Заява прэс-сакратара Джэн Псакі аб адказе Злучаных Штатаў на прымусовае перанакіраванне Беларуссю рэйса Ryanair і бесперапынную атаку на…

Заява прэс-сакратара Джэн Псакі аб адказе Злучаных Штатаў на прымусовае перанакіраванне Беларуссю рэйса Ryanair і бесперапынную атаку на асноўныя свабоды

28 мая 2021 г.

Здзейсненае Беларуссю на ілжывых падставах прымусовае перанакіраванне камерцыйнага рэйса авіякампаніі Ryanair паміж двзюма краінамі-членамі Еўрапейскага саюза і далейшае зняцце з рэйса і арышт беларускага журналіста Рамана Пратасевіча, з’яўляюцца наўпроставым выклікам міжнародным нормам. Гэтыя падзеі адбыліся на фоне нарастаючай хвалі рэпрэсіяў з боку рэжыму Лукашэнкі супраць імкненняў народа Беларусі да дэмакратыі і правоў чалавека. У адказ на падзеі 23 мая і атаку рэжыму Лукашэнкі на асноўныя свабоды Злучаныя Штаты прымаюць наступныя дзеянні:

  • Злучаныя Штаты далучыліся да публічнага асуджэння падзей 23 мая ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Вялікай сямёрцы (G7) і Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТО). Мы працягнем заклікаць гэтыя органы да дзеянняў супраць рэжыму Лукашэнкі за яго парушэнне міжнародных нормаў і падрыў дэмакратыі і правоў чалавека.
  • Дзяржаўны дэпартамент выдаў папярэджанне 4-га ўзроўню “Не здзяйсняць паездкі” для грамадзян ЗША, якое заклікае іх не ездзіць у Беларусь. Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі выпусціла апавяшчэнне лётнаму складу, у якім амерыканскім пасажырскім перавозчыкам рэкамендуецца праяўляць крайнюю асцярожнасць пры разглядзе палётаў у паветранай прасторы Беларусі.
  • 3 чэрвеня 2021 года Злучаныя Штаты зноў увядуць поўныя блакуючыя санкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якія раней атрымалі паслабленні па шэрагу генеральных ліцэнзій Міністэрства фінансаў. У выніку гэтай меры грамадзянам ЗША будзе забаронена здзяйсняць здзелкі з гэтымі арганізацыямі, іх уласнасцю або сваімі інтарэсамі ва ўласнасці.
  • Злучаныя Штаты ў каардынацыі з ЕС і іншымі партнёрамі і саюзнікамі распрацоўваюць мэтавыя санкцыі супраць ключавых фігур рэжыму Лукашэнкі, звязаных з працягам парушэнняў правоў чалавека, карупцыяй, фальсіфікацыяй выбараў 2020 года і падзеямі 23 траўня.
  • Міністэрства фінансаў падрыхтуе для Прэзідэнта новы выканаўчы ўказ, які надасць Злучаным Штатам пашыраныя паўнамоцтвы для ўвядзення санкцый у дачыненні да элементаў рэжыму Лукашэнкі, яго сеткі падтрымкі і тых, хто падтрымлівае карупцыю, парушэнні правоў чалавека і напады на дэмакратыю.
  • Па гэтым пытанні Міністэрства юстыцыі, у тым ліку ФБР, цесна супрацоўнічае з нашымі еўрапейскімі калегамі.
  • Злучаныя Штаты прыпыняюць сваё дыскрэцыйнае прымяненне Пагаднення аб паветраных зносінах паміж ЗША і Беларусьсю 2019 года.

Мы прымаем дадзеныя захады сумесна з нашымі партнёрамі і саюзнікамі, каб прыцягнуць рэжым да адказнасці за яго дзеянні і прадэманстраваць нашу прыхільнасць памкненням народа Беларусі. Мы заклікаем Лукашэнку даць дазвол на годнае даверу міжнароднае расследаванне падзей 23 мая, неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўступіць ува ўсёабдымны і сапраўдны палітычны дыялог з лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі і груп грамадзянскай супольнасці, які прывядзе да правядзення свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў пад эгідай і назіраннем АБСЕ.

###

_______________________________________

 

Заявление пресс-секретаря Джен Псаки о реакции Соединенных Штатов на принудительное перенаправление Беларусью рейса Ryanair и продолжающуюся атаку на основные свободы

28 мая 2021 г.

Совершенное Беларусью под фальшивым предлогом принудительное перенаправление коммерческого рейса авиакомпании Ryanair между двумя странами-членами Европейского союза и последующие снятие с рейса и арест белорусского журналиста Романа Протасевича, являются прямым вызовом международным нормам. Эти события произошли на фоне нарастающей волны репрессий со стороны режима Лукашенко против стремлений народа Беларуси к демократии и правам человека. В ответ на события 23 мая и продолжающуюся атаку режима Лукашенко на основные свободы Соединенные Штаты предпринимают следующие действия:

  • Соединенные Штаты присоединились к публичному осуждению событий 23 мая в Организации Объединенных Наций (ООН), Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ), Международной организации гражданской авиации (ИКАО), Большой семерке (G7) и Организации Североатлантического договора (НАТО). Мы продолжим призывать эти органы к действиям против режима Лукашенко за его нарушение международных норм и подрыв демократии и прав человека.
  • Государственный департамент издал предупреждение 4-го уровня «Не совершать поездки» для граждан США, призывающее их не ездить в Беларусь. Федеральное управление гражданской авиации выпустило извещение летному составу, в котором американским пассажирским перевозчикам рекомендуется проявлять крайнюю осторожность при рассмотрении полетов в воздушном пространстве Беларуси.
  • 3 июня 2021 года Соединенные Штаты вновь введут полные блокирующие санкции в отношении девяти белорусских государственных предприятий, ранее получивших послабления по ряду генеральных лицензий Министерства финансов. В результате этой меры гражданам США будет запрещено совершать сделки с этими организациями, их собственностью или своими интересами в собственности.
  • Соединенные Штаты в координации с ЕС и другими партнерами и союзниками разрабатывают целевые санкции против ключевых фигур режима Лукашенко, связанных с продолжающимися нарушениями прав человека, коррупцией, фальсификацией выборов 2020 года и событиями 23 мая.
  • Министерство финансов подготовит для Президента новый исполнительный указ, который предоставит Соединенным Штатам расширенные полномочия для введения санкций в отношении элементов режима Лукашенко, его сети поддержки и тех, кто поддерживает коррупцию, нарушения прав человека и атаки на демократию.
  • По этому вопросу Министерство юстиции, в том числе ФБР, тесно сотрудничает с нашими европейскими коллегами.
  • Соединенные Штаты приостанавливают свое дискреционное применение Соглашения о воздушном сообщении между США и Беларусью 2019 года.

Мы принимаем данные меры совместно с нашими партнерами и союзниками, чтобы привлечь режим к ответственности за его действия и продемонстрировать нашу приверженность стремлениям народа Беларуси. Мы призываем Лукашенко дать разрешение на заслуживающее доверия международное расследование событий 23 мая, немедленно освободить всех политических заключенных и вступить во всеобъемлющий и подлинный политический диалог с лидерами демократической оппозиции и групп гражданского общества, который приведет к проведению свободных и справедливых президентских выборов под эгидой и наблюдением ОБСЕ.

###

https://www.whitehouse.gov/briefing-room/statements-releases/2021/05/28/statement-by-press-secretary-jen-psaki-on-the-united-states-response-to-belaruss-forced-diversion-of-ryanair-flight-and-continuing-attack-on-fundamental-freedoms/