Заява Прэзідэнта Джозэфа Байдэна-малодшага па Беларусі

9 жніўня 2021 года 

У гэты дзень год таму жыхары Беларусі імкнуліся да таго, каб іх голас быў пачуты, i да таго, каб пабудаваць сваю ўласную будучыню шляхам самага асноўнага выражэння дэмакратыі – выбараў. Замест таго, каб паважаць відавочную волю беларускага народа, рэжым Лукашэнкі здзейсніў фальсіфікацыю выбараў, пасля чаго адбылася жорсткая рэпрэсіўная кампанія па выкараненнi іншадумства. Ад затрымання тысяч мірных дэманстрантаў да зняволення больш за 500 актывістаў, лідэраў грамадзянскай супольнасці і журналістаў у якасці палітвязняў, i да прымусовай пасадкi міжнароднага авiялайнера ў зневажанне мiжнародных нормаў, дзеянні рэжыму Лукашэнкі – гэта намаганні незаконна ўтрымацца ва ўладзе любой цаной. Абавязак усіх, хто неабыякавы да правоў чалавека, свабодных і справядлівых выбараў і свабоды выказвання, – супрацьстаяць гэтаму прыгнёту. Злучаныя Штаты разам з саюзнiкамi i партнёрами будуць па-ранейшаму адстойваць правы чалавека і свабоду выказвання меркаванняў, прыцягваючы Лукашэнку да адказнасцi. З гэтай мэтай сёння мы выдаем новы Выканаўчы загад, якi пашырае нашыя магчымасцi па павелiчэннi кошту для рэжыму за ягоныя дзеяннi і абвяшчае новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асобaў Беларусі за іх ролю ў нападах на дэмакратыю і правы чалавека, здзяйсненнi транснацыянальных рэпрэсiй і карупцыі. Як я казаў лідару беларускай апазіцыі Святлане Ціханоўскай, мы стаім разам з народам Беларусі, які адважна рэалізуе свае дэмакратычныя памкненні.

#####

 

Заявление Президента Джозефа Байдена-младшего по Беларуси 

9 августа 2021 года

В этот день год назад народ Беларуси стремился к тому, чтобы его голос был услышан, и хотел построить свое собственное будущее с помощью самого основного выражения демократии – выборов. Вместо того чтобы уважать очевидную волю белорусского народа, режим Лукашенко сфальсифицировал выборы, после чего последовала жестокая репрессивная кампания по искоренению инакомыслия. От задержаний тысяч мирных демонстрантов до заключения в тюрьму более 500 активистов, лидеров гражданского общества и журналистов в качестве политических заключенных, и до принудительной посадки авиалайнера в нарушение международных норм – это попытки режима Лукашенко остаться у власти любой ценой. Долг всех, кому небезразличны права человека, свободные и справедливые выборы и свобода выражения мнений, – противостоять этому угнетению. Соединенные Штаты вместе со своими союзниками и партнерами будут продолжать защищать права человека и свободу выражения мнений, привлекая Лукашенко к ответственности. С этой целью сегодня мы издаем новый Указ, который расширяет наши возможности для увеличения издержек действий режима и объявляет новые санкции против физических и юридических лиц в Беларуси за их роль в нападениях на демократию и права человека, в транснациональных репрессиях и коррупции. Как я сказал лидеру белорусской оппозиции Светлане Тихановской, мы стоим вместе с народом Беларуси, который мужественно реализует свои демократические устремления.

 

https://www.whitehouse.gov/briefing-room/statements-releases/2021/08/09/statement-by-president-joseph-r-biden-jr-on-belarus/