па гэтым пункце залежыць ад наяўнасці фінансавання.

  1. C.ПАТРАБАВАННІ

Заахвочваюцца заяўкі ад:

  • Зарэгістраваных некамерцыйных арганізацый, уключаючы аналітычныя цэнтры і арганізацыі грамадзянскай супольнасці / няўрадавыя арганізацыі з вопытам праграмнай дзейнасці, размешчаныя ўЛітве ці ў іншых краінах рэгіёну
  • Індывідуальных асоб

Камерцыйныя арганізацыі не маюць права ўдзельнічаць.  

Дазваляецца падаваць толькі адну заяўку ад кожнай арганізацыі. Калі ад арганізацыі будзе прадстаўлена больш за адну заяўку, усе заяўкі ад гэтай установы будуць адхіленыя.

Поўную інфармацыю  можна знайсці тут https://by.usembassy.gov/education-culture/small-grants-program-funding-opportunity/

Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня.  Пасля гэтай даты заяўкі прымацца не будуць. Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце на адрас: belarusprogram@state.gov

Пытанні? Напішыце нам па адрасе: belarusprogram@state.gov